Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

Пятрусь прыўстаў з месца і пільна пачаў углядацца ў Сёмку. Яго таварыш, сапраўды, выклікаў да сябе спагаду.
Худы, пажаўцелы Сёмкаў твар, яго павялічаная сутуласць, закаржэлыя, мазолістыя рукі, бедная апранаха — сведчылі Петрусю за ніякаватае жыццё Сёмкі. Не бачачы яго доўгі час, Пятрусь быў спакойным пра яго. Ён ведаў тыя ўмовы, у якіх жыў Сёмка ў Сілцах, дагадваўся пра магчымыя ў ім змены. Аднак сапраўднасць выявіла інакшае. Сёмка безумоўна няшчасны чалавек. Бежанства зблытала яго разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад ім бяздомны валацуга. Факт казаў за сябе і казаў балючую праўду.
Пятрусь адчуў, што і ён вінен у сухой безудзельнасці да Сёмкі. Пра яго казаў Рыгор, стрэўшыся з Петрусём у Мінску, між тым... А пасобіць Сёмку пры жаданні Пятрусь мог бы. Колькі было выпадкаў даць чалавеку працу, дапамагчы абсталявацца на месца. Сёмкі ж ён не ўспомніў.
Ці не колкім укорам яму зычаць Сёмкавы словы? Калі так — Сёмка праў, хоць і непрыемна гэта Петрусю. Ніякавата тым болей што Рыгор у гэтым яго папярадзіў. Рыгору Сёмка многім вінен, а яму — Петрусю?
Самакрытыка паступова ахапіла доўгую палосу мінулага. Нельга сказаць, каб на ім вызначалася шмат светлых плям, адложаных Петрусёвай чыннасцю. Наадварот: Пятрусь нявольны ад самапапроку і ў справе Гэлі.
Няўжо ў яго натуры, насупраць жаданню, закладзена адмоўная рыса халоднасці і безудзельнасці да людзей і нават блізкіх?
А Рыгор?
А шэраг чужых, малазнаёмых людзей, за якіх яму дрыходзілася столькі прасіць, часамі прыніжацца?
А Рыма, для якое ён рашыўся на рызыкоўныя крокі?..
3 Сёмкам — прыкры выпадак. Трэба было спаткацца з ім у Рыгоравым пакоі, каб гэта яскрава адзнаць. Павінна было нейкі час пабыць з ім разам, перакінуцца дзесяткам-другім сказаў, успомніць на ляту мінулае, каб адчуць сваю вінаватасць перад Сёмкам. Наяўнасць гэтага, а не што іншае, сабрала, нарэшце, Петрусёву цёплую ўвагу на таварышу.
— Ты, зразумела, не маеш грошы, каб?.. Колькі магу, я табе пасоблю, Сёмка, а далей...
— Мне б працу якую ды сям'ю прытуліць пад страхою... Дзякуй яму, Рыгор быў уладзіў у атрад, і, здавалася, больш нічога непатрэбна... Але вазьмі ды змяніся начальнік, і ўсё шыварат-навыварат... Перагляд рабочых, і я са старшага рабочага зноў на дарозе, але ўжо без каня. Да Ступак даехаў, а з іх — невядома куды... Што зарабіў, выручыў ад біткі, ад паламаных драбін — пайшло на Вольку... На дарогу ж...
— Ці ж не вядома?
Рыгор перабіў Сёмкаву споведзь і сеў пісаць запіску кароценькаму чалавеку з бежанскага камітэта.
Пятрусь нервова закалупаўся ў ісподняй кішэні жакеткі.
Сёмка бесцікаўна насіўся ўзрокамі па высокіх мнагавоканных будынках з процілеглага боку вуліцы.
Тым жа момантам Петрусёва рука пацягнулася за Сёмкам з моцна змятаю дзесяцірублёўкай.
— Даруй, што я так бесцырымонна, але ж мы таварышы і... пачуццё салідарнасці — наш абавязак... А за мінулае — я перапрашаю...
Было нечаканым для ўсіх, уключаючы і Сёмку, яго ралтоўны паварот да дзвярэй, таіўшы ў сабе вынікі разгойданай роспачы.
— У чым справа? — усхапіўся з-за стала Рыгор, складаючы напісаную цыдульку.
Прайшло доўгіх пяць хвілін, пакуль Сёмка вымавіў слова.
— Дзякуй!
— Дзе б і калі б, толькі не тут і цяпер! Кінь, Сёмка! Мінулых страт не вернеш, а ў будучым — усё наша.
Рыгор правёў свой сказ да таго пераконанай ухмылкай, што перад ёю Сёмка не ўстояў.
— Даняло, браткі!.. Ведаеце — жалезным будзь, а падасіся. Гэта ж уявеце сабе! Гэткі цяжкі шлях! Змагаўся, колькі хапала сілы... Нарэшце стаў падавацца... I каб не вы — не ведаю, чым скончылася б... Што я адзін, без жонкі, з дзяцьмі, і без грошай?..
— Я цябе запэўніваю, Сёмка,— пераняў яго Пятрусь: — патрабуецца не больш тыдня, як ты інакш загаворыш. Вельмі добра, што выпадак нас звёў з табою... Кінь сумаваць!.. Мы перад лепшым — горшае пазадзе.
Цёплае таварыскае пачуццё крута перамяніла настрой Сёмкі і нават вярнула некаторыя надзеі.
Сёмка выйшаў на вуліцу, як падкаваны.
Ён адчуў сябе бадзерым, адноўленым і ўверана ступаў па каменнях, як па траве.
У Сёмкавай кішэні шапацела Рьггорава пісулька, а ў другой — Петрусёва дапамога, далей жа... Ён не мыляўся, калі ўвяраў сябе, што далей таварышы пасобяць яму выбрацца на раўнейшую дарогу...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19