Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Рыгор аглядаў набытую маёмасць, мяркуючы, як будзе з ёю рабіць. Нельга сказаць, каб стол ці шафа суцяшалі яго ўласніцкае пачуццё. Дзе там! Рыгор упікнуў сябе, чаму не здагадаўся іншым чынам, пазычкаю ці пракатам, абсталёўваць свой часовы пакой...
Нарэшце... або варта займаць гзтым сваю ўвагу?..
Яго думкі перанесліся на недачытаны Анікееў лісг. Дык вунь яно што!..
Калі на яго з'яднаным фронтам наступалі жыццёвыя адмоўнасці, то і дадатныя прыгоды не засталіся ў завінаватасці.
Анікей настойна ўгаварваў Рыгора перабірацца ў Пецярбург. Ён абяцаў яму — з вакзала проста на лрацу. У завод, а калі толькі не падабаецца, «адвык ад чорнае працы», у кантору ці ў банк. Адно б не заставаўся ў Мінску...
— Ха-ха-ха! Адвык ад чорнае працы! Цудны, аднак, гэты Анікей!..
Вобраз таварыша мігнуў у праменнях спушчанага над дахам сонца...
Але яго змяніла Ліба:
— Ты ўжо дома?
Лібін настрой гарманаваў з вясновым днём, якім быў гэты, сённяшні.
Ён быў блізкім і Рыгору, і Ліба сама бачыла гэта.
— Хоць раз ды я перамагла! — пахвалілася яна, падбегшы да Рыгора і ўзяўшы яго за руку.
Чырвоны крыж на грудзях затуліў Рыгораў узрок.
— Я адчуваю, што ты прынесла добрыя навіны.
— Няўжо? Мой твар выдае гэта?
— А як па-твойму?
— Бадай што... Ды навошта мне хаваць ад цябе...
— Што?
— Тое, якое дае мне магчымасць перавясціся ў Пецярбург. Сёння ардзінатар нашага лазарэта запрапанаваў нам лерабрацца да яго ў Пецярбург. Ён пераводзіцца туды на службу... I я дала згоду першай... Добра зрабіла?
— Першай? Добра.
— А мо табе не падабаецца?
— Што ты, Ліба, кінь... Я вельмі задаволены гэтым, бо і самому ёсць падобная прапазіцыя...
— Ад каго? Скажы!
Рыгор падаў Лібе Анікееў ліст.
Яна прагна накінулася на яго і прачытала ад слова да слова.
— Анікей Кузін? Гэта той, што ты мяне з ім каля завода пазнаёміў?
— Так... Добры таварыш... Каб і хацеў не любіць — нельга... I зацяты барацьбіт...
Ліба праверыла яго словы па характары ліста.
— Мне падабаецца, Рыгор, гэты твой таварыш...
— Толькі гэта і падабаецца?
— Кінь, Рыгор... Табе пара мяне выведаць, як мае быць. Ты любіш жартаваць, а мне здаецца...
Мужняя шчырая ласка папярэдзіла кабеціну гняўлівасць.
— Калі б ты мог прыгатавацца да ад'езду?.. Рыгор падумаў.
Яго ўзрок накіраваў да пачырванелага захаду, а думкі — у наступнае.
«Калі б ён мог прыгатавацца да ад'езду?»


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100