Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Да іх данеслася гутарка паміж Рыгорам і гаспадыняй.
— Нарэшце!
Рыгор невыразным узрокам спыніўся на Якаве Гісе.
— Дзівішся, што без запросін ачуўся ў тваёй абіцелі? — пераняў той.
— ...Я маю да цябе інтарэс. Інтарэс, да гэтага, пільны, а між тым, ужо каля гадзіны мы цябе чакаем. Нязваныя госці і нядбайны гаспадар...
Рыгор паспешна распрануўся і падышоў да сценкі, у якой выдзяляўся рог печы.
— Так,— пасля хвіліннае маўчанкі вымавіў ён.— Інтарэсы... Ужо гэткі інтарэс, які я меў толькі што, не пажаданы для нікога...
Ён апусціў галаву.
— У чым справа? — здзіўлена паглядзелі на яго таварышы.
— Справа?
Рыгор падышоў да стала, узяў Гэліна пісьмо і прачытаў з яго апошніх некалькі сказаў.
— Зямлячка. Дзяўчына, з якою ў мяне звязана многа агульных перажыванняў. Загінула, як аднадзённы матылек. А зараз вось з'явіўся бацька; плача, надрываецца; пакажы яму магілу. Бедны — ён не ведае, што самагубца папала ўва універсітэцкую анатомку і там... на грудах людскіх цел у лядоўні чакае доктарскага скальпеля... Ці ж раскажаш старому? Ён хадзіў з паўдня па ўчастках, дапытваў і вось... змардаваным прыйшоў у бежанскі камітэт, а я дамоў. «Што я скажу яе мацеры?» — пытае.
— Так, што стары скажа сваёй жонцы пра загубленую дачку?
Усе ўтраіх, мэрам бы згаворана, спыніліся ў гутар-цы, прыпёртыя шчыльна да зададзенага Рыгорам пытання: што стары скажа сваёй жонцы пра загубленую дачку?
— Аднак, таварышы,— перабіў Якаў Гіс: — «Мёртвый в гробе мнрно спн, жнзнью пользуйся жнвушнй». Мы не сышліся на памінкі, хоць і блізкага Рыгору чалавека.
— Сапраўды,— падмацаваў Анікей.— Перад намі Першае мая і звязаныя з ім заданні.
— Вы прынеслі іх развязанне?
— Мы прыйшлі, каб абгаварыць гэта.
— Я вельмі здаволены.
Яны чынна ўселіся каля стала, як сваякі, і прыняліся за абгавор святкавання Першага мая. Рыгор хутка забыў пра мінорны настрой, справодзіўшы яго праз увесь дзень, і горача аддаўся абароне дэманстрацыйнага выступлення ў дзень рабочага свята. Ен не браў у разлік некаторых ахалоджваючых разважанняў Якава Гіса і не згаджаўся з Анікеевай арыентацыяй на іншыя мерапрыемствы.
— Дык што ж, нарэшце, па-вашаму павінна быць? — нецярпліва пытаў ён.
— Я думаю, што ваш завод знойдзе выйсце для гэтага...— невыразнаю формулаю адказаў Якаў Гіс.
— Ты заўсёды калываешся між двух крэсел, Якаў. Я прыпамінаю Рыгу, і мне яскрава відаць твая нерашучасць...
— Усё ж мы мусім улічаць розныя вынікі, якія магчымуць атрымацца ад таго ці іншага накіравання нашай тактыкі,— казаў Анікей.
— Цябе палохае студзеньская ізаляванасць?
— Да чаго гэтыя папрокі. Я ніколі не аставаўся ззаду і зараз...
— Дык пашто непатрэбныя развагі?
Якаў Гіс пачуў сябе на нейкі час выпхнутым з каляіны, па якой пайшла спрэчка паміж Рыгорам і Анікеем.
— Я думаю, што кожны з нас за плённейшыя вынікі святкавання,— унёс ён саламонаўскае рашэнне для прадстаячых і абгаворваных пытанняў.
Ні Анікей, ні Якаў не далі на гэта ніякага адказу.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100