Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Ей было новым гэта паведамленне чалавека, у якім яна пакуль што запрымеціла ўсяго нейкага неўтрапёнага тыпа. Між тым, Камарова заява не сустрэла а Рыгоравага боку чаканага Лібаю адбою. Для яе стала яснай тая задзёрыстасць мужавага настаўніка, з якою Камар казаў далей:
— Праўда, мая мілая (фамільярнасць гэтая вывела злосную ружовасць на Лібіным твары)... Вучань перайшоў настаўніка. Хі-хі-хі, г-гн-гы-і!.. Нашы погляды некалькі разышліся... Рыгорава маладосць вымагае экзальтацыі, а я ўжо ведаю кошт гэтай рэчы... Аднак, сястрыца, гэта нам не перашкодзіць заставацца бліжэйшымі сябрамі... Ці не праўду я кажу, Рыгор?
Камар пакуль гутарыў — калыхаўся, стоячы каля Рыгора; у чаканні ж Рыгорава адказу — прысеў на крэсла.
— Не без праўды,— з лёгкай іроніяй вымавіў Рыгор.— Не без праўды і тое, што чым далей, тым разыходжанні ў нашых поглядах глыбеюць.
— Браток, таго ніхто не тоіць. Я зусім не па-твойму гляджу на сучасныя падзеі. Тым не меней, Рыгор, прызнаюся табе, што гэта не мяшае мне паважаць твае погляды. Хто яго ведае, чым усё скончыцца і хто з нас застанецца правым, а зараз усё ж мы не канчаткова з табою разышліся. Мне здаецца, што становішча краіны абавязвае і цябе, так як і кожнага грамадзяніна, аддаць свае сілы на яе абарону...
Падняўшыся для вымовы сказа, Камар на гэты раз не сеў назад, а ў непарушнай позе замёр на месцы. Накіраваныя на Камара Рыгоравы ды Лібіны ўзрокі ўплылі на яго гіпнатычнай сілай чароўнасці.
Камар хутка выявіў замуляўшае ў яго нутры жаданне не чуць Рыгоравай думкі, яснай яму па жорсткасці пранізваючага ўзроку. Але Рыгор, цалкам падтрыманы Лібаю, не мог не адказаць Камару.
— Цара ды памешчыкаў, буржуазію ды ўсякіх марадзёраў я бараніць не намераны...
Крэсла загрукацела ад націску Камара, які падаўся назад ад Рыгоравых слоў.
— Расія — радзіма не аднэй пералічанай табою погані, а і мільЕнаў рабочых...
— Радзіма, а не астрог?
— Мы самі вінаваты.
— В-во-а... вы самі вінаваты-і... Напружанасць пералівалася праз іх галовы і рабіла вачавідкай недачасную прысутнасць у пакоі Камара.
Ён неўспадзеўкі гэта адчуў, чаму крута павярнуў ,гутарку на патрэбу спяшыць на кватэру. Ні Рыгор, ні Люба яго не затрымлівалі, і Камар хутка выйшаў з цакоя.
Яшчэ не зрабіў ён трэцяга шагу ад дзвярэй, як Ліба здзіўлена паглядзела на Рыгора, запытаўшы яго:
— Што гэта за тып?
— Шякага цуда. Мой стары знаёмы, прымаў удзел у рэвалюцыйным руху... Але што ты парадзіш, калі ім абуяла патрыятычная дурасць... Гэткіх нямала, на жаль... Япгчэ год таму я чуў ад яго падобныя разважанні — усё ж не чакаў, каб іх наша сапраўднасць не змяніла... Між тым... Гарбатага магіла зменіць...
— Ну, чым гэта ўясніць сабе, Рыгор?
Ліба не дасказала: за дзвярыма прагучаў звонкі, адрыўны гук:
— Тут?
3 глыбіпі калідора мэрам бы працяг яго —
— А-а-а!
Рыгор падбег да дзвярэй і не паспеў адчыніць, калі па іх каўзанула чыясьці рука.
— Дома?
То быў Анікей.
— Ды вось жа: не паспелі не толькі паабедаць, а і пераадзецца з дарогі — Міхась Камар паперашкодзіў.
— Гэта ён ад цябе ішоў? Я сустрэў яго па Лігаўцы.
— Так... I ведаеш, мы паспелі ўжо былі зрэзацца з ім.
— А-а-а... Ад яго не чакаць... Працуе ж ён у ваенна-прамысловым камітэце, ты, можа, і не ведаў таго?
— Камар?
— Ніхто іншы; меў ужо справы з гэтай асобай... Спрытны, усё ж такі, трэба прызнацца...
— Ну, дакаціўся да працы ў ваенна-прамысловым камітэце!
— А чым ён не адпавядае па сваіх поглядах? — Уставіла Люба.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100