Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Кіраўнік работ разгубленымі ўзрокамі правёў Рыгора, які на ваччу Провава і дзесяткаў мяшчан узяў Рудольфа пад паху і пайшоў услед аддаленай калоны палонных.
Задні канвоец, з вінтоўкаю на плячы, украдчыва азіраўся на іх, не разумеючы наяўнага парушэння дысцыпліны з Рыгоравага боку.
Ніякавата адчуваў сябе і Рудольф. Ён паскорыў крокі, цягнучы Рыгора, і няўверана перагаварваўся з ім. Рыгор пасмейваўся з адыгранай ім гісторыі. д        Паглядзі, што значыць рашучасць і смеласць! Мяртвіць на месцы палахлівых.
— Спрытна... Гэта можна толькі ў Расіі.
— Усюды адно і тое...
— Ну, у Нямеччыне-э...
— Кінь...
— За гэты час я вывучыў нямецкую дысцыпліну як належыць...
Рудольф нясмела ўхмыльнуўся.
— Вось, бач, як перакруцілася калясо! — дадаў ён.
— Надзвычай цікава! Каб хто сказаў, палічыў бы казкаю...
— Я сам дзіўлюся... Сапраўды — казачна... Гісторыя, якая варта-а...
Яны ўпёрліся вачыма ў нагнаную калону палонных. Гэта было пры ўзыходзе першых шэрагаў на забруджаныя аполкі моста. Канвойныя свечкамі пасталі з абодвух бакоў калоны, абапёрпгыся на няўстойныя парэнчы. Узятыя на перавагу вінтоўкі бліскучымі штыхамі пагражалі кожнаму, хто б выйшаў з шэрагаў напрамкам да рэчкі. Аднак настарожанасць канвойных абышлася без ужытку. Ды яна была зусім лішняй ва. ўмовах, якія адгараджвалі заспакоеную думку ад драпежнага подыху смерці. Пачуццё самазахавання абмацвала ўнутры кожнага палоннага пункт апоры, хоць невыразнасць наступнага і калыхала яе ўстоямі.
Асенняе надвор'е з цёплым летнім сонцам, з пахам зложанай у бабкі і распростанай ярыны, з зеленню адрослай атавы, з няўмоўчным цвырканнем вераб'ёў і скакунцоў,— навейвала на выхапленых з кіпцюроў смерці палонных радасныя думкі аб працягу жыцця. Шырокая ровень поплаву і густая купка дваровага саду, чыстае ўлонне рэчкі асацыіравалі ў іх памяці прускую і саксонскую раўніны; узгрудак каля апрысаджанага шляху, самыя прысады і маладая дубрава за мястэчкам — дапаміналі гарыстую Цюрынгію...
Крохкая, але ўпартая надзея глядзела з панурых, прытупленых вачэй палонных. Гэта надзея скрадала шурпатасці вайсковых умоў чужое краіны, драпежныя ўзрокі фанатычных патрыётаў, фельдфебельскую дзікасць муштраў і бесспагаднасць да голаду і холаду ўжо бясшкодных людзей...
— Сто-ай! Вво-альна-а!
Рэха тупату ног пракацілася па шырокім дзядзінцы. 3 усіх канцоў яго накіравалі да атрада дзеці і дарослыя. Разам з імі падышоў і тэхнік Вросня.
Той самы канвойны, які з'явіўся ў канцылярыю кіраўніка работ, а пасля папаў у героі адыгранай Рыгорам гісторыі, падаў яму кніжку.
Бросня разгарнуў яе і стаў разглядаць.
Яго ўвагу адняў на сябе паложаны Рыгорам на кніжку ліст...
Ад Рудольфа пахла потам. Заношаная гімнасцёрка муляла шыю чорным бліскучым каўняром. Палатаныя на каленях порткі, вынашаныя да махроў абгорткі, адтапыраныя падошвы на вышмуленых чаравіках — усё адзенне ўцалку шаржыравала стройнага і чыстага раней немца — бурса. Цяжка было прывыкнуць воку бачыць перад сабою аброслы рыжым бруднаватым валасеннем белы далікатны Рудольфаў твар, які ўпарта змагаўся сваёю прывабнасцю, сваімі сімпатычнымі рысамі з беднатою ўсяе постаці.
Гэта выразна адчуваў сам Рудольф, баючыся шаргануцца аб Рыгораў ложак і не асмельваючыся прысесці на крэсла.
Ен стаяў каля акна і стараўся як мага звузіцца, патанчэць, каб мевш заняць месца ў Рыгоравым пакоі.
Апошні выглядаў у Рудольфавым ваччу нічым не горшым ад княжацкіх палацаў, поўным салодкага прытулку і гасціннага спакою. Ужо даўно іх Рудольф не бачыў. Памятая, старэнькая падушка на ложку, незнаёмая ў свой час ні бацькавай кватэры ў Смагіне, ні Рудольфаваму пакою ў Пецярбурзе, зараз маніла яго да сябе, расплываючыся затуманеным месяцам.
— Садзіся, што стаіш. Тут канвойнага няма! — пажартаваў Рыгор.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100