Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

У Рыгоравай істоце калыхаліся хвалі раз'юшанага, уздымнага пачуцця. Гэта пачуццё не давала яму спакою. Нават Павал Памыйка не здавальняў Рыгора сухаватасцю сваіх вывадаў. Больш-менш улагоджваў яго, рэдка наведваючы, Сіман Галас, але тая работа, якую яны вялі ў Мінску, не давала Рыгору поўнага здаволення.
Седзячы ў Рыгора адным лютаўскім вечарам, Сіман казаў:
— На тваім месцы, браце, я ўжо даўно быў бы ў Пецярбурзе... Болей таго, я нават не даўся б так лёгка з яго выехаць... Чым цябе прыцягвае Мінск? Службаю ў упраўленні дарожных работ?
— Тым болей не становішчам ды зарабаткам, якія ён дае... Ха-ха-ха! Сіман! Мяне Мінск прыцягвае тым самым, што і цябе. 3 тым жа поспехам ты можаш яго замяніць на Адэсу, Маскву ці другі горад, як я на Пецярбург... Але гэта не на заўсёды — гэта выключна на даны час... Зараз Мінск — не Мінск, а вайсковы лагер. Ну, а нашая партыйная праца хутка, ты сам разумееш, пе можа мяне задаволіць.
— Маеш рацыю... Ты пасудзі сам — Мінск нічым не адгукнуўся на гадавіну 9 студзеня, а Пецярбург... Там баставала звыш пяцідзесяці тысяч рабочых... Ты чуў гэта? Надоечы прыехаў адтуль адзін рабочы і казаў мне... Гэтак што Пецярбург...
Паведамленне Сімана пра студзеньскія забастоўкі ў Пецярбурзе аднавілі ў Рыгора радаснае пачуццё. Ён уверанай хадою прайшоўся па пакоі і пацёр ад здавальнення рукі.
— Ты калі атрымаў гэтыя весткі?
— Учора вечарам.
Пытальны ўзрок Рыгора спыніўся на Лібе:
— Чула навіпы?
— Я табе не раз казала, што цябе...
— Ты толькі, Ліба, не нервуй... Хочаш выехаць — выедзем... Але ж ты павінна памятаць, што гэта не так лёгка... I ты і я — абое мы звязаны службаю, а ў адносінах да мяне маюцца і іншыя прычыны... Няўжо ты думаеш, я знаров цябе марыную тут... Альбо шкадую пакідаць сваіх маёнткаў...
Лібіна рука, крануўшы Рыгоравай шчакі, выявіла жончыну ласку да мужа і гэтым згладзіла паўстаўшую шурпатасць у іх адносінах.
— Разумею цябе, Рыгор. Калі я кажу так, то зусім не маю ў воку сённяшні або заўтрашні дні... Мяне... ды ці ты ж не ведаеш... забівае мая служба...
— А хто цябе лрымушае служыць? Сіман быў радцаю і супакоіў абаіх.
— Не палічэце мяне падбухторшчыкам... Гэтага, зразумела, ні Рыгор, ні Ліба не думалі. Сіман лічыўся іх ганаровым госцем. Яго гутарка
папаўняла іхнія разважанні, яго рада была таварыскім пажаданнем. Хто ў гэтым сумняваўся?
Сіман таксама з'яўляўся і чулым перадатчыкам таго, што дыктавала і Рыгору і Лібе іх нездаволенасць мінскаю правінцыяльнасцю. Гэта нездаволенасць дзень ада дня абвастралася. Смуткам іх была наступная споведзь Рыгора перад таварышам.
— Нам не трэба станавіць жадных мэт у прыватным жыцці, калі яны не звязаны з жыццём агульным... Мне смешна глядзець, як людзі тужацца з усіх жыл, каб зберагчы лішнюю капейку... Агідна, ведаеш, Сіман, слухаць гутаркі пра ўзнагароды, павышэнні, пра дробненькую цікавасць набыць пляцок, хату... Да чаго ўсё гэта? Ласне можна гэтым адмежавацца ад усяго свету? Або ўхілам ад агульных падзей зберажэш сваю недатыкальнасць? Дарма ўсё гэта — мурашчына палітыка... Я ў баку ад усяго гэтага, а што іншае мяне можа трымаць на адным месцы?
— Які лад, гэткія яго і праявы...
— Гадкі лад.
— Згаджаюся з табою...
— Але не меней гадка, калі не шукаеш, дзе яго канец.
— Вось асноўнае... Усё ж, браце, жыццё не стаіць на адным месцы... Памятай тое...
— Што б тады было, каб ды яно спынілася...
Іх філасофскія разважанні пагражалі зайсці далёка ў ноч, але, трапіўшы на іх, Памыйка павярнуў іх гутарку ў другі бок.
Засопшыся, Павал адначасна з тым, як падняў цераз парог левую нагу, праказаў:
— Я прынёс табе, Рыгор, сумную навіну... цяжкую...
Прысутнасць Сімана, якога ён адразу не пазнаў, не дала яму закончыць сказа.
Ліба пераняла Памыйкаву збянтэжанасць.
— Сіман Галас —ці ж вы не пазналі? Памыйка раптам знайшоўся:
— Выходзіць, што я вам прынёс сумную навіну, а ў вас застаў вясёлую... Здароў, Сіман! — працягнуў ён яму руку.
За гэтым сказам Паўла чулася выразпая трывога, якое не скраіпала Сімапава рэзвасць.
— Вашаму благароддзю!.. Адкуль гэта павеяла, што ты трапіў сюды?
— Выпадкова... Ну, а ты якім чынам апынуўся тут?
— Сярод чыноўнікаў?
— Хоць бы і так... Кажы!
— Перш выкладай свае навіны...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100