Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Паўсотні. Дзе ты што зараз знойдзеш... А ў атрадзе — бяда... Мы, бач, пераехалі за дваццаць вёрст ад Ступак, да Вішнеўскай, і грунт, я табе кажу,— жалеза. Хоць ты ломам гваздай — жалезнякі, як гумалястыкі, гнуцца... Дзень працы, а знаку — як кот наплакаў... Казна, бачыш, і мэта, няхай яе пярун спаліць, усё ж трэба...
— Ха-ха-ха! Я бачу, што табою заваладала гаспадарскае пачуццё...
— Старшы, ведаеш.
— Ты ўжо старшы?
— Дзякуючы табе, Рыгор... Наогул, ведаеш, ты мне зрабіў столькі дабра... Каб ды не адно, можа б, сяік-так...
— У чым жа гэта адно?
— Волька падвяла... Кабета дажывае апошнія дні...
— Я цябе не разумею! У чым справа? Яна мяне праводзіла здаровай ды вясёлай.
— Вось тое і то, а раптам хапілі лёгкія, горла... Ды што казаць!..
Сёмка безнадзейна матнуў рукою.
— Каб не дзеці, а то — прапашчы чалавек. ЦІто я з імі чыніцьму?., Дрэнь справа. Маці была б дужэйшай, а то і старая адной нагою ў магіле...
— Яна ляжыць у вас? — пацікавілася Ліба не без спагады ў голасе.
— Лежма...
Ен паглядзеў у акно, за якім бліснула святло ліхтара.
— Выбачце... Неяк выходзіць, мэрам бы я прыехаў са скаргаю... А, між тым, мне хацелася іншага...
— Кінь!
— Так, так... папершае, я хацеў прасіць цябе, калі ў мяне працягнецца нейкі час без дрэнных прыгод,— заві мяне да сябе... Паверыш — захацелася ў горад. Зямля, вёска — мяне падвялі. 3 ахвотаю пажыў бы нейкі час у горадзе... Хочацца аднавіць мінулую чыннасць... Смяешся? I мне смешна, тым не менш. Абяцаеш?
— Я еду ў Пецярбург!
— Ізноў?
— Ізноў!
Сёмка ўздыхнуў і ўнерыўся ўзрокам у Рыгора.
— Туды б — ды ці давядзецца!..
— Не руч.
— Наўрад... А хоць бы сволач тую напаткаў, Бросню гэтага... Казалі, нібы ён апынуўся ўжо ў Пецярбургу...
Успамін пра гісторыю з Рудольфам Шульцам перамяніў настрой абодвух. Рыгор задумаўся і няўважна выслухаў пераказ Сёмкі аб адыгранай у атрадзе трагедыі. Забойства Рудольфа ўздымала ў Рыгора цяжкае пачуццё абурэння і мучыла безадплатнасцю забойцы.
— У Пецярбурзе пашукаем...
— Заві мяне — дваім будзе лягчэй знайсці. Таварыскае завярэнне, што даў яго Рыгор Сёмку,
выклікала паўтор нядаўна прапяянага Сёмкам матыву.
Пад гэты напеў Сёмкавы ногі лёгка пераступалі парог з Рыгоравага пакоя.
— Кланяйцеся Вольцы і не пакідайце лячыць. Яна павінна жыць і для вас і для дзяцей!
Падзякаю Лібе была лагодная ўхмылка Сёмкі, кінутая ім з-за дзвярэй у пакой, дзе на срэбным святле выдзяляліся цёмныя сілуэты Рыгора з Любаю.
Ламавая падвода чакала апошняга куфэрка. Падводу сцерагла Ліба, а Памыйка пабег за рамізнікам. Бадай адначасова высунулася з-за рога вуліцы конская галава, а з дзвярэй дома — спіна ламавіка.
Прайшло зусім нямнога часу, пакуль Ліба з Памыйкам паперадзе, а Рыгор з ламавіком пазадзе кранулі да вакзала.
Цёплы адвячорак кішэў натоўпам людзей. Як знарок, дзесьці ў баку Ляхаўкі грымеў вайсковы аркестр. Зусім незалежна ад гэтага ў рагавым доме трумкаў раяль мефістофельскую серэнаду.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100