Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Нячутнымі крокамі маладзіца зноў прыйшла ў пакой і кашлянула.
— Вось вам, халоднае...
— Добра... дзякую...
Рыгор прыняў з гаспадыніных рук новую талерку і, не ведаючы, як яе ўмясціць на застаўленым століку, перадаў Рудольфу.
Хоць на акне пастаў.
— А калі трэ будзе гарбата, паклічце.
— Дзякуем...
Рудольф жадна хапіўся за яду. Ядучы, ён не мог трымацца, каб не працягваць апавядання. 3 перарывамі, глытаючы словы, ён на працягу вячэры паспеў апісаць дарогу ад Пецярбурга да Гамбурга.
— I каб сказаў, што Нямеччына падмацавала мае надзеі — ніколькі. На першым жа кроку мяне здушыла ваеннае паветра, прасякнутае крывёю, заалагічнай нянавісцю да расійцаў і французаў. Я адчуў сябе ў жалезных ланцугах суровае, пагалоўнае ваеншчыны... Яна бразгала шпорамі, стукала падкаванымі абцасамі, блішчала залатымі палетамі і сталёвымі рулямі вінтовак, кулямётаў ды гармат. А нашыя сацыял-дэмакраты аказаліся не лепш за прускіх юнкераў. Тыя ж, якія асмельваліся так ці інакш пратэставаць, даўно ўжо пакутавалі ў казематах. Раз'юшаны вайсковаю гарачкаю, нашпігаваны таннай патрыятычнасцю, у вобдыме навіслых недастач — гэткім стрэў мяне Берлін... Але мне не прыйшлося доўга разглядаць яго ваенізаванае жыццё... Ужо праз тыдзень я быў шэраю, невыразнаю між тысячамі іншых адзінкаю ландштурмнага палка. Нада мною навіс небасхіл у выглядзе шэрай, мулкай і адваротнай нямецкай каскі. У процьме вайсковых падзей, як ва ўзнятым самуме, вярцелася бягучае жыццё.
Поле руцянела густым жытам і ценкаю ярыною, калі наш эшалон перабягаў ад горада да горада напрамкам да Рэйна... Чыстая вада рэчкі, як і адвеку, спакойна абмывала заасфальтаваныя берагі... Руіны феадальных замкаў нядбайна глядзелі ў яе люстра, слухаючы несупынную стукатню дзень і ноч рухаючых цягнікоў... 3-пад Аахена, з Латарынгіі, з-пад сцен Льежа плылі эшалоны раненых. Іх модлы ляцелі да неба, наганяючы шпіцы Кёльнскага сабора...
Пасля — пазіцыі пад Вердэнам... Штурмы, горы забітых, павіслых на электрызаваных драцяных загарадках, у забетоненых акопах... Траскатня самалётаў і грамавое буханне 42-дзюймовак.
— Будзем піць гарбату?
— Можна. Рыгор пастукаў.
— Зараз! — пачулася з-за сценкі.
— Уражанне — мэрам цябе засадзілі ў сталёвы кацсл і грукаюць па ім малатамі. У зацяжным, надрыўпым гуку тонуць усякія жаданні і расплываецца сэнс ясыцця.
— Вось вам!
Маладзіца ўперла дзве поўныя шклянкі ў цесныя прагалінкі паміж талерак, пасля забразгала імі ў руках.
Рудольф пры кожным стуку нервова уздрыгвау, закусваючы губы ад ніякаватага адчування.
— Можа, ваш знаёмы захоча застацца начаваць, то скажэце — я прыгатую пасцель?
— Дзякуем. Не маракуйце за турбацыю, якуто ўжо прыняслі вам.
— Ды то ж нічога, людская справа... Гаспадыня закончыла сказ за дзвярыма, ажно ён
расплыўся ў далейшых словах Рудольфа:
— Я не думаў, што вердэнскія пазіцыі адпусцяць мяне жывога. Мае вочы бачылі цесныя завалы ў нязлічаных трупах маіх таварышаў... Страшэнныя вобразы зглумленых за няма нішто людзей затулялі крохкія рваныя мары пра Смагін, Пецярбург, Стакгольм, Гамбург, Берлін, Кёльн і Рэйн... I вось — сярод цёмнае ночы, пры трапяткіх праменнях пражэктараў і выбухаў феерверачных ракет — мы адступілі...
Далей цягнік, новыя гарады, свежыя ландшафты. I на другі дзень ад вечара мы на балотных роўнасцях Курляндыі... 3 цягніка — проста на пазіцыі. На золаку — атака. Перада мною — знаёмыя твары прамігаўшых у Пецярбургу салдат. Няўжо іх браць у цэль і засцілаць мёртвымі целамі патоптаныя лаплавы?.. Рука прыказна націскае курок, і на маім ваччу... Нне-э, я падаюся ўправа, дзе націск расійцаў робіцца напружнейшы, ахоплівае наш фланг і, нарэшце, цэлую роту аддзяляе ад папхнутай назад калоны... У абед — я палонны...
— Можа, пераначуеш? Рыгор паглядзеў на ложак.
— Не варта рабіць табе непрыемнасці... Кінь, Рыгор, я лепш пайду на сена...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100