Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Перад Рыгорам стаяла Сіманава жонка. Рыгор прыўстаў і прывітаўся з ёю. Прывітаўся і заўважыў Злацін сумны настрой.
— Прынясеце па сваім выбары.
— Давяраеце?
Натужная ўхмылка не пасавала да невыразнага ўзроку вачэй.
Рыгор паглядзеў услед, калі Злата пайшла да кухні, і пачаў чытаць ліст ад Анікея. За чытаннем ён не заўважыў, як Злата апынулася зноў каля яго.
— Ешце, каб не астыла.
— Дзякую... Што чуваць? Нешта Сімана сягоння не відаць...
Злата недаверна аглядзелася па харчоўні і цішком паведаміла:
— Сіман учора арыштаваны.
— Што вы кажаце?!
— Са сходкі ўзялі,— яшчэ таемней выказала Злата.
Праз нейкі час, падаўшы Рыгору другое, яна пужліва паскардзілася.
— Было добра, а цяпер стала яшчэ лепш... Рыгор нехаця даеў абед. Вестка пра Сімана адняла
апетыт. Ды не толькі гэта. Злата перабіла яго бадзёры настрой, які пачаў складацца пры чытанні Анікеевага ліста.
— Яшчэ не лепш! — падаў ён.
Злата не чула яго слоў: яна ўжо стаяла каля другога наведвача, які бессаромна рабіў ёй вымову за нядбайнасць да яго.
— Няйначай, як хто знарок рашыў вымучыць маё нутро дарэшты...
Недачытаны ліст Рыгор вярнуў у кішэню і спешнай хадою выйшаў з харчоўні.
Шолам і сумятня Захараўскае адцягнулі Рыгоравьі думкі на сябе. Гарадское жыццё цякло сваім парадкам, чужое настрою паасобных адзінак.
Аднак яно цікавіла Рыгора. Кожны дзень уносіў нешта сваё, новае, а часта і нечаканае. Сённяшні дзень асабліва выдаваўся з гэтага боку.
Здарэнні, што адыграліся ў дзяржаўнай Думе, разварушвалі затоеныя ў грамадзе думкі і настроі. Праглівыя ўзрокі павярнуліся на гэту куртатую, шэрую і малапрыметную ўстанову. Націск разняволеных ад часовага зацішша рабочых гушчаў дакочваўся да сцен Таўрыцкіх палацаў. Не рэагаваць на гэта маглі выключна тыя, хто не ўлічаў небяспекі стаць ахвяраю свае смяротнае панікласці.
Уздым рэвалюцыйных настрояў разіў болыц чулых і далёкаглядных, хоць яны па сутнасці складалі бадай адно суцэльнае ў складзе наўздзіў своеасаблівых «народных прадстаўнікоў».
Адбітак гэтых вестак Рыгор выглядаў на тварах соцень людзей.
Ранішняя гутарка ў канцылярыі ўпраўлення служыла ўзорам гэтаму. Што азначае захапленне апазіцыйнымі думкамі гэткіх людзей, як, прыкладам, Стукалка?
«Калі ўжо дайшло да падобных з'яў — не збыцца марам радзімных патрыётаў. Яны жорстка пралічыліся на вайне. Не пасобяць ім ні перамогі хаўруснікаў, ні гэтак жданае выступленне Амерыкі. Працоўныя гушчы ўсё болей ды яскравей выглядаюць у вайне няшчасце.
Пара!..»
Гутарка з Наталяю адышла ў затулыя куткі Рыгоравага нутра. Прытупілася нядаўняе ўражанне і ад Сіманавага арышту...
Наперад выпіралі пытанні, што іх кранаў Анікееў ліст.
Рыгор адчуваў сябе, як той, хто ўсплываў на чаўне на самы хіб успененых хваль. Гэтыя хвалі бурлівымі, пеністымі сувоямі ўпарта каціліся напрамкам да раскалыханае сталіцы.
Мінаючы струмень пешаходаў, дзесяткі рамізнікаў, што накіроўвалі Захараўскую ў бок вакзала, ён не мог адарваць узроку, не правёўшы кожнага з іх...
На кватэру Рыгор прыйшоў з акрэсленым рашэннем пакінуць Мінск як можна хутчэй.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100