Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

За кароткі час сумеснага жыцця яна паспела з ім зблізіцца, сысціся, як Рыгор таго не чакаў. Ранейшыя ўспыхі пачуцця, падобныя да выбуху маланкі, разгарэліся цягучым, незгасаючым полымем. Было б цяжкай аперацыяй, каб хто падумаў разлучыць іх.
Сам Рыгор баяўся думкі пра гэта, як не баяўся іншага нічога ў сваім прыватным жыцці. Ліба знаходзіла словы, ласку, міну і ўзрок, якімі суцяшала яго ў хвіліны выпадковай жальбы... Яна дубальтавала яго надзеі гартавала жаданні, дзень ада дня вытоптвала пабочную сцяжынку ў сумесных намерах.
I цікава — Ліба дамагалася ехаць, а разам з тым яна болей усяго трымала яго ў Мінску.
Толькі з-за Лібы Рыгор не пакідаў думкі папрасіць Стукалку, ці не дапаможа ён, хоць праз начальніка Ўпраўлення, перавесці яго ў адпаведную мілітарызаваную ўстанову ў Пецярбурзе.
Дзевятага сакавіка Рыгор увайшоў у канцылярыю упраўлення з намерам адразу падысці да Прахора Хведаравіча і выказаць яму сваю просьбу.
Стукалка якраз быў заняты. Каля яго стаяла некалькі асоб, з якімі ён заўзята гартаў свеясаатрыманыя газеты.
Рыгор не хацеў пры іншых гаварыць з ім пра свае інтарэсы. Бн прысеў за свой стол і ўзяўся лістаць вынятыя з шуфляды справы. I толькі яго ўвага зацягнулася ў змест першага адносніка, як яго паклікалі. Рыгор падняў голаў і ўгледзеў, што яго заве Стукалка.
Калі ён апынуўся каля ўпраўляючага справамі, акаляўшыя таго асобы, сярод якіх апынуўся і кіраўнік работ, Яўген Віктаравіч Проваў, паказалі Рыгору змешчаную ў газетах справаздачу пра скандальнае пасяджэнне Думы.
— Чытайце, Рыгор Міхасевіч, і кажэце сваю думку,— запрапанаваў Стукалка.
Усе настаражыліся і нрыціхлі, сочачы за Рыгорам, які прабягаў вачыма свежы друк ранішняе «Біржоўкі». Калі ж ён з успыхнутай вясёласцю адвярнуўся ад газеты, яго сустрэла злітнае, ва ўпор праказанае:
— Нну-у?!
Чаканне Рыгоравага водгуку на думскія падзеі незварухна-заварожана трымала заінтрыгаваных чыноўнікаў.
— До-о-бра! — каротка ды ўверана адказаў Рыгор.
— Так, пара,— паўшэптам дадаў Стукалка.
— Зазналіся, падляцы! — паглядзеўшы на інжынера, няўверана праказаў незнаёмы Рыгору чалавек.
— Гэта, разумееце, гавораць не члены Думы, фактычныя сябры падляцоў; гэта іх вуснамі гаворыць жах перад уздымам рабочае помсты,— з тым жа задзёрам уверыў сагутарнікаў Рыгор.
Яго сказ прымусіў Стукалку з іранічнай ухмылкай пераглянуцца з Провавым. Апошні, відаць, заінтрыгаваўся гутаркаю, але не звярнуў належнае ўвагі.на сэнс Рыгоравага сказа.
— Гэтага мала! — стукнуў ёя кулаком па стале, заставіўшы Стукалку і двух другіх палахліва паціснуць плячыма, а канцылярыстаў — праверыць вачыма.— Справу трэба выносіць на вуліцу! Не зважаюць грамадскае думкі, няхай адчуваюць грамадскага кулака. Досыць гандляваць Расіяй ды глуміцца з яе народу. Грамадскасць здолее вярней давесці вайну да перамогі, чымсь Сухамлінавы з царскасельскай прадажнай клікай...
Але Рыгор перабіў яго; увайшоўшы ў азарт, ён перастаў лічыцца з акольнымі абставінамі. I калі сполах нагнаў раптоўную цішыню, ён уголае праказаў:
— Так, вайна кончыцца на вуліцах сталіцы. Але яе кончаць не палахлівыя крыкуны з Таўрыцкіх паладаў, а рабочыя грамады ўжо разварушаных класавым і'ііевам фабрык і заводаў...
Толькі тады ён скеміў, якую ўзяў на сябе рызыку, калі Стукалкава рука нервова тузанула яго за крысо.
Абарваўшы сказ, Рыгор заўважыў лёгкае хваляваніе службоўцаў, якія то закашлівалі, то застуквалі крэсламі начальніцкую збянтэжанасць.
— Няхай вас зусім... які вы неасцярожлівы! — паправнуў Рыгора Стукалка.
Рыгор уголас засмяяўся.
Двое чыноўнікаў паспяшылі схавацца ў адчыненую фортку дзвярэй кабінета начальніка ўпраўлення работамі. Стукалка прыказна матнуў перад Рыгорам міжвольна складзеным кулаком, а кіраўнік работ атрада затуліўся газетаю.
— Хаця б не пачуў ніхто,— паглядзеўшы з-пад ілба на пайшоўшых, западозрыў Стукалка.
— Прахор Хведаравіч перапалохаўся,— бадзёрыўся Проваў, выглядваючы з-пад газеты.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100