Крыжавыя дарогi, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34

Гарылаў твар гаспадыні зрабіў механічны поверт у бакі з гары ўніз; следам выкаціліся з яе абвіслых, набрынялых губ недаверныя запытанні:
— Вам яна патрэбна? А па якой справе?
— Я згаварыўся з ёю сустрэцца сённі. Гаспадыня бразнула крукам і ўпусціла Рыгора
ў кватэру. Паўторны бразг запёр зачыненыя за Рыгорам дзверы.
Не запальваючы святла, жанчына правяла яго цёмным калідорам да якіхсьці дзвярэй, адчыніла іх і праказала:
— Прашу заходзіць.
Па ўсім абсталяванні пакоя, якое кінулася Рыгору ў вочы, відаць было, што гэта рэзідэнцыя самое гаспадыні.
— Сядайце-э,— мякка выказала яна, засунуўшы засаўку ў дзвярах.
Рыгор сеў на падстаўленым таўстухаю паношаным, калісь раскошным, фатэлі і чакаў, што яму скажа зацікаўленая яго прыходам гаспадыня.
Спакойнае паведамленне гаспадыні, мэрам бы то справа датыркала блуднае кошві ці злоўленае ў пастку мышы, паказалася Рыгору здзекам над Гэляю.
— Вы яе давялі да гэтага?! У чым справа? Гарыла працягнула да Рыгоравага твару агромністыя ггухлыя далоні рук і, зрабіўшы ведзьміну міну на твары, яхідным шэптам адказала:
— Хлусня-а... Вы, мужчыны, віною гэтаму. Вы пхаеце жанов у гэта бяздонне, робіце іх таварам, рэччу сваіх асалод, а пасля...
— Дзе вы дзелі Гэлю Сідараўну? — сярдзіта выгукнуў Рыгор, стукнуўшы кулаком па стале.
Яго вокрык і стук сунялі таўстуху, і яна, адступіўшы на два крокі, адказала:
— Клянуся вам, што я непавінна ў яе смерці. ёй жылося ў мяне зусім нядрэнна. Бывалі дні, што Гэля не мела ні аднаго гасця... Я давала ёй штодня па рублю кішэнных грошай... Карміла — няхай яе таварышві скажуць — як дочку. Прызнаюся — любіла яе болей усіх. I чаму, і што яна пайшла на самагубства — гублюся адказаць. Я сама плачу аб ёй...
Як па заказе гаспадыня пусціла з вачэй слёзы і старанна пачала ўціраць іх нямецкім бялюткім фартушком.
— Нашто вам узводзіць на мяне дарэмшчыну,— з горнасцю скардзілася яна Рыгору, абапёршыся на стол.— Колькі я перанесла гора, паліцэйскае цяганіны, а завошта? Ці ж бы я прытульвала яе, каб гэта ліха ведала; пражыла два тыдні, а з іх цэлы тыдзень непакой у кватэры; допыты, хадзьба ў участак, вопісі і штрафы, ды людзі яшчэ ад сябе... Дабро робіш —  а астаешся вінаватай. Свет, свет, каб ён праваліўся...
Таўстуха крута павярнула да буфета, спрытным замахам непаваротнае рукі адчыніла дзверцы і зашумела газетным лістом паперы.
— Во,— як усё гэта было... Ласне я магла тут мець хоць укоснае дачыненне?
Яна ўголас, слібізуючы, прачытала: «26 студзеня-а... адвя-а-чоркам... каля Чарнышова-а-га мо-о-ста... на вачах многа-а-лікіх прахожых кінулася ў прасечанную палонку Фантанкі маладая, на выгляд гадоў дваццаці, дзяўчына... Падбегшы-і на ратунак... двое ма-а-тросаў-ў і гарадавік... з вялікімі... цяжкасця-а-мі вылавілі самагубцу...   застрэмле-е-ную  галавою...   пад крыгаго лёду. Самагубца... была... нежывою, трымаўшы смяртэльнае раненне галавы аб востры руб ільдзіны... Ахвяра адзе-э-та ў пано-а-шанае дэмісезоннае-э палі-то-а... з чорнага драпа, у таннай велюравай пастэрцы... На нагах жоўтыя... пакрыўленыя мэ-эшты на шэ-э-рых фільдэкосавых панчохах... Шарсцяна-а-я малі-ы-навага колеру спадніца... і мадапала-а-мавая... у палоску блузка дапамінаюць пра беднае пахаджэ-е-нне самагубцы... Ся-а-род знойдзе-а-ных пры ёй рэ-э-чаў выяўлены паралез з трыма рублямі дробязі... і жоўты білет, які све-э-дчыць... за во-о-льныя паводэіны дзяўчыны... Пры-і-хо-дзіцца... дагадвацца, што дзяўчы-і-на, імем Гэля Сідарава Пералаз... родам з мястэчка Сілцы — стала ахвярай прыкрага выпадку... Дале-э-йшае дазна-а-н-не... паўней выявіць пры-і-чыны гэтага»...
— I вы нічога не ведалі пра яе намеры? — абурана запытаў Рыгор у гаспадыні.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34