Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

Па яго ўжо слядах нясліся іх клапатлівыя планаванні наконт гэтага.
Пятрусь абумаўляў сябе перад Рыгорам дэкларацыяй афармлення Сёмкавай справы. Рыгор дапаўняў Петрусёва дбанне сваімі меркаваннямі.
— Я прызнаюся табе, што я не ўяўляў Сёмкі ў гэткім стане, як зараз стрэўся...— казаў Пятрусь.— Мабыць жа, калі гляджу на яго, а жаднае адзнакі, што перада мною Сёмка... I толькі ўвайшоўшы ў пакой...— ёкнула сэрца... Шкада мне яго!
— Чалавек, сапраўды, напакутаваў апошнім часам... Трэба моцную волю, каб устаяць пад дажджом няшчасцяў, якія на яго пасыпаліся... Я помню, якім прыехаў ён да мяне... Жабрак... Потым смерць бацькі, Волькі, пераезд у Пецярбург... Чалавеку...
Абодвух, і Рыгора, і Петруся, расчуленыя сэрцы моцна адбывалі ўзгодненую музыку спачування Сёмку, калі раптоўны выгук гаспадыні крута абарваў іх:
— Да вас, Рыгор Міхасевіч!
Блішчастыя гузікі гарадавіка запярэсцілі ў ваччу мужчын.
— Вам што ад нас? — запытаў Рыгор, ускочыўшы з месца.
— Я... бачыце... Толькі што на Сярэднім праспекце зарэзаны трамваем чалавек... Па дакументах — Сёмка Хведараў Загон... Перад скананнем прасіў паведаміць... Ізвольце наведаць паліцэйскі ўчастак... для допыту.
— Як?! Што-а?! Дзе-э?!
Сухія жорсткія словы гарадавіка затраскацелі шротам у Рыгоравых ды Петрусёвых вушах, мяртвілі іх вусны і глушылі іх, пакуль яны не ачуліся на вуліцы... Гарадскі грукат разбіваў балючую нечаканасць шаломнасцю свае зацяжнай аднастайнасці...
Пад гэтым грукатам ніклі і не ў меру зычныя выгукі газетчыкаў, што голасна крычалі чарговую навіну ва ўнутранай палітыцы:
«Назначэнне Трэпава старшынёю міністраў»...
Жнівеньскія дні, што адзначылі сабою кульмінацыйны ўздым вайсковых падзей 1916 года, змяніліся зацяжнымі асеннімі навінамі з фронту. Навееныя брусілаўскім наступам на паўдзённым фронце задзёр і патрыятычная кічлівасць расплыліся ў надышоўшым зацішшы.
Уваход Румыніі ў вайну таксама ненадоўга падагрэў раскалыхапыя надзеі расійскай ваяўнічай буржуазіі, ваеншчыны да адуранага мяшчанства. Штучна створаны настрой замёр помеж з сістэматычнымі няўдачамі саюзнікаў на Румынскім фронце. Патрыятычныя маніфестацыі чыноўнікаў ды крамнікаў, генеральскіх жонак ды царкоўных служак, газетны голас і ўся іншая бутафорыя падагрычнае радасці непрыемна расталі ў асенніх туманах ды дажджах.
Тым часам дажджы ды туманы зусім не хавалі сабою тых адзнак, якія выразна казалі за ўпартую стойкасць даўно асуджанай на здачу ці на галодную смерць Нямеччыны. Газеты штодзённа няслі весткі пра жорсткія бойкі на Заходнім фронце. Як і год назад, немцы не здаваліся пад націскам «славутых» саюзнікаў. Разбураная Бельгія і захопленая Польшча дзень ада дня бліжэй знаёміліся з адміністрацыйным прускім абсацам. Хутка з-пад яго выціснуўся фальшывы, ліцамерны акт пра незалежнасць Полынчы. Акт грымнуў над галовамі саюзнікаў не слабей саракадзвюх-цалёвага снарада. На нейкі тэрмін ён заглушыў сабою гутаркі пра замірэнне, дробныя поспехі румын і нават зацяжную ўпартасць непаслушных грэкаў кінуцца ў вайну на баку саюзнікаў.
У бясслаўным забыцці ляжала нікчэмная, хлуслівая дэкларацыя, даная той жа Полыпчы галоўнака-мандуючым Мікалаем Мікалаевічам. Напісаная ў апартаментах царскіх палацаў, яна згубіла свой эфект у пакоях княгіні Патоцкай...
Царская міласць, паабяцаная Польшчы ў пачатку вайны, ляжала ў архіве крывавае гісторыі. Незалежна ад яе, як і ў баку ад нямецкага акта, з грукату гармат ды з дыму пажараў вырастала самастойная белая панская Полыпча. У заблытаным пераплёце падзей ёй спрыялі крывавыя ўмовы заклятае пары. Але ўсё тое, што звязвалася нараджэннем буржуазнай Полынчы, танула ў прыкрай штодзённасці расійскай сапраўднасці. Рыса франтавых акопаў, праведзеная да канца 1915 года, ляжала непарушна на тым жа месцы. Яна мэрам бы ўвайшла ў значэнне граніцы, перасунуць якую не хапала ні сілы, ні сродкаў, ні жадання.
Многамільённая армія разгубіла сваю сілу ў голадзе ды холадзе, у хваробах ды вайсковай непадгатаванасці. Паступова адзнаная ёю непатрэба, бязмэтнасць і праступнасць вайны падмацоўваліся шпаркім поступам абяднення, руйнавання краіны.
У шырокіх гушчах зблытаных вайною людзей вырасла магутнае пачуццё пратэсту... Гэты пратэст калыхаўся над зямлёй пакуль невыяўна і скрытна, але ачула і магутна. Ім нясло ад мнагалікіх чэргаў на вуліцы сталіцы, яго дэманстравалі непарыўныя забастоўкі рабочых, ён глядзеў са сцен казарм, напоўненых апошнім рэзервам здаровых людзей, ратнікамі другога разраду.
Гэты пратэст прасочваўся ў белых плямах газет, у разбураным чыгуначным руху, за сахою ў полі, на лазарэтнай койцы...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19