Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Рыгор падзяліўся з Лібаю апісаннем стрэчы перш са Златаю, а пасля з Сіманам, гутаркамі з імі і заключыў двухслоўным сказам:
— Закон жыцця!
Лібе гэтага было мала; яна не пакідала гутаркі пра Сімана Галаса датуль, пакуль уваход у пакой гаспадыні кватэры не змяніў яе тэмы.
— Выбачайце,— сказала гаспадыня, разглядаючы ў шэрым змроку дваіх прысутных,— я ўжо збіраюся спаць і прасіла б вас, калі што трэба, то кажэце зараз... Няхай бы вы запалілі лямпу!.. А можа, няма газы?..
— Дзякуем, пакуль, здаецца, нічога...
— Засвяці агонь...
— А спаць як?
Тоўстая кароткая кабета, не дачакаўшыся адказу, дадала:
— Калі сястра не захоча спаць у сталовай, то прашу ўнясці ў пакой канапку і... я падушку дам сваю...
I выйшла.
Ліба засвяціла агонь і пабегла за гаспадыняй.
— Калі ласка, ці не можна гарбаты? — праказала яна за дзвярыма.
— Трэба ўнесці канапку? — ні то парадзіла, ні то запьітала Ліба, вярнуўшыся ў пакой.
Рыгор згадзіўся, і праз некалькі хвілін парваная, брудная канапка стаяла ў Лібіным пакоі. Адзін канец яе ўпіраўся ў камод, другі — у сценку ад калідора, а між ложкам і канапкаю свяцілася вузкая разорына праходу.
— Было б лепей, каб вы яе пасунулі да акна, па той бок камода,— парадзіла гаспадыня, прынесшы гарбаты.
Ліба адказала на гэта пагаворкаю:
— У цеснаце — не ў крыўдзе.
Пагаворка прыйшлася гаспадыні па нутру, тым болей што яна збаўляла яе ад клопату слаць пасцель Любе ў сталовай.
— Асабліва маладым людзям,— пажартавала яна на выхадзе.
Гаспадынін жарт быў апошнім фактарам пастаронняга свету, які наведаў Лібін пакой.
Далей нівошта не перашкодзіла ёй выпіць з Рыгорам гарбаты і аддаць патрэбны час для інтымнай, хвалюючай гутаркі, тэмы каторае выплывалі з іх блізкіх, цёплых сяброўскіх адносін.
Затуленая зялёным абажурам лямпа ўзмацняла вакольную цішу, якая прыдавала іх спакойнай гутарцы сталёвую выразнасць.
Сумнаватае святло скрадала вострыя куты рысаў, і міны іх твараў рызыкавалі адбіцца выключна ва ўзаемных узроках кожнага. Настрой угатаваў глебу для адкрытых выказаў пачуцця, да выразных слоў.
— Мне так добра з табою, Рыгор, так радасна!.. Няўжо ты не чуеш гэтага? — праказала Ліба.
Пацалунак, які выплыў следам за яе сказам, быў галаснейшы за словы гутаркі...
Калі іх губы разняліся, абое аглянуліся на сценку, за каторай храпла гаспадьгая.
— Я толькі ў паяднаным жыцці і магу знайсцД сваё шчасце. Я веру сама, што сапраўдная любоў павінна прайсці праз доўгія іспыты. Да яе мусіць падгатаваць чалавека само жыццё. У адносінах мяне — наша стрэча па адрасе ў Ступкі вырашыла гэта пытанне канчаткова... Ты згодзен са мною, Рыгор?
— Я многае згубіў, пакуль цябе знайшоў. Ужо адно гэта кажа за тваю каштоўнасць у маім ваччу... Далейшыя мае думкі накіраваны толькі ў адну кропку — гэта да таго, як бы надаўжэй захаваць цябе... маёю сяброўкаю, таварышам маім... маім вечным спадарожнікам... Я не хацеў бы таіць разнастайных нечаканасцей у наступным, але ведаю, што ты з імі лічышся сама. Перад намі — будучыня. Сённяшняе — бягучае, будзённае, як падстава, як апора, з якою мы змагаемся за заўтрашняе... Разумееш, Ліба?
— Не пытайся, Рыгор. Ты не павінен забыць майго першага ўзроку, які я падаравала табе, падаючы, памятаеш, снеданне. У тым узроку быў зародыш таго, што зараз вырасла ў моцнае, вялікае, непарушнае пачуццё... Я разумею цябе, бо памятаю тваё хваляванне ў дзень Першага мая, твае словы на сходцы ў Смагінскім лесе, падзеі у Рызе і ў Пецярбурзе... Няхай наступнае іх удвоіць, утроіць — я не пахіснуся, не дапушчу крануць сумненню стойкага сэрца... Мяне лучыць з табою не сённяшняе маё і агульнае, а агульнае і маё заўтрашняга дня... Не сумляваешся, Рыгор?..
Дванаццатая гадзіна, што выбіваў гадзіннік на вежы, сведчыла падвойны пацалунак, як аброк, што перадавалі яго Рыгор Лібе, а Лібо Рыгору.
За сцяною чуўся той жа крэкт гаспадыні, але ўрачыстасць прызнання рэзваю бадзёрасцю разганяла спакой заціхання.
— Будзі мяне, Ліба, а дзевятай, я мушу ісці ў упраўленне.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100