Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

— Я не дамся на правакацыю! — цвёрда і голасна адказаў Камар.— Дзіцячае мудрагельства! Вы чыталі ліст Мілюкова? Гэта не кадэцкія хітрыкі, як вам здаецца, а гэта разумная перасцярога... Зараз з'явіцца ў друку новы ліст сяброў-рабочых з ваенна-прамысловага камітэта... Трэба дачасна апамятацца, не то немцы выкарыстаюць момант і сядуць на нашых плячах...
— Магчыма, хлеба чорнага прынясуць, а то Мілюкову гэта не абыходзіць,— пачулася ззаду іх...
Па вагоне пранёсся галосны адабрыцельны гоман.
Яго водгук разліўся па Ліцейным праспекце, па якім уверанымі крокамі пайшлі Рыгор з Анікеем, смеючыся з Камара.
— Ты позна ўчора вярнуўся?
— А другой уначы...
— Я так трывожылася... Страляніна, якаясьці аа-варожаная ціша... Ці праўда, ці не, казалі гаспадары, нібы паўлаўцы адказаліся страляць і іх заперлі ў сутарэнне?..
У кватэры, іначай ад заўсёднага, чулася тупатня і ажыўленая гутарка.
— Ты пойдзеш на службу, Ліба?
— Мушу...
— Ці варта?
— Ды ўсё роўна... Калі што-якое, магу кінуць...
— А я б думаў, няхай бы леган заставалася дома...
— Чаму?
Ліба ўсумнілася і перастала збірацца.
— У кожным выпадку... воля твая...
— А ты, Рыгор?
— У нас забастоўка цягнецца... I не Мілюкову яе супыніць!.. нядаўная нарада прадстаўнікоў ад заводаў... Здарэнні разгортваюцца нечаканым тэмпам... Лунаюць чырвоныя зарніцы...
Рыгор ззяў ад радаснага, усхваляванага пачуцця, ееючы па пакоі замілаваныя ўзрокі гаручых вачэй... Адрыўныя, распарушаныя сказы закругляліся раптоўнымі напевамі мелодый рэвалюцыйных песень...
— Ну, добра... Ты ідзі ў лазарэт, а я адпраўлюся ў горад... Дзе рэвальвер?..
— Навошта ён табе?..
Ліба стала паміж ім і сталом.
— Вы чулі? — адцягнуў іх увагу гаспадар кватэры, няпрошана ўбегшы ў пакой.— Паўсталі два палкі — Валынскі і Пецярбургскі...
— Ласне? — зліліся ў адно запытанні Рыгора і Лібы.
I не паспелі шавяльнуцца гаспадарскія губы для адказу, як Рыгор ужо апынуўся на сходах, летучы ўніз.
Праз пару хвілін ён мігнуўся ў Лібіным ваччу, прабягаючы між будынкаў, направа. А калі Ліба выйшла на вуліцу, Рыгора ўжо не было відаць. Ён згубіўся ў той сумятні, якая заліла шырокія роўныя лініі Васільеўскага вострава.
Напрамкам да праспекта беглі разам і па адным мужчыны, жанчыны, юнакі.
Месцамі, перасоўваючыся, гуртаваліся і на вачах раставалі гурткі, грамадкі, натоўпы людзей.
Дзесьці чулася напеўнае, урачыстае «ўра!».
Агульная раз'юшанасць і сумятня падхапілі, як на скрыдлы, Лібу і лёгкаю, ветранаю хадою паняслі яе ўсцяж вуліцы.
Аігынуўшыся на Сярэднім праспекце, яна заўважыла шырокую празрыстую пляміну агню — то гарэў дом папярэдняга зняволення.
Туды, да яго несліся радасныя гукі людзей, працягваліся разнятыя рукі, нахіляліся разгойданыя постаці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19