Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Мне пра вас Памыйка многае расказваў. Добра... Я вельмі рад, што мне давядзецца з вамі працаваць... Нябось, Яўген Віктаравіч слаўны чалавек? Мы з ім сябры здаўнага... Та-ак... Дык скажэце, ці хацелі б вы па грашовай частцы, ці па адміністрацыйнай?
— Глядзеце, дзе лепш,— пасмяяўся Рыгор.
— У нас, аднака, нядрэнна... Я думаю, нейкі час папрацуеце ў агульнай канцылярыі, а там пераменім...
Да Стукалкі падышло некалькі службоўцаў з паперамі.
— Па нядзелі прыходзьце на службу... Я вельмі рад...— сказаў ён, устаючы з крэсла.
Рыгор развітаўся і накіраваўся да дзвярэй.
Ён яшчэ не выйшаў з сталоў, як яму перагарадзіў дарогу знаёмы яму кароценькі чалавек з бежанскага камітэта.
— Iвы тут?
— Як бачыце. А якім-то чынам вы сюды папалі? Кароценькі чалавек рэзва затросся ўсёю постаццю,
засмяяўся і адказаў:
— А ўсё з-за камітэцкіх спраў. Патрошку пашыраемся. Вось днямі я даведаўся з прыватных крыніц, што маюць асігнаваць на бежанскую справу вялікія сумы. Я і прыехаў у Мінск, каб тут наладзіць сумесную заяву... Вы, часамі, не наведвалі Мінскага камітэта?
— Бачыце, я толькі ўчора пераехаў у Мінск. Дагэтуль працаваў за Мінскам.
— Вы добра зрабілі, што перабраліся ў Мінск,— праказаў кароценькі чалавек.
— Як вам сказаць... Пакуль яшчэ я не нагледзеў нічога гэткага, што б казала за гэта... Мне чамусьці думаецца, што летпае прыйдзе з Пецярбурга...
— Зразумела...
Кароценькі чалавек на момант задумаўся, пасля іншым тонам паведаміў:
— Ага, бок, маю вам перадаць уклон ад вашага таварыша... Не так даўно заходзіў на Знаменскую і пытаў кагосьці... не памятаю каго... Луговіча якогасьці... Ды самога таварыша прозвішча запамятаваў... 3 Масквы прыязджаў...
— 3 Масквы? Дагадваюся... Яны развіталіся.
Кароценькі чалавек уподбежкі накіраваўся да першага стала, а Рыгор выйшаў на вуліцу.
Для яго было зусім неспадзяваным, калі на адгоне квартала з боку ў яго зноў пачуўся нядаўна заціхшы голас прадстаўніка бежанскага камітэта.
— Калі вы думаеце пра Пецярбург, то ці не ўзяліся б вы часамі за маю працу па камітэце? Я вельмі вас прасіў бы. Мне да таго цяжка, што я з радасцю ўцёк бы сюды ў Мінск.
— Я не абяцаю вам гэтага...
— То давайце мы так скамбінуем,— настойваў кароценькі чалавек.— Вы звяжацеся з Мінскім камітэтам, а я вымалю замест вас другога чалавека сабе на замену...
Рыгор і на гэту прапазіцыю не даў акрэсленага адказу. Гэта астудзіла кароценькага чалавека і прымусіла яго перайсці на іншыя тэмы. Аднак кожная з новых тэм непраменна стыкалася з бежанскімі справамі, а тыя цягнулі за сабою скаргі на цяжкасць працы ў камітэце. Нельга было западозрыць няшчырасці ў яго споведзі, тым болей Рыгору, які збольшага ведаў становішча камітэта. Знаёмы быў Рыгор і з працаю кароценькага чалавека ў камітэце. Але ўсё ж думкі яго былі далёка ад гэтага.
— Будзе час пра гэта пагаварыць па маім прыездзе ў Пецярбург,— адказаў ён, каб скончыць гутарку.
Кароценькі чалавек мэрам бы гэтага і чакаў. Ён зразу спыніўся, з падзякай падаў Рыгору руку і крута павярнуў назад. Калі Рыгор азірнуўся, то ён ужо бачыў кароценькага чалавека на гоны ад сябе.
«Сапраўды працуе з пачуццём і самаадданасцю», — уголас выказаў ён пра сябе.
I не паспеў зрабіць кроку з новаю думкай, як знаёмы жаночы голас пераняў яго сказам:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100