Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Хочаш, а восьмай абуджу, калі сама ісціму ў лазарэт?
— Здаюся на цябе...
Вузкія тратуары Губернатарскае вуліцы ледзьве ўмяшчалі натоўп пешаходаў. Вялікая колькасць вайскоўцаў   заўважна   пярэсцілі   сілуэты   цывільных.
Чыстае асенняе неба разлівала сонечнае святло па ломаным бруку. Яго праменні асвятлялі каламутныя жаральцы памыяў, што цяклі між тратуараў, як і трывожныя, няпэўныя за сваё наступнае, твары афіцэраў, палкоўнікаў, генералаў. Апошнія на хаду шалясцелі свежымі газетамі, нядбайна ківалі галовамі ххры адданні ім чэсці і хаваліся за рагі дамоў папярэчных вуліц.
Земгусары адбівалі сваім выглядам спакойны настрой забяспекі. На іх блішчастых палетах халоднае сонца ганяла зайчыкаў, якіх некаму было палохаць. Служба не перашкодзіла земгусарам урваць гадзінку-другую часу на зазірк у кавярню.
За круглымі мармуравымі столікамі з каваю лаваршаўску яны праседжвалі доўгія часы, выказваючы ліберальныя думкі і «апазшьійныя» настроі разам з «клопатамі» пра салдат у акопах.
Па скрыжаванні Губернатарскае і Захараўскай над гімназіяльным парканам віселі апошнія навіны. Іх выкрыквалі і газетчыкі, але кожны пешаход лічыў сваім абавязкам праверыць крыкуноў на адказным аншлагу.
Роўна а дзесятан гадзіне Рыгор выйшаў з Юр'еўскай на Губернатарскую. Параўняўшыся з першай кавярняй, ён заскочыў выпіць кавы. На гэта пайшло каля чвэрткі гадзіны. Далей зрабіў спынку перад навінамі. «Расія і Італія абвясцілі вайну Балгарыі»,— стаяла ў першым радку зверху. Выдзеленая буйнейшымі літарамі, гэта навіна забівала ўсе іншыя. Вакол яе вярцеліся гутаркі ў сабранай грамадцы.
Пара пажылых палкоўнікаў, што стаялі з боку Рыгора, вылаяліся агіднымі словамі па адрасе Балгарыі. Нейкі чыноўнік, па форме з кантрольнае палаты, паціскаў плячыма, дзівячыся, што робіцца на свеце. Бяспечны дыскантовы галасок сястры, якую падвёў да навін зухавы казачы сотнік, смяялася з задзёру балгарскага Карлушы. Знянацку дысанансам прагучаў пытальны сказ якогасьці селяніна з торбаю на плячах: «I да чаго толькі гэта дойдзе?» Мужычка абмылі спачуваючыя ўзрокі не адных цывільных. Храбрыя палкоўнікі пераглянуліся і загадліва паківалі галовамі.
Рыгор абышоўся маўчанкай, хоць селянін і падвастрыў яго ахвоту выказаць сваю думку. Але ён не мог Ручыць, што на яго сказ адгукнуцца ўсяго тым жа, чым нэ словы селяніна, і пайшоў напрамкам да ўпраўлення работамі.
Ён знаходзіўся зусім недалёка ад будынка, дзе змяшчалася ўпраўленне, калі напатканая сястра вярнула яго да ўчарашняй гутаркі з Лібаю. Мігам у Рыгоравым уяўленні прцбегла карціна міпулай ночы, слова ў слова прагучалі ў яго вушах адпаведныя, рашучыя дыялагі паміж ім ды Лібаю.
Мэрам бы хто хапіў Рыгора за руку і прыпыніў — ён пракалоў узрокам даўжыню Захараўскай і праз хвіліну зрабіў увераны крок наперад.
На другім кроку ён прамармытаў пра сябе:
— Адказныя справы ў жыцці адзінкі, як і ў жыцці грамады, вырашаюцца часам нельмі проста ды лёгка.
3 гэтага сказа паплыў струмень думак і планаванняў, якія завярцеліся вакол Лібы, перароджваючыся ў будзённыя клопаты пабудовы сямейнага жыцця. Гэтыя клопаты, змешаныя з навіною ўзятых абавязкаў, варушылі Рыгоравым нутром і плячыма.
Рыгор пачуў сябе крыху вальнейшым, калі ўвайшоў у канцылярыю ўпраўлення работамі. Стукатня машынак, службовая бегатня, незнаёмыя твары службоўцаў вярнулі Рыгора да бягучае сапраўднасці.
— ВыбачайцеІ — перапрасіў ён якогасьці пісца, запыніўшы яго пры дзвярах.— Мне трэба Прахора Хведаравіча Стукалку.
А навошта ён вам? — запытаў пісец і раптам, збаяўшыся свайго гштання, дадаў, ткнуўшы ў паветры пальцам:
— Прахор Хведаравіч вуньдзека сядзяць!
Рыгор падзякаваў і прайшоў да паказанага месца.
— Я да вас ад Яўгена Віктаравіча Провава. Стукалка далікатна схінуўся і працягнуў Рыгору
руку.
— Ці не вы ўчора прыехалі ў Мінск?
— Вам паведамляў Памыйка?
— Ужо мы падбалі пра месца вам.
— Калі ласка, вось і ліст ад Провава. Рыгор падаў Стукалку канверт.
— Дзякую. Напэўна, сумавалі там у глушы? Праўда, затое спакайней. Сядайце, прашу вас...
Стукалка хутка прачытаў ліст, скамячыў яго і адправіў у кішэню.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100