Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Конскія мызы працягнуліся над галовамі тых, хто ішоў крайнім.
Злосныя, драпежныя ўзрокі паліцэйскіх перапляліся з узрокамі рабочых, поўнымі знянавісці ды абурэння.
Сталёвая напружанасць між варожымі станамі раптам выціснула трывожны свісток паліцэйскага прыстава.
I з свістка, як з чароўнай рэчы, вылецелі чорныя, павісшыя ў паветры дугі нагаек.
Ужо крайняя матнулася над конскай галавою і строма апала на шэрую жакетку.
Чырвоны кавалак цэглы апісаў расцягнутую траекторыю і паставіў на дыбы паліцэйскага каня, скраўшы ўдар нагайкі...
Следам усе замітусіліся, змяшаліся ў адну кучу...
Прыціснуты коннікам да дзвярэй дома, Рыгор глядзеў у шырокія грудзі чорнага, абшумленага каня. Вострая падкова яго пярэдняй нагі моцна дзважыла аб каменную плітку тратуара. Збоку нейкі ляск аб таркованую сцяну ўторыў конскаму дзвенгу.
Калі ў адзін міг коннік павярнуў каня так, што ён стаў бокам да дзвярэй, Рыгор раптам угледзеў перад сабою знаёмы твар.
Яго характэрньтх, памятных рысаў не скрадалі сабою ні паліцэйская форма, ні конніцкая выпраўка.
Пад аховаю рукі, зложанай трохкутнікам насустрач звіслай нагайкі, Рыгор мігам прапусціў памяццю разнастайную багатую галерэю знаёмых партрэтаў, асацыіраваных з коннікам.
I — прымха!.. балючы ўдар нагайкі спыніў яго думку на Васілі Берагу.
«Няўжо?»
У адзін момант падвоены напор злосці прыгнуў Рыгора да зямлі, порстка зашавяліў рукамі, уклаўшы ў жменю вырваны з бруку камень, і паставіў у позу мятальшчыка дыска.
Наступны момант напружыў Рыгоравы мускулы, якія далі моцны штуршок дапатопнаму прыпасу ў руцэ...
Загуўшы, камень, аднак, не даляцеў да конніка, які ў гэты час паспеў ад'ехаць далёка ад Рыгора.
Абурэнне сціскала яго істоту і путала ногі, калі Рыгор пайшоў усцяж ачышчанай ад публікі вуліцай.
Агідны, адваротны вобраз Берага зацямняў яркае сонца і мернаю, надаеднаю траскатнёю конскага каггыта калоў у вушы.
Трэба ж было надацца гэткаму выпадку!
Вярнула.
У нутры грабліся куры.
Рыгор не хацеў сабе дараваць, чаму ўсё сталася так, а не іначай, чаму ён, кідаючы камень, прамахнуўся.
Хутчэй бы ўжо Ліба вярнулася з лазарэта і выслухала яго.
Не расказаўшы Лібе — цяжка будзе варочацца ў завод.
«Бадай, пасля абеду я не пайду»,— падумаў ён і следам пачуў запытанне:
— Ужо на абед?
Вясёлы, з мяккаю ўхмылкаю на твары, Памыйка адцягнуў на сябе Рыгораў бегаючы ўзрок.
— Павал?
— Бачыш, іду да завода.
— Па мяне?
— А то ж па каго? Магчыма, сёння паеду ў Мінск.
— Чаму ўсё так хутка?
— Служба вымагае... Якім чынам, скажы, ты апынуўся на заводзе? Ласне з Стукалкавых рэкамендацый нічога не выйшла?
— Я імі не карыстаўся.
— Цікавыя ў цябе павароты... А я ж думаў...
— Верне ад чыноўнікаў... Яшчэ ў дарозе думаў дваяка, а ступіў на пецярбургскі брук — пацягнула ў завод. Інстынкт рабочага... Толькі не прымай на свой адрас, прашу цябе...
— Табе не агідна са мной ісці?
Павал жартаваў, а Рыгор усё яшчэ знаходзіўся пад уражаннем сутычкі з Берагам.
— Я, вось, сам яшчэ ў чыноўніцкіх портках,— знайшоўся Рыгор і абярнуўся назад.
Прабегшы конь супыніў яго на месцы.
— Ты што там дзіўнае ўгледзеў? — пацікавіўся Памыйка.
— Гэта цікавасць... во тут сядзідь,— ён паказаў на правае плячо.
— Чаму? Як гэта?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100