Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

А, бач, ці ж дрэнна было ёй дома?.. У гэткіх бацькоў, як мы... Але надало, надало... Некая ліхая сіла пхнула дьі пхнула... Я адно, а яна другое... Упарта-а-я-а! I на табе-э... Клубкомом, калясом па свеце-э... Дачушка-а, мілая!.. Гады ў рады пісямко, а бацькаўскае сэрца — кавеэліцца на часткі... Смагін, Ваўкавыск, Вільня... I той жаданы, той завабны... Пецярбург... Эх-эх-хэ!.. Гэля-а... Гэлечка-а!.. Бацька твой у госці-ы прыехаў... Чаму ж не прыйшла ты на вакзал?.. Такіта ж я кінуў і матку і хату... Можа, ужо за мною едзе-а маці з Кандратам, як бежанка... А ты... Рыгорка-а, ну, дзе ж, ну дзе ж мне яе пабачыць? Ну, можа ж, магіла ёсць? ПД ўжо нат і гэтага... Гэля, Гэля-а, Гэле-ач-ка-а!!.
Рыгор падняўся з месца і прайшоўся па каморцы.
Што ён мог сказаць? Чым ён мог спыніць Сідараву роспач?
— Так, дзядзька... Я і сам дагэтуль не магу супа-коіцца — гэтак мяне ўразіла вестка пра Гэлін учынак... Успомню, і, ведаеце... але што ж парадзіш цяпер, што!..
Сідар бязмоўна разводзіў рукамі і безнадзейна глядзеў на Рыгора.
— Парадзь хоць бы, як мне на магілу наведаць. Рыгор маўчаў, абдумоўваючы тыя рады, якія б
можна было даць асірацеўшаму бацьку, але якія мала што дапамаглі б яго гору.
Правесці яго на Гэліну быўшую кватэру, на вочы тае праціўнае ведзьмы? Атруціць бацькавы ўспаміны паветрам заклятага вяртэпа? Кінуцца на пошукі Гэлінай магілы? Участкі, бальніцы, анатамічныя тэатры? Ці выйдзе што з гэтага?
— Дзядзька Сідар, паверыце, гэта ўжо не ў нашай сіле, штоколечы зрабіць...
— Хоць бы магілу, хоць бы месца тое ўгледзець... Зацяжныя ўсхліпы старога Сідара перарвалі пасяджэнне бежанскага камітэта; яны пякучаю жальбою насіліся па пакоі, б'ючыся ў гладкія, нячулыя сцены, хвалюючы спагаду ў грудзях тых шасці чалавек, што стаялі перад ім.
— Гэля, дачушка-а, прыйдзі ж пабачыцца-а з бацькам...
— Вы яго суцешце і няхай ён адпачне праз ноч... Чым жа болей яму памагчы? — развёўшы рукамі, спачуваюча выказаў Бронісь.
Іншыя чацвёра, хто кіўнуўшы галавою, хто махнуўшы рукою, у адзін голас парашылі:
— Плач не плач, дзядзька, а дачкі не вернеш. Рыгор развітаўся з Сідарам і пакінуў яго аднаго...
— Ха-ха-ха! Можа, затрымалі? Глядзі на гадзіннік, Анікей!
Якаў Гіс страсянуў галавою, і пук яго чорных, хвальністых кос скатам апусціўся назад. Ён прыціснуў іх рукамі і прывычна капыльнуў доўгім роўным носам. Ангельскія вусікі яго апісалі нешта накшталт знака параграфа.
— Ці дачакаемся, глядзі?
— Цікава тое, што ён не працаваў после абеду,— паведаміў Анікей.
— Заняты нечым.
Якаў Гіс паглядзеў у люстэрка, яшчэ раз паправіў косы на галаве і хапіў са стала газету.
— ПІукаеш у газеце? — пажартаваў Анікей.
— Чаго добрага, магчыма, і натраплю,— адказаў уверана Якаў Гіс.
— Клапатлівы — не ў меру. Напэўна, недзе некаму пасабляе, або...
— Другі доктар Гааз... Абодва ўголас рассмяяліся.
— Ну, пры чым жа мы?
Якаў Гіс сарваўся з месца і прашнураваў па пакоі.
— Магчыма...— выказаў ён і настаражыўся.
— Ідзе?
Анікей прачыніў дзверы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100