Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

У першай таксама не відаць было вольнае мясціны. Усе буфетныя сталы, крэслы і лаўкі, што прызначаны для чакання, былі выкарыстаны поўнасцю. Людзі стаялі і тупалі ў прагалінах між сталоў і крэсел, несціхана швэндаліся ў дзвярах. Стаяў кірмашовы шолам, у якім губіўся стук падышоўшага цягніка.
— Нам лепей стаць пры выхадных дзвярах,— парадзіў Павал.
— А я ўжо не ведаю...
Яны выйшлі з першае класы, але пасажыры, хлынуўшы ў вакзал, не далі прайсці да намечанага месца.
— Глядзеце адсюль...
— Вам каго? Ха-ха-ха!.. Памыйка, калі не абмыляюся? — праказаў хтосьці ззаду іх.
Павал аглянуўся.
— Прахор Хведаравіч?
— Як бачыце. Гэта ж праводзіў знаёмага — едзе ў Харкаў. А вы чаго?
— Я сустракаю... свайго таварыша... Да вас едзе... Выпадкова даведаўся...
— Да нас?..
Прахор Хведаравіч узяў пад казырок і пашыўся да выйсця.
Павал успомніў, што яму варта было б запытаць наконт пазаўтрашняй камандзіроўкі, і зрабіў намер кінуцца ўдагонкі.
— Ты куды гэта? — хапіў яго за руку Рыгор.
У гэты ж момант накіравала за ім і Лібіна рука, але яе адгарнуў убок якісьці здаравенны салдат. Гэты ж салдат схаваў за сабою і ўсю Лібу.
— Адзін? — запытаў Рыгор.
— ЗЛібаю!
Яны пачалі разглядаць навакол сябе, ды націск задніх пасажыраў не даваў ім спыніцца, адначасна робячы сцяну між імі і Лібай.
— Толькі што стаяла пры мне. Прынамсі, праз яе і я тут апынуўся, а так не ведаў...
— Не ведаў?
— Зразумела. Толькі заўчора вярнуўся з камандзіроўкі... За гэты час, калі цікавішся, я паў-Расіі аб'ездзіў... Ты думаеш, чаму я табе не пісаў ні слова?..
— Ды я ўжо вастрыў на цябе зубы... Ці не Ліба вуньдзека? — кіўнуў Рыгор галавою ў бок дзвярэй, за якімі бачылася белая пляма касынкі...
— Напэўна.
— Ліба Шлёмаўна! — гукнуў Рыгор, адцягнуўшы на сябе ўвагу з боку вакольных пасажыраў.
Наперадзе паднялася ўгору рука з хусцінкай.
— Вярні налева!
— Чамадан мяшае...
Павал адвярнуўся ад Рыгора, каб паціснуцца наскасок, як яго рукі, атапырыўшы локці для пракладкі дарогі, умомант апусціліся па швах. Сцяна людзей, што рухала наперад, раптам таўханулася назад, ажно Рыгор ледзьве ўтрымаўся на нагах.
— Што-а за штукі-ы! — злосна выгукнуў ён.
Хутка гэта слова расшыфроўвалі ўсе, хто застаўся ў будынку вакзала і напалохана чакаў жахлівае хвіліны.
Заспакоенне прынёс выразны гук стрэлаў, які лачуўся дзесьці недалёка ад вакзала.
На пятым залпе, мэрам па прыказе, натоўп з вясёлымі крыкамі хлынуў з вакзала. Ад націску і замяшання некалькі чалавек падмялі пад ногі.
У радасных крыках збавення ад няшчасця, што нёс з сабою аэраплан, выпукляліся балючыя енкі прыдаўленых. На іх ніхто не зважаў, ужо на перпгым кроку за парогам дзвярэй задзіраючы голаў угору.
3 надсільнай напружанасцю, адціснутыя адзін ад другога, выкарабкаліся Рыгор з Паўлам у бок ад струменя людзей і тут жа абодва трапілі на Лібу. Яна ўкорліва заўважыла Паўлу:
— Вы знарок схаваліся ад мяне!
— I ў думках не было; што вы, Ліба Шлёмаўна!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100