Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Цесны, светлы і прытульны пакоік Лібы выходзіў невялікім акном на Юраўскую вуліцу. Калі Рыгор, паставіўшы пры ім свой куфэрак, паглядзеў у акно, то ўпёрся ўзрокамі ў тры акны рудога дома. Направа ад яго высілася якаясьці, касцёльнага стылю, пачарнеўшая ад часу будыніна. Востраю процілегласцю ёй выглядаў старэнькі, дзеравяны домік наўскасяк акна, з якога ён глядзеў.
— У цябе добры выгляд з акна.
— Гэта першае, што ты заўважыў?
— Не толькі гэта...
Ён ніякавата адвярнуўся ад акна і прайшоўся пакоікам. Знячэўку стукнуўся аб камод, які звужаў праход данельга.
— Аднак ты непаваротны,— пажартавала Ліба.
— Павернешся ў цябе... Яна рассмяялася.
— Не даспадобы?
Рыгор агледзеў беднае абсталяванне Лібінага пакоя. Старэнькі пачарнелы ложак, камод, столік, два крэслы — гэта быў увесь асартымент мэблі. Да яе залічалася пагнутая драцяная вешалка, злезлае, забруджанае мухамі люстра і пара старых, паморшчаных пад рамкамі алеаграфій.
— Тут блізка ёсць гатэль?
— Чаму? — занедаволілася Ліба.
— Я не хачу цябе цясніць...
— Гэта як разумець?
— Ды гаспадыня...
— Што за далікатнасць, Рыгор!
— Ніякае далікатнасці! Я хачу, каб табе лепш...
— Дзякуй за дбанне — толькі не рыпайся... Гароату піцьмеш?
— Давай пойдзем паабедаць...
— Я цябе павяду да харчоўкі, аддам ключ, а сама наведаю лазарэт...
— Паабедаем удваіх...
— Я ўжо і так спазнілася, Рыгор... Папрасіла, ідучы на вакзал, таварышку, і тая, пэўна, праклінае мяне... А можа, абход, крый бяды...
У дзвярах іх сустрэла пажылая, нізкая кабета.
— Гэта мой зямляк... Ён на нейкі час застанавіўся ў мяне... Майце, Сара Восіпаўна, на ўвазе...
— Ды ўжо ж... няхай, чаму не... што мне мяшае... Можа ж, трэба будзе другая пасцель,—спакойна адказала яна.
— Калі я не застануся нанач на службе, то папрашу вас... Прыгатоўце, на ўсякі выпадак...
— ІПто мне гатовіць,— у мяне заўсёды напагатове... А вы ж, сястра, ключ перадалі гаспадзіну?..
— Так...
Нізкая жанчына адчыніла ім дзверцы і праказала пажаданне:
— Гуляйце на здароўе!
— Гэта гаспадыня? — пацікавіўся Рыгор.
— Але...
— Цікавая асоба...
— Кінулася ў вочы?
Яны прайшлі на Губернатарскую, пасля завярнулі па Захараўскай.
Тратуары абедзвюх вуліц былі ўсеяны людзьмі. Вакол адчуваўся фронт, што дапамінаў пра сябс вялікаю колькасцю ваеншчыны, вайсковага чьшоўніцтва і салдат.
На рагу Губернатарскай і Захараўскай стаялі грамадкі людзей, якія задзіралі галовы ўгору і тыкалі пальцамі ў неба. Хлапчукі-газетчыкі драліся на ўсё горла, выгукваючы апошнія навіны з фронту. Сярод розных паведамленняў са штаба галоўнакамандуючага празвоньвала вушы вестка пра налёт нямецкага аэраплана.
«Аэраплан над Мінскам. Ааррапп-янн н-над Мі-ін-скамі»
Ліба падвяла Рыгора да Захараўскага завулка, паказала на дом, у якім мясцілася харчоўка, а сама пайшла далей.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100