Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Ліба не дасказала.
— Толькі ў адных болып шансаў на зварот, а ў другіх іх меней...
— Некаторым не суджана вярнуцца зусім. I не таму, што ім паперашкодзіла вайна, а таму, што... Вы помніце, Ліба, тую дзяўчыну, якой кідалі кветкі на сцэну ў смагінскай пажарнай?
— Як бо не знаць? О, яна выразна адбілася ў маёй памяці...
— Яе ўжо няма.
— Што вы кажаце? Го-ох! — хапілася Ліба за белую касынку на галаве: — як гэта хутка!
Рыгор мігам падняўся з месца і адышоў ад стала.
— Я вас чакаю, Ліба, і прашу! — стараючыся перакрьгчаць гукі смеху, выкрыкнуў ён праз галовы раненых і ўмомант знік у натоўпе гуляючых.
Кароценькі рэзвы чалавек зачыніў непрычыненыя дзверы і нездаволена вылаяўся.
— Не навучыць іх да парадку. I што гэта за людзі! Каб чужое, а то свайго не хочуць ушанаваць. Прыказваеш, гаворыш, а яны пасвойму.
Ён адкруціў святло, гаспадарскім озіркам правёў направа і налева па калідоры і прайшоў у канцылярыю. За шырокім сталом, пастаўленым у рагу нелапога пакоя, сядзела некалькі чалавек. Яны паспелі ўжо добра пракурыць канцылярыю,
уклаўшы ў попельвіцу каля дзесяці акуркаў. Курава ішло далей, агортваючы дымам дзве трыццацісвячовыя лямпачкі пад столлю.
— Ты што ж гэта познішся, Бронісь? — жартаўліва праказаў адзін з тых, што сядзелі пры стале.— Мы ўжо добрую гадзіну чакаем.
— Прабачце мне, але ж я не па сваёй віне; забягаў у тацянінскі камітэт. Дык халеры гэтага, распарадчыка справамі, не злавіў. Выклікалі на сёмую гадзіну, а прыйшоў — пуста. Якая тлумная ўстанова! Абрыдла ўжо мець з ёю жадныя справы...
Ён круцёлкаю завіўся па канцылярыі, зашморгаў ключамі ў шуфлядах пісьмовага стала, што стаяў наўскасяк пустога, залез у шафу і навыцягваў гару сініх ды зялёных спраў.
— Уеё ўрыўкамі даводзіцца вяеці работу. Дзевяць гадзін сохнеш на службе, не паспееш павячэраць, як барджэй ляціш сюды. Неяк хочацца, каб што-кольвечы зрабіць, каб дапамагчы людзям. Бяда. Жабрачыя сродкі, а няшчасных — гой, гой.
Кароценькі чалавек у морг вока залажыў пусты стол паперамі, бухгалтарскімі кніжкамі, нейкімі пакункамі і скрынкамі з мастыкай ды пячаткамі і вылецеў з канцылярыі. Услед яму панёсся вясёлы рогат.
— Золата, не чалавек,— праказаў адзін, паказваючы пальцам на дзверы.— Каб не Бронісь, хоць бяры ды зачыняй камітэт. Працуе на сумленне. Увесь час, вось, так і круціцца і бегае.
— Яму б, на добры лад, трэба было вызначыць якіх рублёў дваццатак за турбацыю,— сур'ёзна выказаўся другі.
Першы раптам падняўся з месца і здзівавана пачаў даводзіць, што Бронісь і слухаць не захоча пра ўзнагароду за сваю працу.
— Ну, так жа не можна, мы мусім яго ўгаварыць на гэта. Я сам унясу прапанову.
Кароценькі чалавек, вярнуўшыся ў канцылярыю, перабіў гутарку прысутных.
— Скардзяцца жыльцы на недахоп ежы,— загутарыў ён.— Ну, што ж я зраблю! Колькі хапае магчымасці. Я ж не шкадую. Сапраўды ж яны маюць рацыю скардзіцца, толькі ж мы без моцы пасабіць... Можа, пачнем засядаць? — запытаўся ён і тут жа адказаў: — Нешта многіх няма. Але ўжо позна, а павестка...
— Усёй, безумоўна, нам не вырашыць у адзін засест.
— Важней усяго агародную справу вырашыць, а далей... Дык давайце, мужчыны, пачынаць.
Кароценькі чалавек сеў насупроць чатырох і іншых і пачаў разгортваць план арганізацыі народнае гаспадаркі камітэта. Згодна з яго планам, бежанскі камітэт павінен узяць дваццаць дзесяцін зямлі на скачках і абярнуць яе ў гароды. Апошнія мусяць апрацоўвацца сіламі камітэцкіх утрыманцаў.
План у сваёй аснове выклікаў спачуванне, але зусім нязначныя дробязі яго ажыццяўлення пацягнулі за сабою буру спрэчак. Відаць было, што апошнія нервавалі ініцыятара плана, і той, выйшаўшы са сцерпу, падняўся з месца і злосна прагукаў:
— На гэтай дробязі і то не можам пагадзіцца. Ды дзіва, што мы чаго буйнага не ўмеем зрабіць. Калі ласка, вырашайце самі, а я...
Яго перабіў уваход у канцылярыю незнаёмага вяскоўца, на выгляд бежанца, у кажуху, лапцях ды з кіем у руцэ. Зняўшы шапку ў дзвярах, ён не пасмеў першым выказацца, чуючы голасную гутарку кароценькага чалавека. Калі засядаўшыя, як згаворана, усе разам паглядзелі на ўвайшоўшага, той запытаў іх:
— Скажэце, будзьце ласкавы, ці сярод вас няма часам Рыгора Нязвычнага?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100