Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Ну, дзе ж вы згінулі; не паспела азірнуцца, як знік, мэрам у ваду...
— Мы вас шукалі і звалі...
— Ды я чула, а далей? Аэраплана збаяліся? Ва-а-як-кі ж!
— Нас зацёрлі, як у жорны...
— А я на адкрытым месцы прастаяла і хоць бы што... Дзіўныя людзі, аэраплан на вярсту, а яны наўцёкі...
— Самазахаванне,— пасмяяўся Рыгор.
— Пазваць рамізніка? — запытаў Павал і тут жа дадаў: — Але я з вамі не паеду: мне трэба зайсці ў упраўленне работамі, да Стукалкі.
— Да Стукалкі? — перапытаў Рыгор.
— Так, гэта загадчык канцылярыі ўпраўлення... Маю справу... Між іншым, цікавы чалавек... Вось той. што стрэў мяне на вакзале,— растлумачыў Павал Лібе.
— Я маю да яго ліст ад Яўгена Віктаравіча Провава,— паведаміў Рыгор,— які ён ад сябе, гэты Стукалка?
— Высокі, сухарлявы, з рыжаватай французскаю бародкай і доўгімі вострымі вусамі. Косы на галаве маленькім вожыкам, у пенснэ.
— Ну, выгляд яго плюгавы,— скрывілася Ліба.
— Гэта хіба з жаночага пункту гледжання.
— Я б не сказала, што толькі так...
Двое рамізнікаў, што падвезлі да вакзала чатырох афіцэраў, запрапанавалі свае паслугі.
Рыгор уздымам рукі затрымаў аднаго з іх.
— Куды ж ехаць? — запытаў ён Лібу.
— Да мяне... _ ?
— Чаго ж дзівішся? Сядай. Праводзьце нас, Павал...
Пакуль яны ўсядаліся, каля іх ачуўся высокага росту, аброслы, як цыган, у зношаным суконным адзенні чалавек.
— Выбачайце мне,— абярнуўся ён да ўсіх, углядаючыся ў Рыгора,— я хачу запытаць...
— Праязджа-ай!..— данёсся з ганка прыказны голас гарадавіка...
Рамізнік тузнуў лейцамі, алё той, што падбег, не разгубіўся: ён стаў на падножкі вазка і паўтарыў сказаныя словы.
— А вам што ад нас трэба? — недаверліва запытаў
Павал.
— Я перапрашаю, мне паказалася, што вы... Рыгор Нязвычны?
Вытарашчыўшы вочы, Рыгор збянтэжана ўгледзеўся ў твар незнаёмага.
— Стой! — гукнуў ён рамізніку.
Павал, на кожны выпадак, прыняў абарончую позу.
— Янкі Кліна не пазнаеш?
— Няўжо гэта?..
3 шэрых шустрых воч незнаёмага, з яго таўставатага носа, з ямачак каля губ вырас перад Рыгорам знаёмы вобраз яго таварыша.
— Як жывеш і якім чынам апынуўся ў Мінску? — паціскаючы Клінаву руку, пытаў Рыгор.
Ліба спакойна ўсміхалася. Павал адчуваў сябе няёмка пасля выяўленай западазронасці...
— Гоняць, вось... Забралі ў армію, як ратніка другога разраду... Я спыніўся з бацькамі ў Барысаве і быў паступіў недалёка адсюль у бровар... Пасля... А ты ж якім чынам трапіў сюды з Пецярбурга?
— Як бачыш...
— Едзем, барын!..— панукнуў рамізнік.
— Я вельмі рад, што стрэў... Перш сумляваўся, а далей думаю — давай запытаю... Хоць адрас скажы, можа ліст кіну...
— Пішы да патрабавання — вярней усяго.
Янка Клін зняў шапку і, калі рамізнік крануў з месца, галасней праказаў:
— Не так даўно Зосю бачыў... Ехала са сваімі на Смаленск...
— А я з-за вас спазнюся ў упраўленне,— перабіў іх Павал.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100