Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

3 пералічаных месц, тым часам, праз паліцэйскую забарону, несліся трывожныя чуткі пра неспакой, пра вострыя канфлікты, пра частыя забастоўкі. Гэтыя чуткі, у выглядзе цудоўных зданей, пралазілі ў міністэрскія канцылярыі, у банкі, у пакоі раскошных асабнякоў; яны насіліся па шырокіх тратуарах Неўскага, стройным Каменнаастроўскім, напыпгчанымі Сергіеўскай ды Фурштацкай.
Бітком набіты трамвай сеяў іх па мнагалікіх завулках нервовай сталіцы.
Ад іх не магла схавацца дзяржаўная Дума.
I вось адною раніцою, побач з радзьмутымі весткамі пра пераможны наступ Брусілава, газеты раскідалі па сталіцы, па ўсіх гарадах, па незмярымай краіне весткі аб запытанні ў Думе пра забастовачны рух. I мільёны воч адарваліся ад чорных радкоў навін са штаба галоўнакамандуючага, а прыліллі да зместу стэнаграфічнае справаздачы, парванае белымі плямамі вайсковае цэнзуры. Дык во-ась яно што-а! Сталіца на вулкане. Жалезны абруч сціскае багатыя кварталы, асабнякі ды палацы пагрозным сімптаматычным нездаволеннем. Дарма ўсякія завярэнні ў перамогу на франтах, у «супрацоўніцтва» ўсіх станаў грамадства, у руплівую клопатнасць пра дабрабыт жыхарства сталіцы. Усё гэта — пустая балбатня, туман у вочы.
Будынак трашчыць, колецца і рухае пад ім няўстойны фундамент.
Запытанне, з яго пералікам забастовак і колькасці іх удзельнікаў,— запярэсціла чырвоным туманам дагэтуль злёгку зацемнены небасхіл...
У гэты дзень з трыма газетамі ў руках Ліба спаткала Рыгора надзвычай вясёлай. Для яе, як і для многіх іншых, запытанне ў Думе пра забастоўкі выпукліла мінулыя здарэнні ў факт агромнай значнасці. Яна ведала многа са слоў мужа, многа чула з гутарак яго з Анікеем, але не чакала гэткага звароту, які атрымаўся ад абвяшчэння запытання ў газетах.
— Каб ты ведаў, Рыгор, з якім захапленнем нашы раненыя чыталі сённяшнія газеты! Для многіх запытанне адчыніла заслону ў нешта нечаканае, але радаснае ды надзейнае... Гутаркі, перашэптванні не спыняліся праз увесь дзень. Бедныя, яны забывалі пра вострыя болі і, калі не маглі чытаць, то настарожана лавілі вухам кожны шэпт пгчасліўшага суседа. Кожны выразна адчуў набліжэнне вялікіх здарэнняў. Нават мой ардзінатар першым словам у гутарцы са мною крануў гэтых навін... В-во-а! Расшчэдрылася і купіла ажно тры газеты...
Рыгора не здзівілі Лібіны словы: ён добра ўлічваў зробленае газегамі ўражанне. Але Лібін настрой знайшоў у ім спачуваючы водгук... Рыгору было прыемна наглядаць у ёй тую задаволенасць, якая адбівалася радаснаю ўхмылкаю на Лібіным твары. Гэта сведчыла за адно — за гарманічную суладнасць іх пачуццяў, якая вымагалася для блізкага наступнага.
— У нас наспявае забастоўка таксама! — паведаміў Рыгор, калі яны апынуліся ў пакоі.
Ліба паглядзела ў адчыненае акно, мэрам бы шукаючы адзнак яе прыходу.
— Хутка?
— Як табе сказаць: можа, заўтра, а можа, крыху пазней...
У акно свяціла агромністае чырвонае сонца. Улівалася густое летняе паветра, насычанае перагарам вугалля. Саплося лёгка, і беднае, на скорую руку сабранае абсталяванне пакоя не нараджала жаднага клопату пра яго паднову. Пакой не прыцягваў іх увагі —
абое пакінулі вымагальную штодзённым клопатам патрэбу сямейнага дабрабыту. Пецярбург варочаў руплівасць, думкі і настроі, якія не мясціліся ў чатырох сценах будынка.
За месяц жыцця ў кватэры яны не паспелі нават добра пазнацца з яе гаспадаром і ні разу не заікнуліся пра тыя ці іншыя кватэрныя запытанні. Гэта пакідалася на пасля, на час, якога б не шкада было страціць.
Вяртаючыся з завода, Рыгор увечар ішоў або на міжраённыя сходкі, або ў будынак Панінай, або часам заходзіў у бежанскі камітэт. Ліба амаль не кожны дзень заставалася ў лазарэце да дзесятай гадзіны вечара. I толькі зрэдку ў іх была магчымасць улучыць гадзіну-другую на сумеснае быванне. Падобнае становішча ясна разумелася абаім і ні ў адным з іх не выклікала жаднага наракання. Магчымасць яго паралізавалася цёплымі, гаварыскімі гутаркамі, урыўнай ласкай, адзнаннем сур'ёзнасці моманту.
Абое дзяліліся адзін з другім сваімі думкамі і намерамі пра палітычна-грамадскія пытанні, з увагай выслухвалі парады, аднак наўздзіў мала чапалі сямейныя ўзаемаадносіны. Для іх не было месца. Яны выглядалі нагэтулькі яснымі і зразумелымі, што абгавор іх нічога новага не прыдаў бы.
3 дакументамі абышлося наўздзіў гладка. Гаспадары кватэры маўкліва праглядзелі дакументы чыноўніка і сястры, прапісалі ў участку і вярнулі, якімі ўзялі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100