Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

Промін не данаў ёй спыніцца, падбіваў бегчы за ўсімі, у які хоць бок, абы хутчэй апынуцца ля яго... Бегчы і спяваць або гукаць, абсыпаць усіх шчырымі, цёплымі прывітаннямі, ласкаю і неабмежнай удзячнасцю...
На нейкі час яна забыла пра Рыгора, адчуваючы вакол сябе дзесяткі, сотні і тысячы блізкіх, родных, прыемных людзей.
Пасля ў яе нутры раптам успыхнула пякучае жаданне ўгледзець яго каля сябе, абняць, як таварыша, і пацалаваць самаадданым пацалункам — у адплату за яго доўгагадовае напружанае змаганне...
Бегучы далей, Ліба нервова, напружана азіралася вакол, шукаючы Рыгора ў раскалыханым людскім моры. Загледзеўшыся, чуць не папала пад аўтамабіль-грузавік, які спыніўся ў двух кроках ад яе, гледзячы плотам вострых штыкоў...
Ліба падалася ўбок, але ў заціхаючым «ура» пачула:
— Ліба ПІлёмаўна!
I калі прыгледзелася, то ў згруджанай кучы рабочых і салдат, якія шчыльна стаялі на грузавіку пад маленькім чырвоным сцягам, яна разглядзела Петруся.
— Дзе Рыгор?
Яго запытанне знікла ў гучным вокліку:
— Няхай жыве рэвалюцыя!
Ліба памкнулася да грузавіка і не згледзела, як некалькі здаровых рук узнялі яе ўгору.
Грузавік памчаўся напрамкам да Тучкавага моста, авеены несціханымі воклікамі «ўра!».
Пры Лібе стаяў Пятрусь, апіраючыся на новую вінтоўку. У ято на руцэ акрэслівалася шырокая чырвоная павязка.
Чырвоныя ж знакі — то ў выглядзе тых самых павязак на руках, то бантаў на грудзях, то пецелек на штыках — звязвалі ў адно цэлае, вогненна-ўздымнае, усю купу рабочых, якія былі на грузавіку.
Ліба стаяла неаддзельнай адзінкаю лётнага атрада энтузіястаў-вестуноў, што рассейвалі па абуджанай, растрывожанай сталіцы весткі новых дзён...
Яна захоплівалася баявою ўрачыстасцю неперажытых падзей і чула, як яе істота дробіцца на малюткія частачкі ды сеецца ў ачырвоненым сонечным паветры нечуванага дня... Цяжар і колкая боль у нутры танулі ва ўзнятым натхненні.
— На Пецярбургскуто старану! — абарвалі яе ўздым прыказныя воклікі суседзяў, у тым ліку і Петруся.
Грузавік крута заламаў управа... Хто стаяў — калыхнуўся ўлева. I ў тую ж хвіліну ўсе прыселі. 3-пад моста неслася страляніна. Рассыпчатая траскатня вінтовак разлілася па аснежаных барках, разбеглася між плота, адгукнулася ззаду, каля будынкаў першае лініі...
Некалькі блудлівых куль празвінелі накрыж над іх галовамі... Некалькі ўдараў забразгацела па жалезных частках грузавіка...
У гэты момант Ліба ўгледзела, як з падножкі, унізе пад ёю, скаціўся на снег з вінтоўкаю ў руках малады салдат.
У залпавых стрэлах, што пасылалі з грузавіка, гучней іншых выдзеліўся стрэл падбітага ваякі. Яна нагнулася над біламі скрынкі, працягнуўшы рукі да па-раненага салдата, з твару якога глядзеў знаёмы вобраз Сроля Рэзніка.
— Л-ліб-ба-а! — праказаў ён і павярнуў аслабшую галаву направа.
— Сроль, браток мой!..— Пятрусь! — выгукнула з перапалохам Ліба і стала шукаць узрокамі Петруся.
Крануўшы грузавік і частыя адстрэлы яго седакоў заглушылі Лібін воклік і развеялі колкую ўражлівасць ад забойства Сроля.
Яна ўдвойчы ўспомніла пра яго тады, калі праехалі Тучкаў мост; але новыя стрэлы на рагу Вялікага праспекта і ператочнай яму вуліцы зноў развеялі яе думкі. Шэры дымок толькі адляцеў на ўзровень вокан першага паверха, як грузавік упёрся ў разнятыя рукі пераняўшага дарогу натоўпу:
— Ліба Шлёмаўна! — пазваў Пятрусь.— Ву-унь Рыгор!
Улева, каля ганка рагавога дома, ляжаў чалавек. Пры ім стаяў Рыгор з рэвальверам у руцэ. Ён упарта глядзеў на забітага...
— Рыго-ар!
— Рыго-ар Міхасевіч!
Рыгор крута павярнуў на воклік і следам быў каля грузавіка.
— Ты чаго тут?
— Васіля Берага сустракаў!
— Васіля Берага?!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19