Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Калі лры ўваходзе ў канцылярыю дзверы кабінета адчыняюцца нячутна, то пры выхадзе яны стукаюць сухім трэскам. Трэск заўсёды падобны, стандартаваны і адваротны, болей усяго для машыністкі. Нервовая, яна так і скалынецца, абы заўважыць знікаючую постаць Провава!..
Дзверы ад ганка ў канцылярыю характэрны іншым стукам. Устаўленыя зверху чатыры шыбіны разнастайняць яго бразгучым звонам шкла. У дадатак растузаная клямка, выпадаючы з рук, далучае свой патройны бразг у агульную сімфонію гукаў. Гукі парушаюць цягу канцылярскае працы — чэцвера істот, як па камандзе, падымаюць ад паперы галовы і глядзяць у бок дзвярэй. Хто б у іх ні ўвайшоў — настрой падымаецца: свежы чалавек адчыняе губы і разам са словамі прыносіць пах свежага паветра местачковае вуліцы.
На гэты дзень пакуль выпаў адзін усяго наведывач. Зайшоў якісьці селянін прасіцца на працу ў атрад. Яго не прынялі. Ён пастаяў, паматаў безнадзейна лахматаю галавою і выйшаў. I з таго часу — нікога. А на гадзінніку — дванаццатая.
Што за асаблівы дзень!
Машыністка не ўцярпела і паглядзела ў акно — мігнуўся чалавек у адзенні старшага рабочага. Хто б то быў? Яна ведае ўсіх з атрада і вось адзін з іх...
Гама апісаных зыкаў у дзвярах пацягнула да сябе ўзрокі чацвярых людзей.
Увайшоў Рыгор.
Машыністка скрала свавольную ўхмылку і зачасціла перабор клавіятуры. Скошаныя вочы яе глядзелі да дзвярэй, дзе рухала стройная постаць старшага рабочага з атрада. Блішчастыя гузікі на жакетцы пасоўваліся да першага стала, за якім сядзеў чалавек па чыне нешта накшталт кіраўніка справамі. Машыністка не паспела выбраць моманту, каб смялей на яго паглядзець, як Рыгор загутарыў наконт камандзіровачнага пасведчання і літара.
Кіраўнік спраў, як відаць было з яго слоў, знахолзіўся ў курсе Рыгоравай справы. 3 бланкам у руцэ ён падбег да машыністкі і стаў дыктаваць сй змест камандзіровачнай у ўпраўленне начальніка работ III арміі —Мінск.
Жанчыніна рука емка выбівала завучаны зварот — пальцы самі падалі на літары, даючы магчымасць іх валадару спакойліва паглядаць на Рыгора.
Той сядзеў і сачыў за хадою згатавання папер, аглядаючыся на вокны.
Як паказалася Рыгору, нельга было ўпікаць кіраўніка спраў за маруднасць — той спрытна спраўляўся з паперамі. Не мінула лаўгадзіны, як ён пакінуў машыністку і шмыгнуў у кабінет кіраўніка работ. Рыгор задаволены паглядзеў яму ўслед і скрытна засмяяўся. Раптам з яго смехам злілося густое, адрыўнае тупанне мнагалікіх ног і гучны выкрьік:
«О-ай!..»
Рыгор першым, а за ім трое службоўцаў паўзнімаліся з месца і працягнулі галовы да вокан.
Каля ганка канцылярыі стаяла грамадка людзей, аднака і бедна адзетых, у бесказырках. Бакол іх таўкалася процьма местачковых дзяцей і дарослых, якія цікава разглядалі іх потныя, пачырванелыя твары.
Яшчэ не паспеў Рыгор са службоўцамі заключыць, што гэта за людзі, калі ў канцылярыю віхрам уварваўся з кніжкаю пад пахаю ўзброены унтэр і ўголас прагукаў:
— Каму здаць палонных?
На яго выгук выбвс.са свайго кабінета Проваў і павярнуў у бок салдата голаў.
— Чаму так позна? — запытаў ён, не думаючы пра тое, што унтэру гэта мала вядома.
— Не магу знаць, ваш блароддзе! — адчаканіў унтэр.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100