Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

Каля гадзіны ён сядзеў пры Лібе, маўклівым звонку, а расхваляваным з нутра; перабоямі, то неабдумана, то абгледжанымі думкамі, выходзілі з яго вуснаў адкрытыя, лрасочаныя свежасцю навізны, дагэтуль нявыказаныя словы, сказы... Яны дыхалі на Лібу элексірам уцехі, ласкі, салодкіх надзей... завівалі вянком абнесеную ў сярэдзіне руку, і крохка ды ачула прыціскалі пальцы да яе правага боку...
I гэты ценькі ўціск, як даткненне пчалы да каронкі цвету, і праглівасць немірглівага ўзроку, апечанага палам нутранога цяпла, і Лібіна водарнае адчуванне мужняе ўвагі, пераплёт жыццёвых пачаткаў, як схрышчэнне тых жа квятоў у застоенай, непарушнай цішы, акрытай сталёвым змрокам лютаўскай ночы,— зліліся ў зацяжны, сакавіты пацалунак:
— Маці!
— Бацька!
I наадварот.
Следам, толькі на хвілін дваццаць, пакой абмыўся яскравым променем электрыкі, а дваццаць першая хвіліна застала абаіх у спакойлівым здроме...
— Ты ідзеш да Таўрычаскага?
Ліба на хаду дапівала застыўшую гарбату.
— Апазніўся? — запытаў Рыгор, шукаючы гадзінніка.
— Здаецца, пайшлі ўжо, ці то проста так?
— Каторая гадзіна?
— Дзевятая... Усё ж ты, Рыгор, асцярожлівей... Навошта, канешна, лезці жыватугам... Бывай!.. Я сённі вярнуся раней — не пазніся...
Ліба ўвішна падышла да ложка, палажыла на Рыгоравай шчацэ пацалунак і пабегла з пакоя.
— Гарбата на пліце,— паведаміла яна з-за дзвярэй.
Рыгор паспешна справіўся з туалетам, з гарбатаю і хагаўся за ўчарашнюю вячорку.
Яго порсткі ўзрок улавіў прадоўжную літару Г, што ачэльвала радок «Государственная Дума», калі ўвайшоў Анікей.
— Здароў! Ідзем?
— ПІто за пытанне!
— Твая разважнасць не паказвае.
— Я на хаду: адзін міг, і мы з табою стрэліся на Малым праспекце-э...
— Ідзем...
Яны кампенсавалі сваё запазненне ўскоранай хадою.
Падаспеўшы трамвай яшчэ болып паспрыяў кампенсацыі.
Незаўважна Васільеўскі востраў застаўся пазадзе, і трое гарадавікоў з акалодачным адгараджвалі іх ад білаў Мікалаеўскага моста.
Перад мостам стаяла нелапая грамадка людзей, якую ўпарта разглядала паліцыя.
— Нашы вунь!
Некалькі чалавек схіліліся да замерзшых вокан вагона.
— Студэнты па адным, па двое з самае раніцы накіроўваюць у горад...— праказаў хтосьці ззаду іх.
Хто азірнуўся на казаўшага — сустрэў у задніх дзвярах вагона дбайлівае калыванне гарадавіковай галавы.
— Ха-ха-ха! Нядрэмнае вока... А праз Няву... Разганяючы бег, трамвай вёз у горад ажыўленыя
спрэчкі пра Думу. Напоўнены разначыннай публікаю, вагон дапамінаў рухомы мітынг, які ў кожную хвіліну, на любым месцы мог абярнуцца ў ядро дэманстрацыі. Было відаць па настроі, што болыпасць едзе туды, куды і Рыгор з Анікеем.
— Збярэцца! — пацешыўся Рьггор, шапнуўшы Анікею над вухам.
Той не паспеў пацвердзіць Рыгоравы думкі, як каля іх пачулася:
— Да Таўрыцкіх?
Здзіўленым глядзеў Рыгору ў вочы Камар.
— I вы?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19