Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Так, я і знаў, што...
Кіраўнік работ не дасказаў і абярнуўся да Рыгора.
— У нас усё не да часу. Калі ў асноўным участак канчаем, шлюць палонных.
Ён распісаўся ў кніжцы і перадаў яе назад унтэру.
— Прыкажаце ж... вашарроддзе! Проваў замест адказу матнуў рукой.
Унтэр адышоў да акна і настарожана, статуяй замёр на месцы.
— Давядзецца накіраваць у двор... Але дзе іх будзе размясціць?
Кіраўнік работ нездаволена скрывіў твар і пачасаў затылак...
— Калі будзеце ад'язджаць, не забудзьце заскочыць да мяне,— праказаў ён да Рыгора, а следам адвярнуўся да унтэра:
— Адвесці ў двор!..
— Сслушаю-ю-аз, ваша... рроддзе!
Рыгор забраў свае паперы і выйшаў на ганак. Унтэр раўняў палонных у дарогу.
Змораныя, задрыпаныя ў дарозе, аброслыя і панурыя палонныя рухава хавалі ў парваныя кішэні аблезлых шынеляў недакураныя люлькі, раўняючыся пад гукі каманды.
Пяцёра ўзброеных канвойцаў пашырылі ацяты вакол палонных круг, незмігутна сочачы за безаружным «ворагам».
I зусім не да часу і не да месца былі занадта суровыя іх узрокі ды напружанае трыманне вінтовак. Яшчэ болей лішнімі паказвалася строгая муштра камандуючага імі унтэра, які храбра абводзіў шарэнгу звярыным узрокам, несарамліва штурхаючы не паспеўшых выраўняцца згодна яго ранжыру.
Кожны гэткі штуршок выклікаў з боку гледачоў зычны разліў рогату, а ў палонных — выраз затоенае злосці.
Тою ж злосцю быў абураны і Рыгор. Ён нервова азірнуўся на дзверы канцылярыі, шукаючы ў іх кіраўніка работ, каб апеляваць на салдацкую жорсткасць у адносінах да палонных, але не знаходзіў яго. Тады ён не стрымаўся і нечакана для ўсіх рвануўся з месца і ўмомант апынуўся ля бравага тылавіка; той не згледзеў, тузаючы за стрыфель аднаго з палонных, як Рыгорава здаровая рука моцна адштурхнула яго ад пакрыўджанага. Унтэр замёр, скмеціўшы перад носам злосны твар Рыгора і не ведаючы, што рабіць. Чыноўнічая форма напалохала яго, прымуеіўшы тую руку, што тузала палоннага, пакорліва падняцца ўгору і ўзяць пад казырок.
— Ці ж можна так без жалю! — сур'ёзна выгукнуў Рыгор.
— Вінават-с, ваш...
Рыгор абярнуўся да пакрыўджанага унтэрам паіоннага і не ўспеў спыніцца на ім вачыма, як пачуў з яго губ вокліч:
— Рыго-ар!
Здзіўлены нечаканасцю гэтага, Рыгор зрабіў крок да абазваўшага. Рудвльф?
— Так, я!
Суцешная ўхмылка заліла твар палоннага. Пачуццё таварыскасці перамагло баязлівасць дысцыпліны, і ён працягнуў Рыгору руку.
Дзесяткі вачэй пільна сачылі за незвычайным здарэннем.
Нерухома стаяў унтэр, не спускаючы рукі з-пад казырка і балюча перажываючы бачанае перад сабою.
— Вольна! Вядзі палонных па назначэнні! А з гэтым пайду я! — распарадзіўся Рыгор.
— Шш-агг-ам, арш! — хвалюючыся, скамандаваў канвойны, і калона гучна адбіла першы крок, заглушыўшы ім стук дзвярэй канцылярыі, праз якія выбег на ганак кіраўнік работ.
— На адну хвілінку! — пазваў ён Рыгора, які не паспеў з Рудольфам крануцца з месца.
Рыгор падышоў да Провава і ўзяў з яго рук запячатаны ліст.
— А гэты чаго застаўся? — паказаў кіраўнік работ на Рудольфа.
— Гэтага я павяду пад сваім канвоем,— адказаў Рыгор.
— ?!
— Дзівіцеся?
— У чым справа?
— Правініўся! — пасмяяўся Рыгор.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100