Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Возьмеш коўдру?
Ён тут жа садраў яе з пасцелі і загарнуў у камяк.
— Ды ці варта...
— Кінь скромнічаць...
— I вось тры месяцы, як я палонны. Палонным унтэр-афіцэрам... Заслужыў пад Вердэнам... Два месяцы трымалі ў Смаленску, пасля перакінулі ў Мінск... Ці варта казаць пра становішча палоннага? Ты сам бачыў...
Рудольф матнуў рукою і падняўся з крэсла.
— А цяпер дзякую, браце, за ўсё — і пайду... Дык вось гісторыя апошняга года майго жыцця,— праказаў ён, выходзячы з пакоя,— пачуць бы тваю?
— Раскажу!.. Тут знойдам часу — гэта не пад Вердэнам... Яшчэ ж твае куфэркі ў Пецярбурзе...
— У Пецярбурзе-э?
— Цэлы!
Браскотка вартавога скрала апошні сказ Рыгора. Рудольф схаваўся ў цемені ночы.
Шэры золак затуманенае раніцы абяліў невялічкае акенца Рыгоравага пакоя. Мокрае, пачарнеўшае, а дзе і рудаватае лісце вольх атрахала буйныя каплі вады. Панікла віселі жоўтыя ды чырвоныя вяргіні, гледзячы ў абгрызеныя галовы капусгы. Лапатаў крыллямі раскатурханы певень. Вось ён голасна заспяваў ды напалохаў прабягаўшага разораю сабаку. Сабака падняў голаў да седала і адказаў патройным брэхам.
— Не даюць спаць, каб яны падохлі,— скрозь сон вылаяўся Рыгор і павярнуўся на другі бок.
Але толькі на момант знябыўся, як пастукалі ў дзверы.
— Хто там?
— Можна?
У запытанні зліліся два розныя галасы, якіх Рыгор не разабраў.
— Я зараз,— адказаў ён і падняўся. Праз хвілін пяць стук паўтарыўся.
Хутка апранаючы жакетку, Рыгор адапёр дзверы.
— Уваходзьце!
— Ты, пэўна, думаў, што гэта гаспадыня? — праказаў, увайшоўшы пярэднім, Сё'мка.
— А прызнацца, не пазнаў, хто за дзвярыма. За Сёмкам пераступіў парог Рудольф.
— Яшчэ спаў?
— Сабака абудзіў.
— А пара ўставаць. Сёння ж едзеш.
Сёмка пытальна паглядзеў у Рыгораў заспаны твар.
_ Так, рэчы запакованы.
Ён паказаў на куфэрак.
_ Дык бывай здароў, таварыш! — працягнуў Сёмка Рыгору руку.— Дзякую, вельмі дзякую за тваю дапамогу мне. Каб нс ты,— хто ведае, дзе я быў бы і пхто б са мною сталася... Ты выратаваў... I прашу, дазволь напісаць у скрутную хвіліну... Бывай!..
Яны пацалаваліся.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100