Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Рыгор прайшоў у нізкі цемнаваты пакой, у якім было расстаўлена да дзесяці засланых белымі скацёрткамі столікаў.
Ужо была другая гадзіна, і людзей у сталоўцы знаходзілася нямнога. Дзякуючы гэтаму, ён выбраў рагавы столік і заказаў сабе абед. Маладая паўнатварая, пачырванелая падавальніца са знарочыстай ухмылкай і з дбайлівасцю падала яму адну за другой тры стравы. Усе яны прыйшліся Рыгору да густу, і ён пахваліў падавальніцу харчоўкі. Яна нічога не адказала і з тою ж замацаванаю раз назаўсёды ўхмылкаю адышлася ў другі куток ды прысела.
Седзячы, яна раз-поразу глядзела на Рыгора. Гэта яго заінтрыгавала, і ён дазволіў сабе падысці да падавальніцы і запытаць:
— Мне здаецца, што я вас дзесьці сустракаў. Афіцыяльная ўхмылка змянілася лісліва-радасньна смяшком, і сімпатычная падавальніца какетліва адказала:
— Я вас ведаю па Смагіну... Ваш твар настолькі мне запамятаўся, што я вас пазнаю ўсюды і заўсёды...
— У Смагіне?! — зацікавіўся Рыгор.
— Так, калі памятаеце, на сходцы ў ляску... Здаецца, нават вы і прамову там казалі? Ці ў гэтым ужо мыляюся?..
— А ваша прозвішча?
— Ды яно вам нічога не скажа.
— Аднак цікава ведаць...
— Злата Мельнік... Вы, зразумела, не чулі... Вы кватэравалі ў Шлёмы карчмара... Яго дачка, Ліба, слаўная дзяўчына, зараз сястрою недзе ў Пецярбурае...
Падавальніцу паклікалі на кухню.
— Выбачайце мне, я на момант,— лерапрасіла яна. Белы фартух мігнуўся перад Рыгорам і схаваўся за
дзвярыма. Рыгор зацікаўлена глядзеў туды, дзе схавалася вяртлявая падавальніца. Тое, што яна сустракалася з ім на сходцы ў лесе, яго інтрыгавала. Было ясна, ціто Ліба яе ведае. Але ж яна нічога яму пра гэта не сказала, праводзячы ў харчоўку. Лібе будзе навіна...
— Авы даўно ўжо як у Мінску? — запытаў Рыгор настрэчу, толькі падавальніца выйшла з кухні.
— Каля года... Летась восенню выехала з Смагіна... Пасля пад'ехалі з бежанцамі мае бацькі...
— Вам жа цяжка ў харчоўцы працаваць.
— А што ж зрабіць, дзекольвечы працаваць трэба...
У харчоўку ўвайшло трое новых чалавек. Агледзеўшыся наўкола, яны занялі трэці ад іх столік. Рыгорава сагутарніца хутка ўзнялася з месца і накіравала да наведвачаў. Другая падавальніца пераняла яе.
— Я за цябе падам, Злата... Злата вярнулася да Рыгора.
— Вас добра ведае мой муж...
— ?!
— Вы, напэўна, памятаеце Сімана Галаса?
— Вы жонка Сімана Галаса?!
— Трапілася, бачыце. Злата весела зарагатала.
— Перадам яму   ад вас   уклон...— дадала яна.
— Нізенькі... і прасеце... А ён не тут абедае, часамі?
— Часамі, а часамі і без абеду... Злату зноў пазвалі на кухню.
Рыгору ніякавата было яе чакаць, але таксама няёмка было і выйсці, не развітаўшыся з жонкаю таварыша. Пры гэтым не мяшала б згаварыцца пра спатканне з Сіманам.
Ён на момант зацікавіўся думкаю, ці не паведаміць Злаце пра Лібіну прысугнасць у Мінску, а далей раздумаў.
— Я заўтра зайду да вас на абед. Можа, меў бы час і Сіман прыйсці? — запытаў ён падавальніцу, калі яна выйшла з кухні.
— Добра, я скажу яму пра вае.
Рыгор узяў пад казырок і павярнуў да дзвярэй. I толькі ён адчыніў іх, каб пераступіць парог на вуліцу, як яму перагарадзіў дарогу, павяртаючы ў харчоўку, якісьці чалавек.
— Перапрашаю! — папрасіў ён выбачэння ад Рыгора.
Рыгор, не звярнуўшы ўвагі, паднёс руку да шапкі і прапусціў стрэчнага. У гэты момант ззаду яго аклікнулі:
— На адну хвілінку!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100