Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Не,— адказаў кароценькі чалавек.— А гэта ж чаму вы яго тут шукаеце?
Вясковец памяўся нейкі час, пасля разгорнена сказаў:
— Ды дзе ж, мае мілыя, мне яго шукаць? Пецярбург для мяне горад чужы і невядомы. Куды мне ткнуцца ў гэткім разе? Дзякуй яму, якісьці добры чалавек падказаў на вашу ўстанову.
— А вы ж зачым, дзядзька, прыехалі ў Пецярбург? Бежанец, ці проста па справах?
— Па справах... Ох, ды справы, бач, гарэйшыя нат ад бежанскіх...
У вяскоўца заблішчалі ў ваччу слё'зы. Гутарыўшыя з ім бачылі, як ён паднёс да іх лапленую рукавіцу і пачаў выціраць слёзы.
— У чым жа справа, дзядзька? — ласкавейшым голасам запытаў Бронісь і падышоў да вяскоўца.
— Не расказаць, добры чалавек... Цяжка мне, бацьку, ой, як цяжка і горна... Знача Рыгора тут няма?
— Зайдзеце, пачакайце крыху ў суседнім пакоі — мы якраз яго чакаем на пасяджэнне. Магчыма, што і прыйдзе, а не — дык я вам знайду яго адрас... Няшчасце, пэўна, маеце?
Кароценькі чалавек папрасіў засядаўшых хвілінку пачакаць, а сам павёў вяскоўца ў суседнюю каморку.
— I начаваць я не ведацьму дзе, калі запозніцца ён... Хоць бы...
— Нічога, дзядзька, усё ўладзім... Вось бярэце-э крэсла і пасядзеце, а мы зараз...
Якраз пачуўся званок, і кароценькі чалавек кінуўся да дзвярэй.
— Ага-а! Вось дык трапна-а! — прагукаў ён Рыгору, які пераступаў парог.— А мы вас дагэтуль чакалі... Мне так хацелася, каб вы прынялі ўдзел у нашым камітэце, што я... Вы атрымалі, бок, маё паведамленне? Я, паверыце, ехаць меўся па вас, толькі, на яго бяду, тацянінскі камітэт паперашкодзіў... Ой жа, добра, што прыехалі. Нас жа так мала і мы... Праходзьце — распранецеся ў канцылярыі. Прашу...
Кароценькі чалавек з падкрэсленаю гасціннасцю. якая падкупала Рыгора, адчыніў дзверы і прапусціў яго першым. Але Рыгор не паспеў пераступіць у канцелярыю, як кароценькі чалавек яго перапыніў воклічам:
— Ага, бок, убачайце-э... Вось тут чакае вас адзін селянін, во...
Рыгор забыў прывітацца з тымі, што засядалі за сталом, і крута павярнуў з канцылярыі.
У гэты момант ужо бег да яго з суседняе каморкі ўспомнены Бронісем чалавек.
— Рыгор-а! Здароў, браце-э! Не пазнаеш? Сідар Пералаз, Гэлін бацька?!
Рыгор ажно падаўся на крок назад, і нечаканасць стрэчы яго збянтэжыла. Ён здзіўлена азірнуўся на кароценькага чалавека, следам узяў селяніна за руку і нейкі час не ведаў, як быць.
— Прабачайце мне, я ўжо не магу прыняць удзелу ў вашым пасяджэнні,— перапрасіў Рыгор Броніся: — я буду прасіць дазволу з гэтым дзядзькам...
Кароценькі чалавек даў Рыгору дасказаць і з тою ж, ужыўнаю сабе гасціннасцю, прачыніў дзверы ў пакой, куды толькі што памясціў селяніна.
— Шкада, ды што зрабіць... Вы ўжо абмяркоўвайце свае справы, а я пабягу канчаць пасяджэнне,— праказаў ён на хаду.
Кароценькі чалавек схаваўся за дзвярыма канцылярыі.
Рыгор жа з Сідарам апынуліся адзін на адзін, у суседнім пакоі.
Абодва паселі пры маленькім століку і перад тым, як пачаць гутарку, пільна паглядзелі адзін на другога.
Сідара давіў востры бацькаўскі жаль, шурпатая безнадзейнасць, і ён сумна, але з нейкай няўпэўненасцю глядзеў у Рыгораў свежы настужаны да чырвані твар.
Рыгор адчуваў яго настрой і ўжо меў сабе поўнае ўяўленне пра тыя сцэны бацькаўскае мукі па згінуўшай дачцэ, якія перапаўнялі не вельмі мяккае сэрца Сідара.
«Трэба суцешыць старога ды ці выйдзе што з гэтага?»
— Справы, Рыгорка,— з націскам горкасці пачаў Сідар.— Прыехаў на вяселле да дачкі... Людзі маюць пацеху, а мы... Ласне можна было?.. Рыгорка, маё сэрца чула, дык... Паверыш, не меў сілы ўтрымаць...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100