Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

На працягу аднаго квартала Рыгор з Лібаю заўважылі і некалькі доўгіх ланцугоў з жанок, якія гудзелі пад вокнамі крам, як чмялі. Пра гэта Рыгор ведаў яшчэ ў Мінску, але рамізнік паспяшыў разагрэць іх Дікавасць:
— Што дзень — дык болей! — Но-а-а! — кінуў ён пРаз плячо да Лібы.— Гонімся за Дарданеламі, а ў саміх есці нечага. Падума-аць! Столькі часу ўбіваць за Фунтам мяса ці цукру... Парадкі-ы!.. Не-э, ужо досыць, бачыце... Можна раз, два падараваць, але ж гэтаму канца не відаць... I чаму-у то людзі маўчаць?.. Рабочыя маўчаць... салдаты маўчаць... Няўжо-а не ведаюць, што гэта іх маўчанка якраз на руку начальству?.. Га-а?.. У вас таксама?
— Свар-рач-чыва-ай! Куды-ы прэш-ш!
Рука гарадавога чуць-чуць не ўперлася ў Рыгораў твар.
Круты паварот улева, які зрабіў рамізнік, пераняў узбегшую на язык лаянку, што Рыгор намерыўся кінуць яе паліцыянту.
— Вось гэта толькі і ведаюць, фараоны! — вылаяўся рамізнік, раптам павярнуўшы направа.— Уздыхнуць вольна нельга...
Рамізнік адказу не атрымаў: і Рыгор і Ліба накіравалі ўвагу на вялікую грамаду сялян, якія павольна заварочвалі на Гарохавую вуліцу. Дзесяткі пешаходаў таксама спыніліся, каб на іх паглядзець. Каравыя паўшубкі, падрыпаныя лапці, магеркі і аблезлыя каўпакі, торбы за плячыма і пры баках, доўгія кіі — павейвалі вострай экзотыкай. Гэта экзотыка, аднак, хавала ў сабе непазбыўнае гора змардаваных валацужнікаў. Рыгору было зразумела, адкуль і што гэтыя людзі, з якою мэтаю яны ўступілі на паламаны сталічны брук і куды іх вядзе балючы клопат надзённых інтарэсаў. Можа, не гэтых, але падобных, іх землякоў, аднавяскоўцаў, часамі родных, ён сустракаў і праводзіў тысячамі і дзесяткамі тысяч у Ступінскіх прысадах. Іх, а мо суседзяў ці блізкіх Рыгор бачыў год таму назад на Знаменскай; спатыкаў іх па дарозе з Пецярбурга да Ступак, па цесных і смуродных вакзалах, па сцежках ды дарожках разбуранай краіны. Вось ужо каля двух год, як яны мераюць зямлю, стукаюць у запёртыя дзверы непрыветных дамоў, гутараць з нячулымі людзьмі пра сваё гора. Два гады — несупыннага выгнання, лютага здзеку! Колькі іх прайшло па мнагалікіх вуліцах сталіцы! Дзе яны супыняцца?
— Бачыла?
Ліба глыбока ўздыхнула.
— Ці скора гатэль?
Рамізнік абярнуўся да Лібы і асцярожліва праказаў:
— Сясгрыца, ласне можна не надбавіць за гэткі доўгі прагон?
Ліба паглядзела на Рыгора.
У гэты момант ён заўзята махаў рукою ў бок тратуара.
Гэта зацікавіла Лібу, і яна накіравала ўзрокі ў чорную раскалыханую істужку пешаходаў.
Ліба ўжо прайшла ў вяртлявыя дзверы гатэля, а Рыгор расплачваўся з рамізнікам, калі да іх падышоў Міхась Камар.
— Паверыш, не пазнаў... Ты завеш, а я думаю і не веру — няўжо Рыгор?.. Адкуль, скажы, цябе прынясло? Ды ўдваіх? Знаёмая ці жонка? Адарваўся і ні гуку. Не спадзяваўся з цябе гэтага, Рыгор... Як жывеш?..
Ужо хвілін з пяць нясмела паглядаў на іх пасланы Лібаю швейцар, а Рыгор усё пералічваў адказы на Камаровы пытанні. Нарэшце каля іх апынулася Ліба і далёка не далікатна тузанула Рыгора за рукаў.
Камар жа не адставаў, ахоплены нейкім шалам скарамоўнай гутаркі. Ён трымаў Рыгора за крысо і стараўся ў найкарацейшы тэрмін падаць як найболей пытанняў. У захопе гэтай прагі ён не заўважыў, калі ачуўся ў круцелцы дзвярэй, а следам у ліфце і, нарэшце, у доўгім вузкім калідоры пятага паверха.
Толькі дзвэнг ключа ў руках калідорнага вярнуў яго да прытомнасці.
Камару было няёмка ў ролі незапрошанага госця, але ён не падаў выгляду на сарамлівасць. Наадварот, у гэтыя хвіліны выразней, як калі, ён пачуў сваю правовасць на панібрацкае абыходжанне з Рыгорам.
Яго ні каліва не сароміла зусім незнаёмая яму Люба. Знаё'мства з Рыгорам пераносілася Камаром і на яго жонку. Аднак ён не паказаў гэтага, калі Рыгор адрэкамендаваў яму Лібу.
Далікатна схінуўшыся перад маладзіцай, Камар не меней далікатна паціснуў ёй руку. Далей, усё з тым жа этыкетам, Камар прыставіўся Рыгоравай жонцы:
— Дзякуйце мне за вашага мужа; гэта я выгадаваў з яго палкага барацьбіта і прыкладнага грамадзяніна...
Ліба пытальна паглядзела Камару ў вочы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100