Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Вось то-та ж...
— Ды ўжо ж...
Рыгор папрасіў Анікея застацца ў пакоі, а сам пайшоў з Лібай шукаць абеду.
Праз паўгадзіны ён вярнуўся адзін: Ліба засталася прайсціся па Неўскім.
— На мяне Пецярбург зрабіў пагрознае ўражанне,— падзяліўся Рыгор думкамі з Анікеем.
— Два гады вайны! Не дзіва. Усё ж, браток, ужо блізіцца да развязкі...
— Ну, ведаеш, народ прачакаўся... Каб ты ўявіў сабе, да чаго вайна прывяла вёску,— ты жахнуўся б!.. Нельга без болю ўспамінаць... Знішчаецца... Ды не толькі вёска — цэлая краіна знішчаецца... Ад Віндава-Рыбінскага вакзала да Мінска — непарыўны, густы цуг бежанцаў. Станцыі, раз'езды, гарады і мястэчкі — поўны нашароханымі людзьмі... Вайна кінула іх у дарогу, няведаную, бязмэтную, халодную і халерную... Сагналі з месца народ, як чараду вераб'ёў, і пусцілі ў свет...
— Так... Усё да аднаго...
Анікей паглядзеў на гадзіннік Мікалаеўскага вакзала.
— Стрэлка няспынна вядзе да зручнага часу... Вядзе рашуча ды няўмольна...
Ён крута павярнуўся да Рыгора.
— ПІаснаццаты год — не чатырнаццаты.
— Зараз настрой другі... Я не думаю, каб ты не адчуваў таго... Пэўна, не забыў нядаўняга пасяджэння Думы? Мы, рабочыя, прымусім гэты агрызак з царскага стала яшчэ не так заварушыцца... Страсянуцца сцены не аднаго Таўрыцкага палаца... Тут ужо не залатаеш ні хаўрусніцкаю згодаю, ні ваенна-прамысловымі камітэтамі... Вось пазнаеш, калі захочаш вярнуцца на завод...
Слухаючы Анікея, Рыгор не мог стрымацца ад ахапіўшага яго ўздымнага настрою. Абмыты натхнёнай ухмылкаю, яго твар распаляў празрысты ўзрок у наступнае.
Анікей сачыў за таварышавай парыўчатасцю і бачыў, як Рыгор быў недалёка ад таго, каб сарвацца з месца і паляцець...
— Вярнуся на завод!
Гэта было сказана, як выбіта молатам — вярнуць удару нельга.
— Твая справа — выбірай; я магу цябе ўстроіць у саюз гарадоў таксама. Дарэчы, а як у цябе з дакументам?
— Паперы добрыя, у парадку, сыдзе, але надаела чьіноўніцтва! Хоць і мала меў да яго дачынсння, адцак — прэч! Пайду на завод...
— Можна да Гальске, можна і да Артура Копеля... Ды, прызнацца, усюды месца знойдзецца,— паведаміў Анікей.
— А па-твойму?
— Я раджу да Гальске... Там, разумееш, надзвычай спрыяючыя для цябе абставіны. Прызнацца, і я зараз адтуль... Хоць заўтра на працу... У тым раёне і кватэру шукацьмеш...
— Дзякую, браце, за дбанне...
Рыгор умомант звязаўся думкамі з заводам. Безумоўнасць рашэння навейвала яму пачуццё здаволення.
— Ну, а ты, брат, дзе працуеш? — запытаў ён Анікея.
— На заводзе Сямёнава... Калі хочаш, я буду гаварыць...
Рашучы мах рукі правёў лінію, праз якую Рыгор не думаў пераступаць.
— Шкада, што ты раней не прыехаў...
Лічачы пытанне з месцам вырашаным, Анікей перайшоў да іншай тэмы.
— Гэта зіма была надзвычай багатай забастоўкамі. Я сам не чакаў таго... Некаторыя заводы баставалі па некалькі раз. Пры гэтым, настроі рабочых... я табе кажу... анцік... Вось толькі апошнімі днямі крыху прыціхла, ды ненадоўга — бачыцьмеш...
— Я зболыпага ведаў... Ведаў і прогся ў Пецярбург, як магаметанін у Мекку... I скажу — хоць позна. але рад, што зноў тут.
У пакой увайшла Ліба. Расчырвоненая паветрам, яна пыхала здароўем і сілай. Сталіца ўплыла на яе асвяжаюча.
— Сустрэла свайго доктара на Неўскім. Запрашаў назаўтра з'явіцца да яго,— задаволена паведаміла яна.— Працуе ён у лазарэце на Васільеўскім...
— На Васільеўскім? Анікей паглядзеў на Лібу.
— Вы чаму гэта пытаеце?
— Рыгора туды прочу на працу.
— Гэта ж куды?
— Хоча на завод.
Ліба кранула Рыгора за руку.
— Рашыў-такі на завод?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100