Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

На завароце конь чуць не наскочыў на кучку дзяцей, якія зацягла гулялі ў вайну. Пачуўся палахлівы дзіцячы енк, а следам старая яўрэйка з крамы паеьь лала да рамізніка гучныя праклёны.
Звязаная рукамі, як ланцугом, маладая пара перагарадзіла тратуар, заліваючыся рогатам.
Пажылы чыноўнік зрабіў заўвагу, але абышоў пару брукам.
На скрыжаванні Захараўскай з Багадзельнаю бліснуў ліхтар над пад'ездам гатэля «Гарні». Толькі што пад'ехаўшы аўтамабіль лапатаў утому.
Хіхікала наўздзіў вострым голасам жанчына, якую афіцэр прапускаў наперад сябе ў гатэль. На адгоне сажня ад гэтай сцэны газетчык выгукваў навіны з фронту, з Нямеччыны, з Амерыкі.
— Іх не відаць,— азірнулася Ліба.
— Яны паехалі іншай дарогай.
— Хаця б не спазніцца здаць багаж. Казала ж Рыгору выбірацца раней, дык ласне яго ўгаворыш!
Памыйка суцешыў Лібу.
— У вашым распараджэнні болей гадаіны.
— На вакзале так цесна... Дык вы кажаце, што хутка будзеце ў Пецярбурзе?
— Мяркую.
— Заязджайце, прашу вас... Вы, наогул, якісьці стаў нялюдны. Столькі пражылі ў Мінску, а не ведаю, ці былі ў нас тры разы.
— Заняты, Ліба ПІлёмаўна... Ды і вы таксама... Любіце ўпікаць, а прыйдзі — ласне заспееш вас?
— Рыгор заўсёды дома... Ды я ў апошні час...
— Затое ў мяне якраз па вушы работы... Паверце, ледзьве вырваўся і зараз...
— Яшчэ б, каб не правясці нават.
— Вось то-та ж... Кінуў, бачыце, а правясці...
— Сто-ай! — перабіў іх гучны вокліч гарадавіка. Рамізнік крута абарваў язду.
Прывакзальным пляцам ад усходаў вакзала ішла рота салдат.
Тоўсты, мурлаты фельдфебель напружаным узрокам адмерваў ровень бакавога шэрага.
— Аць-два! Ле-авай, ле-а-ва-ай! Ннапра-ва!
3 яго басістага голасу раптам выплыў тонкі, салаўіны голас запявалы.
Рамізнік рушыў да пад'езду пад стройны выбух харавога салдацкага спеву.
— Надаела да ачамеры! Памыйка хапіў Лібу за руку.
— Не нервуйцеся.
— Навошта гэты фальш! Няўжо яны думаюць, што ім удасца абмануць салдат вымушанымі песнямі.
— Бачыце...
— Прошаі
Рамізнік паваротам галавы даў знаць, што прыехалі.
Памыйка памог Лібе злезці, і яны прайшлі ў бітком набіты вакзал.
— Рыгор замучыцца, здаючы багаж,— занепакоілася Ліба.— Пачакайце яго, Павал, а я пайду да касы.
Яе непакой быў лішнім. Не мінула і дваццаці хвілін, як Рыгор з Памыйкам замянілі яе ў чарзе за білетамі.
I на перон яны выйшлі амаль не першымі.
— Дзякую вам, Павал, што вы пасобілі нам з ад'ездам... Чакаю вас у Пецярбурзе,— праказала Ліба, толькі цягнік спыніўся нры вакзале.
— I вы едзеце? — пераняў яе танклявы, з худым аголеным тварам вайсковы.
Ліба адвярнулася ад Памыйкі і ў гэты ж момант згубіла яго ў хлынуўшым натоўпе пасажыраў.
Ужо стоячы пры акне вагона, яна заўважыла мігнуўшы ківок Паўлавай рукі, але сказаць нічога не магла.
Сігнал да адходу пераняў яе намер гукнуць развітанне.
I гэта акалічнасць замуліла ў Лібіным нутры. Яна вылаялася пра сябе на знаёмага вайскоўца, які адцягнуў яе ад Памыйкі, і паскардзілася Рыгору.
— Хутка справу паправім! — Павал скора маецца быць у Пецярбурзе,— разуважыў той.
Але Ліба ўляглася спаць нездаволенай.
Яшчэ нават назаўтра яна ўспомніла гэта.
I толькі тады, калі за вокнамі вагона задыміліся «ецярбургскія фабрыкі, учарашняе было забыта.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100