Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Так, кажэце, Павал, тое, што меліся. Памыйка раптам пасур'ёзнеў і зусім інакшым тонам праказаў:
— Мае навіны зусім нецікавыя.
— Гэта чаму?.. Кажэце, ну...
— Казаць?.. Так, не схаваешся... Памятаеш, Рыгор, старшага тэхнікаЗроеню.?.
Рыгор настаражыўся:
— А што?
— Дык вось, брат, гэты прахвост застрэліў Рудольфа ГДульца... Сярод белага дня, ведаеш, ііры людзнх... Перш штурхануў яго за нешта, а калі той замахнуўся на яго кулаком, Бросня р-раз-з і... бывай здароў...
— Рудольф?! Бросня?!
Збялеўшы, як мел, Рыгораў твар выказваў яго сібернае абурэнне, перамешанае з востраю трывогаю.
— Адкуль ты праведаў гэта?! Ці праўда таму?.. Яго напружаны ўзрок разліваў агонь кіпучае злосці.
— Толькі вось атрымаў ліст ад Провава... Не паспеў, ведаеш, зайсці ў пакой, як мне яго падалі... Прачытаў... і на табе... Выпіў шклянку кавы і да цябе...
— Рудольф Шульц!! Братка ты мой!
I Сіман, і Ліба аслупянела глядзелі Паўлу ў вочы.
Рыгор пусціўся тупаць па пакоі.
Яго важкія, цвёрдыя крокі гучалі па ўсёй кватэры.
— Бедны Рудольф!!
— Які слаўны таварыш!
— Гэткі харошы чалавек!
За гэтымі словамі запанавала важкая цішыня, у якой чуўся выразны працэс кандэнсацыі вострае злосці да забойцы.
У згустках гэтае злосці фармавалася суровае адамшчэнне.
Яго напорнасць падняла Рыгораву руку ўгару і затрасла выпрастаным пальцам перад цёмным акном.
Вестка пра забойства Рудольфа Шульца хутка падмацавалася пісьмом Сёмкі. Сёмка падрабязна апісваў Рыгору кароткую, але жудасную гісторыю Бросневае расправы з Рудольфам.
«Яна зрабіла цяжкае ўражанне не толькі на рабочых, а і на ўсіх дваровых, на местачковае жыхарства», пісаў Сёмка. «Але забойца, на жаль, не атрымаў належнае аплаты за свой крывавы ўчынак. Абкружаны раззлаванымі рабочымі, ён паспеў вырвацца з іх рук і ўцячы пад ахову сунічанскай паліцыі. Праўда, Проваў дамагаўся таго, каб станавы Бросню арыштаваў і адправіў у Мінск. Ен зрабіў гэта станавы — невядома, усё ж Бросні зараз у нас няма... Рудольфа ж Шульца, трэба сказаць, пахавалі на старых местачковых кальвініскіх могілках. Натоўп людзей з двара і з мястэчка, які праводзіў забітага на могілкі, яскрава засведчыў сваю павагу да яго і востры пратэст супроць учынку драпежніка-тэхніка. Уміраючы, Рудольф некалькі раз успамінаў цябе».
Сёмкаў ліст быў канчатковым пасведчаннем пра сапраўднасць Памыйкавага паведамлення. Ніякіх суцешных вестак чакаць пасля гэтага нельга было.
Рудольфаў вобраз некалькі дзён засаб трымаў на сябе Рыгораву ўвагу. Яго не кранула гэтак моцна ні смерць Гэлі, ні смерць мацеры... Рудольфава смерць мэрам бы вабрала ў сябе ўсе жахі перажытых Рыгорам трагедый і вызверылася на яго сваёю жудаснаю сапраўднасцю. Гэта сапраўднасць, зразумела, была не абмежавана часам ды не акрэслена месцам, але Рыгор хапіўся і за выпадак з Рудольфам, каб далучыць яго да тых прычын, якія штурхалі яго да выезду з Мінска. Пад націскам гэтых прычын усё слабейшымі ды слабейшымі рабіліся супярэчныя ім фактары. Важнейшы з іх, пра якія Рыгор часта дапамінаў Лібе,— гэта пагроза падпасці ў Пецярбурзе выкрыццю і арышту,— губіў таксама сваю вострасць.
Рыгор самаўверана глядзеў у наступнае, застаючыся наўздзіў нячулым да небяспекі. Усвойная яму, як кожнаму чалавеку, некаторая асцярожлівасць адпала, як прыгаркі ад ласудзіны. Ён не пытаў сябе, чаму гэта гак сталася з ім, але быў упэўнены, што зараз з гэтым не годзіцца яго людская вартасць. Гэта адкідала вострасць клапатлівасці і пра сямейнае жыццё. Рыгор вызначыў яму маленькі ўтульны куток у сваім нутры, без якога, наогул, нельга абысціся жывой істоце, і тым здавольваўся.
Гэта незаўважная клапатлівасць упіралася галоўным чынам у Любу.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100