Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Надаела мне, Ліба, чыноўніцкая служба. Цягне да жывых людзей...
— Ды мне... мне яшчэ прыемней гэта,— паспяшыла заверыць Ліба.
— 3 твайго блаславення заўтра ж пайду на разведы.
— Калі ласка.
Анікею спадабалася Лібіна падатлівасць. Ён не чакаў ад яе той суладнасці, якая пры першай стрэчы ні ў чым не выяўлялася, а зараз выразна свяцілася ў кабецінай мілай ухмылцы.
Гэта Лібіна ўхмылка была прычынаю для госця на многа даўжэй працягнуць сваё аставанне ў Рыгоравым пакоі.
Да сярэдзіны мая Рыгорава жыццё кацілася новай каляінай. Яны з Лібаю сталі жыхарамі Васільёўскагаг вострава, увайшоўшы ў складаны механізм грамадскага жыцця сталіцы. Паступова згладзіліся тыя вострасці пецярбургскага выгляду, якія ўкраліся ў іх першае ўражанне. Надынамічанае жыццё не давала магчымасці спыняцца на дробязях яго гаспадарчага дабрабыту. Абшарпаныя будынкі ды паломаны брук хоць і казалі за многае, тым не меней не на гэта ўстрамляліся іхнія ўзрокі. Сталіца гудзела нездаваленнем, якое нараджалі зацяжная вайна і звязаныя з гэ-тым дарагоўля ды адсутнасць харчу. Бязлікія чаргі раходзілі ў мітынговыя зборышчы. ДоўгГя ланцугі жанчын дзенк ада дня выносіт на вуліцу пераказаныя па кватэрах думкі. 3 гэтых думак паўставалі гутаркі, якія існуючаму ладу не сулілі нічога добрага. Водгалас гэтых думак і гутарак насіўся чырвонымі зарніцамі па рабочых ускраінах Пецярбурга, уліваўся ў заводы, дзе гартаваў нездавольства, перакідаўся на фронт. Ужо не было сілы ўціснуць жыццё ў рамкі, з якіх яго вывела вайна. Заставаліся часовыя рады заспакаення, штучнае адцягванне думак і ўзрокаў на рэчы ды здарэнні, ад якіх мала рабілася лягчэй, самаабманныя намеры і сляпая, драпежная ўпартасць не ўступаць вымаганням закону жыцця. Апошняя асаблівасць, моцна прасякшы расійскую сапраўднасць, пераварочвалася ў едкую іронію бесспагаднага лёсу.
Калясніца гісторыі імчалася да рубікона з нястрымнаю сілай.
Грукат яе калёс стукаўся ў сцены палацаў. Яго не маглі заглушыць ні патрыятычныя маніфестацыі, ні «благароднае негадаванне» кадэтаў, ні жалезны бразг шпор. Наадварот, гэта злівалася ў мінорную музыку пахавальнага маршу, з якім гісторыя ўзыходзіла на новыя ўступы.
Трэба было мець класавую чуласць пралетара, каб выяўляць усю веліч гэтае музыкі. Рыгор хадзіў на завод, як на канцэрт, каторы разыгрываў нечуваную прэлюдыю да нечуванай жа па сіле ўздыму і бляску ўрачыстасці сімфоніі.
Рабочыя — то музыканты. У іх руках, напружаных не адной пакорай працы, а і ўверанасцю ў перамогу, зусім інакш хадзілі інструменты. Імі вадзілі далёка не тыя настроі, якія былі ў той час, калі Рыгор пакінуў завод. «Шаснаццаты год — не чатырнацнаты» — хто мог сумнявацца?.. Рыгору гэта стала ясным і вачавідкім, толькі ён стыкнуўся з рабочымі. Яны жылі бурлівасцю бягучага. Іх гутаркі выяўлялі цвёрдасць і веру, узрокі палалі агнём. Шум і грукат завода зліваліся з пачуццём абурэння.
Рыгор заўсёды любіў работу, працэс яе творчай субстанцыі, але яго любасць труілася адзнаннем прыгоннасці. На гэты раз ім валодала сімволіка новага зместу. У згушчаным паветры завода, у яго зацяжлівай, глушлівай траскатні нараджалася новая сіла, якой належала будучыня. Яе прыходу ласкава ўхмыляліся суровыя, стомленыя твары рабочых, насустрач ёй прагліва несліся іх вострыя ўзрокі. Ужо завод не таміў аднастайнасцю працы — у яе працэсе таілася ўздымная творчасць, што раз'юшвала бадзёрыя настроі, веру і трапяткое чаканне. Нельга было не заўважыць смелых парыванняў, рашучых повертаў, цвёрдых крокаў, якія вярнуліся ў завод з часоў дэманстрацыйных выступленняў.
Гутаркі не сведчылі пра асцярогу перад кожным, хто за імі сачыў з акрэсленымі мэтамі. 3 пагорбленага, прымоўкшага ў пачатку вайны нявольніка выпростваўся чалавек, асоба, адзінка, без якое нельга было абысціся складанаму жыццю. Сотні, тысячы іх рабіліся сілаго, арміяй, фронтам, наступ каторага калыхаў зямлю.
Першая палова года вызначыла гэта ў поўнай меры. Шэраг пераможных забастовак паказаў сілу і моц абуджаных ускраін сталіцы. Ш мілітарызацыя, ні пагроза ды спробы высылкі на перадавыя пазіцыі, ні ўзмоцненая вайсковая ахова рабочых раёнаў — нівошта не давала належнага і жаданага ўраду эфекту. Думкі ды настроі рабочых упарта ўрываліся ў асяроддзе дзяржаўнага жыцця і разладжвалі яго наперакор гісторыі збітую мапшну.
I той, хто ўрачыставаў у поспехах вялізнае лёгкае нажывы на жахах вайны, хто ўбіраў свае плечы палетамі, а грудзі — медалямі, і той, хто варушыўся, як крот у нары, нячулы ў клапотах будзённага жыцця,— роўна аглядаліся за заставы, да Васільеўскага вострава, на Пецярбургскую ды Выбаргскую староны.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100