Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

У Петрусёвых абоймах з заплюшчанымі вачыма ляжаў акрываўлены Рыгор. Збітая з галавы шапка чорнаю кропкаю тырчэла на серабрыстым снягу пры бліскучых трамвайных рэйках. Яркае сонца залаціла яго гладкапрычэсаныя валасы. На правай скроні чырвонай гвяздою ляжала смугла-сіняя па краях і чорначырвоная ў асяродку крывавая рана...
Ні Пятрусь, ні Ліба не заўважылі, як сціхла перастрэлка і крануў з месца грузавік...
Ліба выйшла з непрытомнасці толькі тады, калі яе ўвялі ў цёплае, белае і ціхае памяшканне бальніцы. Сеўшы на пададзеным ёй белым драбінчатым крэсле, яна бязмоўна глядзела ў пасінеўшы Рыгораў твар, яшчэ нядаўна гэткі румяны і жыццярады. Двух чалавек, што ўвіхаліся каля яго, варушыліся ў Лібіным ваччу, як лёгкія цьмяныя цені. Яна не заўважала і Петруся, пакуль той не падышоў да яе і не запытаў:
— Можа, хочаце адпачыць, Ліба Шлёмаўна?
— Не-э, не!.. Я нікуды не пайду-у ад яго!.. Я яго не пакіну ні на кога, нікому!..
Пятрусь перадаў Лібу сястры і выйшаў з бальніцы, несучы ў нутры сваім сумную навіну радаснага дня.
Ён пераходзіў балыіічны двор, калі яму перагарадзілі дарогу пара чалавек з насілкамі. У адгоне некалькі крокаў, ціха стогнучы, спяшыла якаясьці жанчына.
Яна не сціхла плакаць, пакуль за насілкамі не схавалася ў дзвярах нізкага безаконнага будынка.
Пятрусь, як заварожаны, стаяў нейкі час сярод дзядзінца, пасля крута сарваўся з месца і выйшаў на вуліцу...
Насустрач яму з-пад Мікалаеўскага моста стройнымі шэрагамі накіроўваўся да дзяржаўнай Думы флоцкі экіпаж.
Чорныя бясконцыя шарэнгі матросаў цвёрдай уверанай хадою адбівалі перамогу рэвалюцыі.
На верках Петрапаўлаўкі гойдаўся чырвоны сцяг.
I вакол-вакол, як зловіць вуха, жывым непарыўным ланцугом гучала рэзвае, вясёлае, урачыстае.
— Ура-а-а-а! У-ра-а-а-а-а-а-р!
А ў гэты час насустрач яму з белых сцен бальніцы, дзе ляясаў мёртвы Рыгор, выплывалі новыя радасныя гукі новага стварэння, прыйшоўшага ў свет на змену Рыгору.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19