Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Яскравы дзень квітучага мая глушыў надзённае пачуццё, акрыляючы Лібіны надзеі. Выглядала парадоксам, калі прысталічная зелень казытала яе цягу да прыроды.
Польныя прасторы Міншчыны, якіх не магло абмерыць вока, зазелянелі без Лібінай увагі, а вузкая палоса прыгародных купястых лугоў цягнула яе да сябе.
Рыгор паказаў Лібе на гэту дзіўную раздвойнасць, аднав яна не пакідала быць складаным яе ўзбудясаных адчуванняў.
Захопленая гэтымі адчуваннямі, Ліба вярнулася да сапраўднасці, калі яны выйшлі з вагона пад шкляны насоў вакзала.
— Ты праходзь у залу, а я пайду за багажом. Ліба хацела пярэчыць Рыгору, але яе пераняло
расцяжнае:
— А-а-а! На-рэшце-э!
— 3-за чыгуннае кованае падпоры глядзеў на іх развяселены Анікей Кузін. Каля яго стаяла яшчэ двое чалавек, якіх Рыгор не ведаў.
Усе ўтрох яны кінуліся да Рыгора з Лібай і павыцягалі з іх рук клункі. Аднеквацца не было як, бо Анікей з таварышамі порстка пашыліся ў вакзал першымі.
— Ты, брат, кампенсаваў насі — казаў Анікей, знаёмячы сваіх таварышаў з Рыгорам ды з Лібай.— А то не хацелася вяртацца дамоў...
Сэнс Анікеевага сказа быў цёмным для Рыгора. Ен здзіўлена паглядзеў таварышу ў вочы.
— Так, так... Не смяюся... Мы правялі Якава Гіса, а сустрэлі цябе. Натура пустаты не церпіць... Ха-ха-ха! Не праўда, мо ?
Адзін з новых знаёмых весела ўсміхнуўся.
— Куды ж Якаў паехаў? — пацікавіўся Рыгор.
— Яго паехалі... На тылавыя работы паслалі ў бок Мінска.
— Нават? Як, усё-такі, крыжуюцца дарогі!
— Бачыш... Прыпяклі беднага: болей года сядзеў, а на закуску — дысцыплінарная кара...
Першая пецярбургская навіна была далёка ад вясёлай. Гісторыя з Гісам перавярнула ў Рыгоравым нутры сфармаванае дарогаю пачуццё.
— Яшчэ не лягчэй.
Ёя задуменна глядзеў у акно, за якім узнімалася ўгору свежапафарбаваная сцяна высокага будынка.
— Гэта ўжо мне не падабаецца!
— А каму падабацьмецца! Ды што ж парадзіш... Бедны Якаў — не ўзялі на ўвагу і яго абаронства...
Ліба пераняла мужаву гутарку настойваннем:
— Паедзем. У памяшканні будзеш думаць... рыгор!
— Куды ж вы думаеце ехаць? Мо, часам, на старую кватэру?
Рыгор адмоўна матнуў рукою.
— Раней дзе-кольвечы да гатэля, а пасля ўжо прыйдзецца шукаць сталай кватэры... Мо, часамі, маеш на воку?
Анікей падумаў і пераглянуўся са знаёмымі.
— Цяперака з гэтай справай нялёгка... Усё ж, я думаю, можна будзе знайсці...
Яны накіравалі да выйсця.
На сходах двое таварышаў Анікея развіталіся і пабеглі да падаспеўшага трамвая. Анікей пазваў рамізніка.
— У Знаменскі гатэль,— праказаў Рыгор.— Ну, а ты як? — запытаў ён Анікея.
— Гадзіне а пятай я буду ў вас,— паабяцаў той і пайшоў да трамвайнай спынкі.
— Раптам — вазьмі і папсуй настрой,— паскардзіўся Рыгор Лібе.
— А хто ў гэтым віною!.. Можа, варта было б забраць багаж?
— Куды ж мы з ім у гатэль?.. Не згіне...
У далейшую іх гутарку ўварваўся шолам гарадскога жыцця. На першы ўзрок як Рыгору, так і Любе яно паказалася намнога інакшым ад ранейшага. 3 вуліцы, з будынкаў глядзелі сляды заняпаду. Людскі натоўп дапамінаў распорканы мурашнік. Кожны парыўна кідаўся ў бакі, раптоўна спыняўся, рызыкоўна перасякаў вуліцу. Кідалася ў вочы надмерная колькасць салдат, кульгавых, аброслых, з распушчанымі шынелямі, павязаных. На іх мэрам бы не распаўсюджвалаея тая нервовасць, якая валодала цывільнымі, асабліва жанкамі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100