Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Ты глядзіш на мяне выключна як на жанчыну? I не саромеешся казаць гэтага?
— Адкуль ты бярэш усё гэта, Ліба? Было б так, я абмежаваўся адною-дзвюма стрэчамі з табою... Я не раскідаю свайго пачуцця на вецер і не таргую словамі, як лыкам... Да цябе я прыйшоў праз доўгія, спакусныя ісгшты... Ды што казаць...
I Рыгор адчуў раптам Лібін пацалунак. Ён быў ціхі, але шчыры і зацяглы, з сілаю, якая на нейкі час перацяла іх глыбокія ўздыхі і заваражыла прасторны пакой салодкаю маўчанкаю.
— Мы яшчэ шчаслівыя з табою, Рыгор! А ёсць людзі — і колькі гэткіх людзей! — што гадамі не бачылі сваіх жанок, дзяцей... Ды, можа, не ўбачаць!..
— Трэба напружней змагацца... Нехта стукае? Мінутная іх настарожлівасць перарвалася паўторным стукам.
— Адчыні, Рыгор!
— Прашу заходзіць! — гукнуў ён, зрабіўшы пару крокаў да дзвярэй.— Засвяці агонь, Лібаі
Яна не паспела абмацаць лямпу, як у пакой увайшоў чалавек, якога ў вячэрнім змроку нельга было адразу распазнаць.
— Нарэшце адшукаў!.. Добры вечар у хату! Ну і забраліся жі
У голасе ўвайшоўшага гучала нешта знаёмае, але не па голасе Рыгор распазнаў Петруся. Засветленая Лібай лямпа выявіла Петрусёў твар, на якім бегала вясёлая ўхмылка.
— Сапраўды, што нарэшце! А пісаў жа, што будзеш у Мінску многа раней... Маю гонар пазнаёміць з маёю жонкаю...
— 3 жонкаю?! Так-такі і жонкаю?!
Пятрусь прывітаўся з Лібаю і агледзеў пакой.
— Скідайце паліто,— запрапанавала Ліба.— Я пастараюся... гарбаты...
Яна пачакала, пакуль Пятрусь распрануўся, пасля выбегла з пакоя.
— Так, жонка... законная... Адно другога ўзаконілі,— пасмяяўся Рыгор.
Ліба вярнулася з гарбатнікам.
— Я думаю, не лішнім будзе з марозу шклянка Цёплае гарбаты,— абярнулася яна да Петруся.
— Згаджаюся, дзякую.
П'ючы гарбату, Пятрусь рэвізаваў узрокам абсталяванне пакоя і вясёлую спанраўную яму гаспадыню. Ен не чакаў, што прыяцель спаткае яго ў сямейных абставінах. Да гэтага не было жадных адзнак. Ды па настроі Рыгора Пятрусь не мог дапусціць хуткае перамены ў яго жыцці. Між тым факт паказваў сваё. Пятрусь спачувальна глядзеў на таварышавы паводзіны, хоць прысутнасць пры Рыгору Лібы, відаць было па ўсім, мала ўплывала на Рыгораў нутраны свет.
Умовы, што з'яўляліся сведкамі новага жыцця, далёка не пасавалі да маладых асоб, якія сядзелі пры ім, мэрам бы сышоўшыся з прычыны яго наведаў.
Камод ды стол, канапка і ложак, пяць патрыманых крэсел мала разнастайнілі памяшканне для дваіх ад памяшкання для аднаго. Усяго і служыла гэта абсталяванне ў мэтах адноснага дапамінку Рыгору пра яго гаспадарскія абавязкі. А калі ды Ліба не дужа заўзята пільнавала гэтага, тады за камодам ды кушэткаю толькі і аставаліся сухія функцыі сцяснення гаспадара. О не, Пятрусь у гэтым паспеў шмат далей перагнаць Рыгора! Яму хапіла часу, каб абкруціцца досыць надзейна клопатамі «заўзятага сем'яніна». Што таму насабляла — гадаць не трэ было доўга.
Пятрусь выразна бачыў прычыну гэтага і ў абставінах свайго жыцця, якое звязала яго нелегальнасцю, ва ўмовах непаседнае службы, каторая кідала ў раз'езды і, нарэшце, спадчына, вынесеная з астрога. Усё паказанае з невялікім дадаткам Петрусёвае ўступчывасці значна пасунулі яго ў бок сямейнае клапатніны.
Чамусьці ў прысутнасці Рыгора з Лібаю гэта вельмі выразна замуляла ў яго нутры.
Паведзеная гутарка на тэму бягучага жыцця не стрымала Петруся ад самапапроку. Бн даў месца ў сваім нутры для вострых упікаў за недагледжанае патуханне сваіх ранейшых настрояў. Але, побач з гэтым, гутарка з Рыгорам, ахапіўшы шырокае кола бягучых з'яў і будучых заданняў, дала яму набой для ўсхвалявання і аброк да аднаўлення ранейшай актыўнасці.
— Так,— завяраў Пятрусь перад адходам,— я пераеду ў Пецярбург. Мяне цягне туды не менш твайго... Толькі...
— Вось гэтае толькі і не дазваляе табе пакінуць Масквы.
— Дык парадзь мне, Рыгор, што рабіць...
— Якая ж тут рада... Чакай яшчэ нейкі час...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100