Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Цябе гэта дзівіць?
— Ну, Ліба ж сястрою?
— Так...
Рыгор хвілінку памаўчаў.
— Сазнаюся табе, Сіман, Ліба мяне спаланіла... Яна мне падабаецца, калі хочаш ведаць, як таварыш - жанчына...
— Яна — мілы чалавек... Шкада мне...
— Пойдзем дахаты? — перабіла Злата.
— Ты ўжо вольная?
— Кончыла... Ах, як я сёння стамілася! Ты не знаеш, Сіман, што за цяжкая праца...
— Чула, Злата? Ліба Крамнік тут...
— Цяпер жа свет, як шалёны віхор... Хто думаў, што стрэну іх.
— Гэтага мала,— падаў Рыгор,— а вось нядаўна, зусім перад маім ад'ездам у Мінск, я раптам напаткаў Рудольфа Шульца... Прыгналі атрад палонных, паверыш, ён сярод іх...
— Што ты кажаш?!
— Шаломная нечаканасць, кажу табе!.. Следам Сіман схіліўся да Рыгора і праказаў:
— А ведаеш, я ўсё яшчэ на нелегальным... I між тым вяду працу...
Рыгор задаволена адказаў:
— Я думаў пра гэта... Цяпер будзе добрая сувязь...
I пачаў з захапленнем апавядаць аб сваёй працы сярод рабочых атрада.
Парываючыся ісці, яны прасядзелі да вечара.
Ужо ў вокны харчоўкі лралазіў змрок, калі Злата адарвала іх ад стала.
Сіман Галас з жонкаю давялі Рыгора да Лібінай кватэры.
— Заходзь з Лібаю да нас...
— Абавязкова... Дайце толькі агледзецца... Развітаўшьіся, Рыгор падняўся  на другі  паверх і пазваніў.
Тоўстая, нізкая кабета адчыніла яму дзверы.
— Сястра вае чакала-чакала і недзе выйшла... Дзе вы яе згубілі?..
— Яна даўно прыходзіла?
— 3 гадзіну таму... У вас ключ ёсць? Праходзьце ў яе лакой...
Гаспадыня забегла Рыгору наперад і адамкнула Лібін пакой.
— Я вам прыстрою канапку... вось каля гэтае сцяны... А можа, сястра захоча ў сталовай пераначаваць?
Тут ужо ваша справа — я не хачу, бачыце, пакрыўдзіць ніводнага... Вы стукнеце мне? — Добра...
Рыгор зачыніў за гаспадыняй дзверы і падышоў да акна.
Пераплецены нечаканасцямі дзень разрываў яго думкі на часткі. Мінск адразу паварочваў яго настрой у ДРУгі бок — правінцыяльная заспакоенасць немаведама дзе і дзелася. Насычаны прыфрантавой нервовасцю, горад адбіваў у сваім жыцці сударажны пульс акрываўленай краіны. У мнагалікіх стрэчах выразна выяўляўся яе лёс, выгнанай на вандроўку. Рассеяныя па свеце выгнанцы, аднак, не кідалі надзеі парваць са знаёмымі месцамі. Яны шукалі сабе прытулку і апоры на коўзкіх скатах рубяжоў, абы можна было адчуваць пад нагамі атоптаны грунт. А далей — далей вострыя ўзрокі перасягалі франтавую мяжу і ласкалі душу непатухлаю вераю ў блізкае наступнае. Якім яно прыйдзе? Што за песні справодзіцьмуць яго прыход?
Цераз чорную рысу высокае камяніцы Рыгоравы ўзрокі ўпіваліся ў чырвоны водбліск затуленага ёю сонна. У яго істоце бушавалі хвалі салодкага натхнення...
Ён адчуваў сябе прывязаным да падлогі, і трэба было прагучаць стройнай песні салдат, якія праходзілі вуліцаю, каб ён паварушыўся і адцягнуў думкі ад суворае сапраўднасці.
Салдаты адпраўляліся на фронт, бо ішлі пры амуніцыі, нават з вінтоўкамі, у новых шынелях. Іх песня гучала бадзёрымі напевамі з разухабістым зацягваннем канцовых нотак. У злітнасці людскіх галасоў для йольшай зухаватасці спеву ўліваліся вострыя свісты. Рытмічны тупат соцень салдацкіх ног падымаўся ўгору ад брудных каменняў бруку і стукаў Рыгору ў вушы.
Салдаты ішлі каля дзесяці хвілін, і цяганіна іх праходу прыцягала да сябе Рыгораву ўвагу. Ён не адхіляўся ад акна, настарожана слухаючы заціхаўшыя водгукі тупату і песні.
Уваход Лібы застаўся яму незаўважаным. I толькі асцярожліва-далікатны яе штуршок вывеў Рыгора з нерухомасці.
— Думаеш? Пра вошта ты думаеш?
Ліба палажыла яму на плячо руку і ўмільна, ласкава паглядзела яму ў вочы.
— Паабедаў?
— Нічога, харчоўка не дрэнная.
— Але дзе ты быў так доўга? Няўжо праседзеў у харчоўцы? Чакала я, чакала і не дачакалася.
Рыгор гаспднна засмяяўся.
— У харчоўні праседзеў каля трох гадзін.
— 3 якое гэта прычыны?
— Меў пДкавую стрэчу...
— Няўжо?.. Давай сядзем...
Яны адступіліся да ложка і ўселіся побач.
— Я выпадкам напаткаў Сімана Галаса.
— ?!
Лібін твар абярнуўся ў здзіўленае запытанне.
— Ён і жаніўся тут.
— Жаніўся? ПІто-а ты-ы ка-жа-аш?
— 3 Златаю Мельнік.
Паведамленне Рыгора да таго захапіла Лібу, што яна выйшла з ранейшага настрою, устала і пачала тупаць па пакоі.
— Ніколі не паверыла б, каб хто сказаў мне гэта...— паціскала яна плячыма і рассеяна кідала ва ўсе бакі ўзрокамі.
— Сіман і Злата! Х-ха-ха! I ў Мінску? Але ж чаму мне не давялося ні з водным з іх стрэцца? Цікава! ПІто ж хаця робіць Галас? Не казаў?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100