Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Хто гэткія Рыгор з Лібаю — мэрам бы гаспадароў не датычала. Яны бралі за пяцісажнёвы пакой з параю ложкаў, сталом і чатырма крэсламі дваццаць пяць рублёў у месяц і акуратна складалі грошы ў баланс сваіх мізэрных зваротаў.
Па-за гэтым іх стасункі з кватарантамі абмяжоўваліся рэдкім абменам ранішняга прывітання ды вячэрняга развітання. Між гэтых момантаў гаспадыня моўчкі падмятала пакой, абцірала стол і крэслы і адчыняла акно. Яна, праўда, яшчэ адчыняла дзверы тым, хто прыходзіў да Рыгора з Лібаю. Вось у гэтыя разы цікавасць да кватарантаў як бы некалькі паднімалася. Але наведвачы выходзілі, і цікавасць гаспадыні асядала на ранейшы ўзровень...
Гаспадар кватэры быў зусім чужым ды амаль што незнаёмым ні Рыгору, ні Лібе. Лакейства ў рэстаране паглынала яго ўвесь час і яго цікавасць.
Запытанне ў Думе і заўзяты яго абгавор Лібаю ўпершыню даў повад гаспадыні кватэры ўмяшацца ў іх гутарку.
— Будуць баставаць, калі няма чаго есці. Без яды не напрацуеш! То ж падумаць — вачавідкі ўсё гіне. Да чаго толькі гэта дойдзе! — нервавала гаспадыня.
Калі Ліба намякнула пра скутак, які, па яе думках, прынясе надышоўшае становішча, гаспадыня спагадліва праказала:
— I добра было б, а то занадта ўжо зазналіся... На мой розум, дык бы я...
На гаспадынін жаль, яе першую гутарку з кватаранткаю абарвалі чыесьці галосныя крыкі якраз перад акном Рыгоравага пакоя.
Гаспадыня вярнулася да сябе і толькі назаўтра раніцою падпільнавала Лібу, каб паведаміць ей, што ўчора, наліха, на бяду, перабіў іх гутарку ўзняты кучкай крамнікаў Андрэеўскага рынку патрыятычны гармідар з прычыны брусілаўскіх перамог.
Ліба ведала гэта раней гаспадыні.
Была дзевятая гадзіна раніцы, а рабочыя ўсё' яшчэ не вярталіся ў завод. Тысячнаю грамадой тупалі яны па заводскім двары і гудзелі, як раскалыханае мора.
Прасвісцела паўторная сірэна, але яе гук не зрабіў на рабочых жаднага ўражання. I калі хтосьці кінуў правакацыйны вокліч «на працу!», ён мігам згас ва ўздымным натоўпе.
Сотні вачэй павярталіся да брамы, адкуль мусіла увайсці дэлегацыя, пасланая да адміністрацыі завода на перагаворы.
Мінула гадзіна часу, як дэлегацыя выйшла з заводскага двара і ўсё яшчэ не вярталася. Гэта сведчыла, віто патрабаванні рабочых наткнуліся калі не на адмову, то на супраціўленне.
Адміністрацыі завода мала дзела да становішча рабочых. Узросшая дарагоўля яе не абыходзіць.
Каму незразумелы яе матывы да адмовы! Кожны з тысяч гэта добра ведае і кожны з тысяч мае сілу да вымагання законных патрабаванняў.
Не выпаўняць?
Дарога адна: завод застыне ў бяздзеянні, а рабочыя з вераю ў перамогу вернуцца дамоў.
Ужо іх настрой паспеў акрэсліцца ў пэўнае рашэнне. Толькі размінуцца вусны дэлегатаў, каб паведаміць адмоўныя вынікі перагавораў, як цвёрдым, злітым врокам грамада апынецца на вуліцы.
Яе чакае падгатаваная паліцэйская засада?
Няхай гэтым суцяшаецца той, хто разлічвае на чужую слабасць.
Рабочыя віруюцца сваімі намерамі.
Яшчэ хвіліна, яшчэ пяць хвілін, і справа знойдзе другі паварот.
Ж-ж-ж-ж! А-о-а-і-й!
Грамада злітнай адзінкай кранула з месца, павярнуўшыся да брамы. Следам — ціша.
Чуваць, як з Неўкі даносяцца гукі каталёў ды знекуль далей — цяжкі грукат трамвайных калёс. За брамаю гукаюць дзеці.
— Што-а-а?! А-о-а-і-й?
— Адказ адміністрацыі пасля абеду?
Як па дроце, палкія словы коцяцца над грамадою ўзрушаных рабочых.
I яшчэ не дайшла вестка да задніх, як пярэднія стройным напорам ачуліся на вуліцы.
Ланцуг паліцэйскіх коннікаў выраўняўся струною.
Перш зрэдку, нясмела, а што далей — выразней ды часцей панесліся да іх вострыя кпіны, лаянкі, просвісты.
Паліцэйскія падаліся на сярэдзіну вуліцы і звузілі ў стужку шырокі струмень рабочых.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100