Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

Нарэшце, першага лістапада, у зале Таўрыцкіх палацаў, напалоханы яго ўздымам, правадыр буржуазіі Мілюкоў паднёс яго сляпым, адранцвелым ценем з прыдворных сфер.
То быў бляск у чорнай ночы, які не разагнаў цемені, а разварушыў яе жыхароў... Раз'юшаныя здані доўгае драпежнае ночы занасіліся ў шалёнай завірусе сударжнага канання... У пераддзённым змроку адбывалася чортава вяселле, ачмуцелае ігрышча, ведзьмін карагод, які адначасна высосваў апошнія сокі краіны...
Як у смярдзючай бросні, танулі ў гэтай ночы ўямоцненыя гутаркі пра замірэнне. Той, хто сударажна ўтрымліваў выкаўзаючую ўладу, губіў чуласць і розум, другі, каторы прогся яе палудзіць буржуазнай грамадскасцю, не меў сілы пераняць прапазіцыі...
Абаіх трасло нервовае чаканне выступу АмерыкІ. Яе пасрэдніцтва ў міравых прапазіцыях калола безнадзейныя сэрцы атрутнымі іголкамі...
Калі ж. ды калі ж, нарэшце, выступіць Амерыка?
Над буржуазіяй павісла гэтае трывожнае запытанне і побач — настулны бязмоўны адказ: «Дазвольце, для гэтага знойдзецца рада — «Грамадскасць»...
Яна знойдэе дарогу... Не ў той тлуманіне бесціханых змен міністраў, не ў экстраных планах наступнае кампаніі, а...
Расію, яе перамогу над ворагам губіць адзін чалавек — Распуцін!
— Гэта чмара бязглуздага стану, увасабленне бяспомачнага, загнілага парадку...
Пракляты шаснаццаты год — бяры яго сабе ў афяру!
Т ў адну хвіліну...
Подзвіг? Манеўр?
Сталіца настаражылася.
Юсупаўскі палац вырас у штосьці агромністае, нечуванае, да чаго ў адну раніцу збегліся мільёны ўзрокаў. Уздыбленая ўпершыню за мінулыя два з паловай гады цукровая сенсацыя.
Фантанка!
Незнаёмыя аўтамабілі! Вядомы, безыменны дэпутат!
«Ліберальны» князь... Расхваляваны натоўп.
Рэзвыя гутаркі ў тэатрах, кіно, на вуліцах, у кожным доме, кватэры, сям'і. Перазвон тэлефонаў! Нечуваны тыраж газет... Далей:
Пятроўскі востраў. Пулкава.
Патайныя інтэрв'ю з маткаю «вядомага» дэпутата. Гутаркі ў кулуарах Думы. I — Жалезная ўздэчка цэнзуры на друк... Белыя, доўгія плямы... Канфіскацыі ды штрафы... 3 новым годам!
«Што ён прынясе змучанай краіне? Што нясе новы год?»
Вось яго першыя крокі!
На аб'індзявелых сценах рагавых будынкаў указ пра адтэрмінаванне заняткаў Думы...
I побач — паведамленне пра адсутнасць белае мукі і круп...
Да чаго ж і каму і навошта гэтыя крохкія, няўвераныя чуткі аб разрыве зносін паміж Амерыкай ды Нямеччынай?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19