Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

У асветленым калідоры мігнуліся між Лібу аброслы, у запыленых ботах ды зношанай суконнай жакетцы Сёмка і стройны, чыста выбрыты, у чорным адмысловым паліце Пятрусь.
— Направа, вось-вось! — адказала Ліба і порстка кінулася адчыняць дзверы.
— Раздзеньцеся ў пакоі,— папярэдзіла яна гасцей. Тыя непарушным парадкам   прайшлі ў Рыгораў
пакой і поруч сталі перад стрэўшым іх Рыгорам.
— Згаварыліся? — кінуў ён запытанне, цёмнае ды няяснае для абодвух.
Наступны момант засведчыў сабою цёплае прывітанне трох сяброў, якія знянацку для кожнага стрэліся на кватэры Рыгора.
Найболей гэта стрэча інтрыгавала Сёмку, які нервова пацепаў плячыма, паўтараючы:
— Ніколі б не падумаў на Петруся... Гляджу і хоць бы думка закралася...
Пятрусь прызнаваўся таварышу ў тым жа:
— Так моцна змяніцца! Хто б мог дагадацца!.. Абмеркаванне цікавага здарэння нечаканай стрэчы
адняло каля гадзіны часу.
Далей іхняя гутарка паступова перайшла на тэмы, якія паслужылі прычынаю спаткання.
Першым да іх звярнуўся Сёмка.
— Я прашу выбачыць мне, Рыгор, што я так бесцырымонна зноў да цябе з просьбай, — перасцярог ён.
— А ты падалікатнеў, я бачу! — ласмяяўся Пятрусь.
— Жыццё вучыць усяму, браток...
— Ды ўжо ж!
— Як бачыш...
— Далікацтва, я думаю, на гэты раз не зусім і патрэбна,— расхаладзіўся Рыгор.
Ліба ўголас засмяялася.
— Апрашчэнец які!
— Вось бачыш! — ткнуў пальцам Пятрусь.— Жонка з табою не згодна.
— Тут гэтай згоды не канечна...
— Так... Чакайце, мужчыны...
Сёмка не даказаў і задуменна адышоў да акна. Яго вярнула Ліба, падаючы яму руку:
— Бывайце здаровы!.. Я пайшла...
— Куды ж вы?
— На службу...
— I нядзеляй?
— Бачыце...
Рыгор лравёў Лібу з пакоя і, вярнуўшыся, праказаў да Сёмкі:
— Ты, я бачу, не ў настроі.
— Відаць,— далучыўся Пятрусь.
— Ёсць вядома, што мой настрой не да вашага... Глядзеце...
Сёмка зноў адвярнуўся да акна і, адвярнуўшыся, гаварыў далей:
— Прывё'з дзяцей і старую ды кінуў у калідоры бежанскага камітэта галоднымі. Тут не да настрою... Памажэце, браткі... Рабіць магу і ўмею што хоць, нават найцяжэйшую работу, але складаецца так, што і гэтага нельга: як абітую апуку, кідае мяне жыццё па сваіх каўдобах... Памажэце... не грашыма, а працаю, месцам!.. Рыгор!..
— Ты тут з дзецьмі?
— А на каго іх кіну?
— Нават так?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19