Чырвоныя зарнiцы, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100

Зацягласць вайны на зіму крута мяняла грамадскія настроі ў сталіцы. Дзе падзеліся яшчэ незабытыя, задзёрыстыя, ганарлівыя разважанні на тэму пра паход на Берлін, пра ўзяцце Дарданел. Знікла пустая пахвальба вялікасцю і пераможнасцю расійскага войска. Усё часцей ды часцей вынікалі хлуслівыя паведамленні аб хуткім банкроцтве немцаў. Час ад часу ўздымалася мусіраванне цёмных, невыразных чутак пра мір.
Уцеха перамогаю над туркамі нацягвалася кампенсацыяй за агромністыя страты на вайне. Струмень бульварнае чарнасотніцкае літаратуры ў выданні «Нового Временн», бутафорнасць патрыятычных канцэртаў раеплываліся ва ўсё ўзрастаючых недахопах. Уздым дарагоўлі на хлеб, на соль, на мяса, недастачы цёплага адзення на франтах, пошасныя хваробы ад недаядання арміі, ад яе раздзетасці прарочылі ліхое ды нядобрае. Часцей і болын упэўнена пачаліся чуцца крытычныя галасы наконт непарадкаў у вайсковых сферах. Непадгатаванасць да зімовае кампаніі выразна вылазіла наповерх падзей, пагражаючы іх паваротам у дрэнны бок. Секвестрацыя маёмасці нямецкіх грамадзян, забарона опер Вагнера, выяўленні змены Мясаедава не маглі апраўдаць страшэннага згубства войска і разору краіны. Мільёны забітых немцаў і аўстрыякаў хавалі пад сабою не меншыя лічбы страт з расійскага боку. Вердэн і Лувен на заходнім фронце, Перамышль і Асавец — на ўсходнім. Атакі і кравалітныя бойкі вяшчалі штосьці страшнае наперадзе.
Жыццё цалкам, ва ўсіх сваіх разнастайных праявах, паддавалася ўплыву вайны. Ад вайны залежала доля мільёнаў людзей, з вайною былі звязаны жаданні і імкненні любое адзінкі ваюючай краіны. Вайна ўваходзіла ў звычайнае з'явішча, але гэта далёка не ўсцішала людскога хвалявання.
Сталіца і губернскія гарады памагалі гэтаму несупынным павелічэннем раненых, мабілізаваных. Дэфіляванне вуліцамі грамад, сагнаных з вёсак, з мястэчак людзей, перавозка гармат і прыпасаў, праезд кавалерыі — дапаміналі пра несканчоную крывавую завіруху.
У ваччу зелянілася хакі. Яго бледа-зялёны колер, які выглядаў з вокан магазінаў, з плеч вялікае колькасці мужчынскага насельніцтва, каламуціў святло сонца і белізну снегу.
Жалеза і кроў — напаўнялі згушчанае паветра. Разгойданыя нервы радзілі міжлюдскую злосць, нянавісць, жывёльнае драпежнае пачуццё. Кавалкі людзей, падапёртыя кастылямі і цурубалкамі, павязаныя марляю і адзетыя ў шкураныя, рыпучыя пратэзы,— пеніліся агідаю на жывых і здаровых. Абыдзены фронтам, з свайго боку, нядбала, агідна пазіраў на быўшых людзей.
Абжырэлыя, з выпучанымі на аршын грудзьмі, ваяўніча пракладвалі сабе дарогу тылавыя афіцэры, чыноўнікі, земгусары. Над імі — неба, пад імі — смецце. Вазніца аб'язджаў яго на дарозе, трамвайны важаты спыняў на ўеім хаду трамвай, бачачы ківок яго пальца. Бліскучыя святлом рэстараны падсцілалі ім белыя сурвэты, ставілі букеты красак, увіваліся дзесяткамі пакорлівых, паслухмяных кельнераў.
Вайна — як эпоха, правіла жыццём. Яна віхрыла людскі натоўп, як парушынкі, разносіла скаргі, як вадзяныя плюхі. Вайна, як эпоха, гайдала долю мільёнаў, зрываючы іх з месца і ганяючы па спустошаных прасторах.
Дзе яе канец?
Няўжо, сапраўды, Вільгельм просіць згоду ў бельгійскага караля? Дык чаму ж той, упарты і агідны, адказваецца найсці на яго?
У Берліне не хапае ежы — стаіць агульнае нездавальненне вайною. Дык чаму ж нямецкае войска з гэткаю ўпартасцю вядзе наступ на ўсіх франтах?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100