Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Стукалка адважыў далікатны ўклон у бок Наталі. Тая адвярнулася на канцылярыю, каб не перашкодзіпь.
— Я думаю, Рыгор Міхасевіч, можна будзе гэта аформіць у выглядзе камандзіроўкі. Вы прабудзеце там месяц іх думаю, што за гэты час або самі падшукаеце, або я выдумаю што... Гэта тады, калі вам патрэбна хутчэй. А калі б вы пачакалі, тады...
— Дзякую, Прахор Хведаравіч. Дазвольце ўжо водлуг абставін выкарыстаць вашу ласку...
— Што-а вы-і, што-а-а вы-ы! Не за службу, а за дружбу... думайце, а калі ласка...
Стукалка тым жа ціхім і роўным крокам, якім падьгшоў да Рыгора, вярнуўся да свайго стала.
— Міруся, Наталя, варочацца ў Пецярбург... Няма, ведаеш, мне тут разгарнення. Мінск — гэта вайсковы лагер, прасякнуты жахамі вайны. Генеральскі абсац прыдушыў у ім усё жывое... Апроч звону шпор ды стуку конскіх капытоў — нічога...
— Так, спачуваю тваёй думцы... Анікей нават прасіў мяне, каб я цябе ўгаварыла пераехаць. Там ты патрэбны зараз. Разгортваецца вялікая справа... Заводы заварушыліся... Заблішчалі чырвоныя зарніцы... Пуцілаўскі перажыў ужо дзве забастоўкі. Трэба ехаць... I я паеду... Бывай!
— А да мяне?
— Не магу, Рыгор!
— Крыўдзіш, Наталя!
— Мы абое пакрыўджаны.
— Я не хачу верыць, каб ты была здатна да капрызаў.
— Не гэта... Бывай!
Рыгор падышоў да Наталі і ўзяў яе за руку. Накіраваны ў яе твар Рыгораў узрок апальваў яе вочы — яны панікалі. Тая раўнавага Наталі, з якою яна прыйшла да Рыгора, змянілася балючай нервовасцю.
— Я спазнюся на цягнік.
Наталя павярнула да дзвярэй. Рыгор апранаў шынель, калі яна стукнула дзвярыма.
— Я цябе, Наталя, не разумею, аднак,— з лёгкім упікам праказаў ён, нагнаўшы Наталю на вуліцы.
— Паверыш, не магу заставацца на заўтра. Мне абавязкова трэба заўтра да вечара быць у Харкаве.
— Я адчуваю, нібы са мною гаворыць другая Наталя...
— Магчыма... Але і Рыгор таксама мала падобны да таго, якога я ведала...
— Ты мыляешся...
— Магчыма... Ну, і ты няверна судзіш...
Праз адрыўныя, сухаватыя пераказы іх гутарка паступова сышла да нічым нявытлумачаных спрэчак.
Каля вакзала, куды Рыгор правёў Наталю, у яе не хапіла цярпення і на гэта. Яна маўчала, ні моргам вока не рэагуючы на рэдкія, зноў павернутыя на таварыскі цёплы тон Рыгоравы сказы.
Рыгору заставалася зволіць Наталю ад свае надазойлівасці, і ён працёг ёй сваю руку, папярэдне прылажыўшы да казырка.
Наталя нехаця развіталася з ім і ўскорыла хаду па ўступах усходаў.
— Напішы з Харкава, чакацьму! — гукнуў Рыгор і, не дачакаўшыся адказу, павярнуў назад.
Адышоўшыся на некалькі сажняў, яму зарупіла яшчэ раз аглядзецца на вакзал.
Наталя стаяла на ўсходах і глядзела ўслед яму. Рыгор памахаў ёй шапкай і пайшоў ужо не на службу, а ў сталовую.
Паводзіны Наталі пакінулі ў яго нутры непрыемны адбітак. Мэрам бы нешта запала ў сэрца і не было жаднае рады яго адтуль выціснуць. Брала здзіўленне — што сталася з чалавекам, якога ён добра ведаў з інакшага зусім боку. Няўжо ў Наталі над таварыскім пачуццём узялі верх пачуцці жаночыя. Ці яны ў той жа меры, у якой зараз выявіліся Рыгору, валодалі ёю і раней, але былі ўдала замаскіраваны паказной рэвалюцыйнасцю? А мо падобная змена істотна для кожнай жанчыны, тады?..
— Вы ўжо заказалі?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100