Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

I ён паўшэптам павёў апавяданне Рыгору пра забойства Броснем Рудольфа Шульца. Проваў знайшоў патрэбным пахваліцца Рыгору сваім спачуваннем забітаму ды варожасцю да забойцы.
— ...Каб гэта захапіў на гарачым учынку — не бяруся за сябе... Ну ж вам ведама, Рыгор Міхасевіч, што цяпер немец палонны спагады не знойдзе... Станавы, прахвост, ухмыляўся, калі я стукаў кулаком, патрабуючы заслужанай кары разбойніку... Ды што ж ты зробіш... Даў выгляд, што паварочвае справу да сур'ёзнага, а далей... ці ж можна ручыць, што Бросня не гуляе зараз яшчэ з падзякаю за стараннасць?.. Падляцы...
Проваў кулак нечакана для яго самога прайшоў шрацінавым стукам перад носам Стукалкі. Той нервова адарваўся ад чытанага рапарта і працягнуў трасучую Руку ў бок Яўгена Віктаравіча.
— Супакойся, Хведаравіч! Зямля стаіць нерухомай. Абодва засмяяліся.
— А я скажу праўду — шкадую Рудольфа. Хоць немец і яо сам нёс крыху віны за пачатак вайны, усё ж у ім таілася знянавісць да яе... I розумам — некалькі раз спрабаваў гутарыць з ім — Кант... Вострая, як нож, думка, багатыя, дзіўныя планы... Самому ж Бросні, гаду, не раз даваў практычныя рады... Ну ж той, плюгавец, здатнейшы выявіўся да пярэймы чарна-сотніцкага цкавання, ніж да патрэбных яго тупаватай галаве ведаў. Вечны пакой дарэмнай ахвяры... Няхай яна будзе залічана ў скарбніцу агульнае адплаты...
— Вас просяць у кабінет...— перабіў Провава нячутна падышоўшы да іх стройны малады чалавек.
Яўген Віктаравіч юрка ўсхапіўся з месца, паправіў мупдзірчык, кашлянуў і, нічога не сказаўшы ні Стукалку, ні Рыгору, пайшоў да дзвярэй у кабінет начальніка ўпраўлення работамі.
Рыгор пачакаў, пакуль Стукалка перагледзідь паперу, і, папрасіўшы прабачэння, пераказаў яму сваю просьбу. Стукалка, напэўна, не знайшоў яе ні нечаканай, ні нязбыўнай, бо зусім спакойна выслухаў Рыгора і яшчэ спакайней паабяцаў:
— Гэта, бадай, можна будзе ўладзіць ды не дрэнна для вас.
— Ідзе! — уверыў ён Рыгора, калі той падзякаваў за абяцанку.
У Рыгора не было падстаў не паверыць свайму бліжэйшаму прынцыпалу, як чалавеку ў гэтым чэснаму, і ён адышоў ад свайго стала з завіхрыўшымі ў галаве планамі. Выйсце са становіпгча наглядалася як найлепшае, абы толькі наперадзе штокольвечы старонняе не сарвала добрых намераў Стукалкі.
Прынамсі, у даны момант нівошта не намякала на гэта...
Непрагледжаныя паперы з вынятай справы папоўніліся новымі. Яны ўбіралі Рыгораў стол засуцэленым белым абрусам.
Калі ё'н сеў за ім, то з двух канцоў пацягнуліся да папяровага абруса папэцканыя сіняю фарбаю рэгістра-таршыны рукі...
— Рыгор Міхасевіч?
Асцярожлівы і ў той жа час увераны жаночы голас адцягнуў Рыгора ад папер.
Ён паглядзеў перад сабою і замёр у здзіўленні...
Пры стале стаяла Наталя.
— Наталя?!
Поўны, прыстараны твар, лёгкае рабаценне каля носа і на носе, спакойліва-анемічны ўзрок і таго ж настрою ўстаноўка нараджалі сумненне.
— Няўжо Наталя?!
Рыгор хутчэй падаў ёй крэсла і яшчэ раз упэўніўся:
— Наталя?!
Далёка не ранейшая ўхмылка, як выплаўленая з агню, манлівая і прыцяглая, зараз спакойная і ціхая, засведчыла Рыгораву здагадку.
— Папрашу садзіцца... А я ўжо думаў...
Трэба было папракаць сябе за тую хвілёвую разгубленасць, якая выразна адбівалася на няскладнасці гутаркі.
Наталя пераняла Рыгораву думку нечаканаю трапнасцю:
— Ты ж мог мой адрас мець?
— Не толькі мог, але і хацеў...
— I што ж таму перашкодзіла?
— Магчыма, што тое, чаму і ты...
— Добра... Не будзем чапаць мінулага. Кажы, як жывеш?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100