Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Няўжо ім у галаве за мною сачыць? Вось быў жа я надоечы ў Пецярбурзе і праз пяць дзён — ніякага знаку сочкі...
— Завяраць, браце, цяжка...
— А так бы паехаў перш я, а следам выцягнуў бы і вас. У мяне там наклёўваецца некалькі добрых месц... разумееш, за гэты час паспеў зарэкамендаваць сябе перад кіраўніцтвам установы, а частыя камандзіроўкі далі магчымасць знайсці добрае знаёмства... Вы паехалі б, Ліба Шлёмаўна?
— Яшчэ з якою б ахвотай! Як была ў Пецярбурзе — пягнула куды індзей... А пажыла ў Мінску — моцна хочацца назад у Пецярбург... Усё ж Мінск — правінцыя... Ехалі б вы хутчэй, Пятрусь... А то мне Рыгора не ўгаварыць.
— Што-а?
Рыгор зрабіў фалшыва-сур'ёзную міну і ўзрокам Мефістофеля паглядзеў на Лібу.
— Не згаджаецца...
— Ты не чакацьмеш, як я прыкажу складвацца,— пажартаваў Рыгор.
— Паду-у-мма-еш! Адкуль ты набраўся гэтае смеласці?..
— Ліба Шлёмаўна прэтэндуе на матрыярхат...
— Згодзімся, што да гэтага яшчэ далёка, але...
— Але не без дыктатарскіх ухілаў... Яны весела засмяяліся.
Адбітак гэтага смеху Пятрусь вынес на сваім твары з Рыгоравага пакоя.
— Да спаткання ў Пецярбурзе,— пажадаў ён Лібе, якая правяла яго з кватэры.
Напружанасць вайсковых падзей, якімі справодзілася другая палова лета, змянілася асеннім зацішшам.
Было ясна кожнаму, што немцы сваім наступам на Расію імкнуліся забяспечыць базу для наступу на захадзе. Рэдкія сутьгчкі на паасобных участках даўжэразнага фронту не мянялі агульнага становішча. Мала хто дапушчаў, каб фронт да наступнае вясны пасунуўся за Баранавічы, Дзвінск, Шнск, Ілуксту. Гэта давала магчымасць каму след крытычна праверыць пройдзеную навуку, улічыць недагледжаныя памылкі, унесці новыя карэктывы, Частку гэтых клопатаў узяла на сябе пераггужаная нямецкімі поспехамі расійская ліберальная буржуазія. Разгубіўшы рэшткі патрыятычнага задзёру, яна павярнула нездаволенне ў бок нядаўняга прыяцеля — вайсковай ды буйнаарыстакратычнай камарыллі.
Аднак нядобрая воля прымушала радзімых патрыётаў станавіцца ў ваёўную позу супроць самаўладнай клікі. У іх паказной, фалыпывай апазіцыйнасці хавалася вострая прага апанаваць становішчам.
Буржуазія хапілася за думку і за рады, каб перапыніць разбег падзей, агаловіць іх і надалей разліваць рабоча-сялянскую кроў на алтар «вольнае краіны».
3 гэткімі палажэннямі, што выпускалі іх вусны Мілюковых ды Какошкіных на вядомым кадэцкім банкеце, памыкалася буржуазія заняць месца плутакратыі. Але жахі «вызваліцельнай» вайны ніколькі не гублялі свайго гібельнага скутку. Яны самі па сабе, у баку ад волі яўных ды скрытых прыхільнікаў вайны, рабілі сваю працу разгойдвання спакою ды пакоры мільённых салдацкіх, рабочых і сялянскіх гушчаў.
Кадэцкія завярэнні не затрымлівалі ў акопе салдата і не давалі яму натхнення для далейшага кроваліцця. Занядбаўшы суд і кару, ён кідаў фронт і накіроўваў дадому, у тыл, далей ад непатрэбных жахаў на перадавых пазіцыях. У тылу было падгатавана яму спачуванне.
Мянушка «дызерцір» не ўздымала ружы сораму на змучаных, пажаўцелых тварах тых, хто двухгадоваю пакутаю зразумеў сутнасць і мэты вайны. Тылавыя героі з земгусараў, шыбераў і прадажных пісак паходзілі на дзяцей, што пускаюць мыльныя бульбалкі. Пушчаныя ў пачатку вайны, на трэці год яе, гэтыя патрыятычныя гульні згубілі манлівы свой эфект, Гэта адчувалася на кожным кроку, у кожным кутку неабсяжнае краіны, у паветры, што яе аблягала.
Дзевяцьсот шаснаццаты год прыходзіў у свет пад знакам крутой змены агульных поглядаў ды адносін да вайны. Вайна ставіла супроць сябе драбнейшыя праявы народнага жыцця. Людскія гушчы прасякала пачуццё сухое аднакавасці да фронту, да стрэлаў гармат, да аэрапланаў і бліндажоў, да перафармаванняў войска і да вестак са штаба галоўнакамандуючага. Страхі вайны ў сваім расцяжэнні ў будучае зліваліся з буднямі, якія капілі ў сабе порах для расплаты за яе.
Працэс перараджэння людское псіхікі, змена ў настроях паасобных пластоў жыхарства выпуклялі новую эпоху на пасаду гістарычнасці. Апошняя рашуча спускалася на зямлю, надаючы астраты малейшым калыванням грамадскага жыцця. 3 усіх шчэлак дзьмула завабна-трапяткім павеем няяснага, а жаданага ды непрыменнага.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100