Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Хутка ў руках абедзвюх жанчын маталіся белыя хустачкі. Рыгор глядзеў на іх, трымаючы ўровень галавы знятую шапку. Простыя, але шчырыя ды замілаваныя праводзіны моцна кранулі яго.
Самі ж па сабе ўмовы правінцыяльнага жыцця не выклікалі Рыгоравай спагады. Было досыць пражытага часу, каб імі здаволіцца і іх дасканала вывучыць. Толькі гурток рабочых атрада, нечакана згуртаваны вакол яго, ствараў умовы, якія скрашалі аднастайнасць глухое мясціны.
Іх блізкасць і павага да яго сціралі сляды адваротнага пачуцця ад стрэч з Броснем.
Выязджаючы з агароджы саду, Рыгор яшчэ раз абярнуўся ў бок дзядзінца, але густая сцяна ліп, непарушная ў ціхую пагоду, ужо хавала за сабою і Вольку з гаспадыняй, і дзядзінец, і дваровыя будынкі, і пражыты ў ім час.
Як і вясною, едучы ў атрад, вузкая дарожка праз паплавы, праз гарбаты мосцік, між далёка адсунутых за мястэчка гародаў,— гэта дарожка мігала ў яго ваччу абыклановымі калдобінкамі, рассыпчатым суглінкам, бародкамі парослых абочын.
Поплаў зелянеў і скрадаў доўгі адрэз часу ад вясны да восені, а пажатыя нівы адмячалі яго розніцу.
Восенню аддавала і з гародаў. Рыгоравы вочы толькі абегам лавілі тоўстыя галоўкі капусты, жоўтыя ды чорна-зялёныя гарбузы. Абыкласць легняга завядання, знаёмы настрой, што яго родзіць, патуханне яскравых фарбаў квітучага лета — кратала яго ціхім даткненнем павуціння.
Местачковыя будынкі змянілі яго самаадчуванне. Ад іх павеяла Сілцамі, Смагінам, даўно пакінутымі мястэчкамі, доля якіх цяпер яму невядома. Ну, яны, адноўленыя ў яго ваччу вялікім падабенствам, былі жывьімі і блізкімі.
— Хвілінку!
Вокліч, што пачуўся злева, адцяг Рыгора ад раз'юшаных дарожным настроем думак.
— Стой! — гукнуў ён фурману. Вымуштраваныя ў руках вымагальнага фурмана
коні адбілі стройны крок на месцы.
— Едзеце?
Кіраўнік работ працягнуў Рыгору руку з сінім квадрацікам паперы, заціснутай у два пальцы.
— Аддасцё Прахору Хведаравічу Стукалку, кіраўніку канцылярыі. 3 ім і лепей усяго мець справу, бо ад яго многае залежыць у вашым прызначэнні. Дарэчы, я ў лісце рэкамендую вас з лепшага боку... Прахор Хведаравіч — душа-чалавек. Вы знойдзеце ў ім сябра і калегу... Цалкам ваша падабенства... Але прасеце ад мяне, каб ён і мае просьбы не забыў... Бывайце!..
— Дзякую за ўвагу... і... не палічыце надазойлівым, калі што-кольвечы з маім бежанцам — зрабеце, што можна...
— Буду мець на воку... Ад'е!..
Проваў крута павярнуў ад воза і хутка схаваўся з Рыгорава ваччу.
Наперадзе цягнулася загразненая вуліца, канец якое за апошнімі будынкамі ўпіраўся ў грудок. Гэта з таго грудка пры першым уезде ў мястэчка Рыгор раззіраў захапляўшы яго ландшафт.
На гэты раз Рыгор абмежаваўся двума повертамі галавы, кінаграфічным абегам узроку — чаму мястэчка, прысады, двор, аддаленыя лясы і рэчка зліліся ў яго ваччу ў адно плямістае палатно.
Свісток манеўравага цягніка на станцыі адагнаў і ад гэтага Рыгоравы думкі.
Рыгор загадзя прыгатаваў фурману дробных і своечасова намерыўся ўставаць, толькі конскія падковы бразнулі па прыстанцыйным бруку.
— Вам насобіпь? — запытаў Рыгора фурман.
— Не, не, не! Спраўлюся сам. Дзякуй, браток! Вяртайся ў двор.
Рыгор перадаў яму некалькі срэбных манет. Фурман спрытна ехаваў іх у кішэшо і ўзяў пад казырок.
— Шчасліва даехаць!.. Спяшайцеся браць білет, а то скора прыйдзе цягнік,— парадзіў ён у аддзяку.
Рыгоравы крокі заглухлі ў конскім тупаце і ў стуку калёс.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100