Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— За кім вы так пільна ўзіраецеся?
Следам, не даўшы Рыгору павярнуць галавы, порсткая рука прасунулася яму пад паху.
— Ну, якавы справы?
Ліба была ў вясёлым настроі і ласкава зазірала Рыгору ў твар.
— Я сёння проста шчаслівая — гэта ж цэлы полудзень у маім распараджэнні.
— Якім жа чынам табе падшанцавала?
— Выпісалі з майго аддзялення да дваццаці чалавек.
— А ўсё ж засталося ў лазарэце людзей?..
— Алеся даглядае за імі... Ну, а як твае справы? Што ж ты не кажаш нічога?
— У панядзелак іду на службу.
— А працу вызначылі?
— Знойдзецца. Ёсць некалькі месц, на выбар... Ці ;к у гэтым рэч?
— Твая справа... Ты пра гэта не думаў?
Рыгор паціснуў Лібіну руку і жартаўліва праказаў:
— Не паспеў пакуль, мая дбайная гаспадынька...
— Не тое, што...
Рыгоравы жарты выклікалі на Лібіным твары лёгкія ўспыхі сарамлівае ружы.
— Разумею цябе і згодзен з табою цалкам... Асноўнае зроблена, а там усё пойдзе сваёю чаргою... Ці не пара было б абедаць?
— Давай пойдзем!
Яны завярнулі ў знаёмы Рыгору завулак.
— Як, па-твойму, Ліба, так будзе нічога? А можа, пасунуць яшчэ крыху да акна? Толькі не даставацьме шнур. Няхай стаіць так...
Рыгор адстуліўся да кушэткі, на якой сядзела Люба, з газетаю ў руках, і паглядзеў адтуль на распалажэнне стала.
3 правага акна, на паколаных шыбах якога ляжаў тоўстым пластом снег, падала сталёвая паласа святла. Востры рог прыаконніка роўнай лінейкай адразаў яго правую палавіну. Стажок паложаных на стале кніжак трапляў у зацямненне, якое скрадала не толькі загалоўкі кніжак, а і малюнкі іх вокладак.
— Трэба адсунуць крыху назад, тады болей на стол ляжа святла. Няпраўда, мо?
Ліба паднялася і пільным позіркам праверыла Рыгоравы меркаванні.
— Не так святло, як холад. 3 акна ж неміласэрна дзьме. Па-першае, трэба было б уставіць новыя шыбы Ды пазатыкаць паміж рам... Які недагляд, а гэткія грошы дзяруць... Адсунь стол на корх-другі назад...
— А чаго ж ад старога дома хацець!
— Зразумела... Бачыш, дамаўласнікі не адстагаць ад іншых гандляроў. Даражэе мяса, дровы, крамніна — чаму ж адставаць кватэрам... Ды горад перапоўнены да адказу...
Рыгор адсунуў стол назад, а ложак пацягнуў крыху да акна.
— Ды ці не ўсё роўна, як што будзе стаяць! Адзін корх бліжэй да акна ці далей...
Ліба ўголас засмяялася.
— Які ты цудны, Рыгор!.. Сядай ды раскажы мне, што новае... Мы ж з табою так мала бачымся...
— Няма часу, Ліба!
Ён прысеў і ценька датуліўся галавою Лібіных грудзей. Тая выпусціла з рук нячытаную газету і абвіла яго шыю тонкаю белаю рукою. Пальцы рукі краталі яго губ, якія адказвалі прагным варушэннем.
— Ты паглядзі, адно, Рыгор, як хутка праняслося каля двух месяцаў з таго часу, калі мы пачалі наша супольнае жыццё! Я не паспела агледзецца, а тым часам...
— Кажы, я слухаю...
— Прызнайся мне, ты думаў, што ўсё так проста ды так незаўважна перапляцецца адно з другім, і мы станем...
— Чым?
Лібіна рука крыху падалася наперад, гэтак,^пгго далонь прыйшлася на Рыгоравы вусны, якія знайшлі пад ёю ўтульнае месца...
— Табе не хочацца слухаць, Рыгор?
— Кажы, кажы, Ліба...
Рыгор вызваліў руку і перацяў ёю Лібіну стройную паясніцу.
— Каб я думаў ці чакаў, магчыма, усё б яно іначан
пайшло...
— Іначай?.. Выходзіць, што ўсяму прычына ёсць адзін цёмны выпадак?
— Выпадак, але той, якім кіруецца наша жыццё... Калі ен быў цёмны, то я асвяціў яго сваёю свядомасцю... Якія, аднак, вы, жанкі, чулыя!..


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100