Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

— Паверьпп, ужо доўга не адчуваў сябе падобна сённяшняму... Бачыш, надало ліха знянацку сустрэцца з чалавекам, ад якога верне... I як сустрэцца!.. Бррр... Вось ішоў на кватэру, а ўнутры мэрам хто разліў банку дзёгцю. Моташна... Прьгкра... Чадліва... I балюча...
— У чым справа? Рыгор сплюнуў.
— У нас, бачыш, забастоўка да абеду... а мо, і надаўжэй... Сутычка з паліцыяй і — нягодны! Адзін з паліцыянтаў — сілцоўскі абармот... I ў дадатак — пачастунак нагайкаю...
— Гм-м-м?! Ад яго?
— Табато і то...
— Спагадаю... Сапраўды прыкра... Усё ж — ідзем...
— I гэткае пачуццё, што я не магу апамятацца... Няхай бы... Ды што было рабіць, прыпертаму да сцяны? Кінуў камень, але не ўцэліў...
— Пакінь хвалявацца... Хадзем...
Яны пайшлі ўсцяж роўнае, шырокае лініі.
Нагрэтыя, як у печы, тратуарныя пліты парылі ногі. Было цяжка і ўтомна ісці. Лёгкі, чуць прыметны, але рэдкі і гарачы вятрыска не адганяў ад іх утомы.
Абодва туліліся да сцен будынкаў у скупую палоску ценю, але і тут не было як схавацца ад духаты.
Далёка наперадзе віднелася вузкая чорная палоска — то была стуленая воддаллю Нява. Яны ўстраглі вачыма ў яе цёмна-сінюю ваду.
— А ты ж хіба да таго не бываў у Пецярбурзе?
— Павер, што не выпала.
— Ліба колькі раз успамінала цябе.
— Я хацеў бы спаткацца з ёю... Дарэчы, няўжо яна цябе са спакойнай душою адпусціла на завод?
— Ліба? Ты жартуеш, Павал? Калі не, то крыўдзіш маю жонку...
— Не жарты, але раскажаш сённяшні выпадаіс,— паглядзімо, як Ліба адгукнецца.
Яны незаўважна мінулі дом, у якім была Рыгорава кватэра.
Чырвоная сцяна суседняга будынка надаўміла Рыгора пра абмылку. Ён, схамянуўшыся, сплюнуў:
— Аглуздзеў! Назад!
— Не магу, браток.
— Кінь, Павал!
Рыгор тузануў таварыша за рукаў, і абодва павярнулі назад.
Праз дзесяць хвілін яны ўжо стаялі перад дзвярыма кватэры, за якімі, паказалася Рыгору, чуўся Лібін голас. Ён тузануў за драцяную пятлю і не абмыліўся... адчыніла Ліба.
— У вас забастоўка?.. Ах, і Павал тут?
— Як бачыце... Рыгор гвалтам прыцягнуў.
Ліба пакінула Паўла і абярнулася зноў да Рыгора.
— Бастуеце?
— Хто табе сказаў?..
— Гаспадыня, толькі вось вярнулася з горада, дзе даведалася ад знаёмага... Паліцыя нападала на маніфестацыю?..
Увайшоўшы ў пакой, Рыгор пацвердзіў праўдзівасць пачутага Лібаю.
— Так, паліцыя не спазнілася і на гэты раз. Павал іранічна ўсміхнуўся, паглядзеўшы на Рыгора.
— Дасталося і табе? — настарожліва запытала Ліба.
— Не так балюча, як смярдзюча...
Яна настаражылася і нервова праказала:
— Кажы, кажы, Рыгор, у чым справа.
— Зарабіў... і болей...
Ліба спагадліва павярцела галавой. Аднак Рыгораў выгляд не вымагаў далейшых распытанняў, і яна перайшла да Памыйкі.
— Нарэшце асмеліліся наведаць... Як вам не сорамна, абяцалі праз два тыдні, а паказаліся болып як праз два месяцы.
— Я ў начальнічых руках, Ліба Шлёмаўна... Водлуг магчымасці... Але што вы скажаце, што на два дні прыехаў, а да вас — будзьце паважаны...
— Дзякую... Спадзяюся, што знойдзем час пайсці з вамі... Усё ж гэта не выкупае вашай віны...
Паднятая ўгору Памыйкава рука адсекла Любін сказ.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100