Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

Тым не меней, нявідныя ніткі працягаліся непасрэдна ад адзінак да агульнага. Кожны ранены быў злучаны з вайною і ад яе канца чакаў свайго збаўлення. У іх вачах з ваеннага туману не ўздымаліся галовы асобных герояў. Хворыя шукалі іх у другім месцы, дый само геройства вызнавалі іначай. Брусілаўскі наступ з сотнямі тысяч палонных ухмыляўся не значнасцю перамог над ворагамі, а якасцю сродку да хутчэйшага знішчэння вайны. Ды кампанія Брусілава ападала ніжэй у параўнанні з апошняю забастоўкаю.
У лазарэце не канчаліся гутаркі пра памятны запрос у Думе пра забастоўкі. Гэты палітычны факт адпіхаў на задні план усе буйнейшыя падзеі вайсковага характару. У забастоўках таілался гібель вайны, рассеянне яе жахлівых вынікаў.
Ліба не ўтаіла пераможнай забастоўкі на заводзе, дзе працаваў Рыгор. Яна ўпляла яе ў агульную сетку тых падзей, якія ўплываюць на раненага лепей ёда-формы ды карболкі. I была рада, што хворыя з паўстаўшай надзеяй пыталі яе ў часе прывітання: што чуваць у рабочых раёнах?
Весткі адтуль прыносіць Рыгор.
Гэтыя весткі поўны бадзёрасці. Рабочыя не тыя, што былі два гады назад. Яны пачулі сілу, якую восьвось уплятуць у агульныя падзеі дзяржаўнага жыцця. I ніхто не ручыць, што яно не паверне свае хады ў іншы бок...
Ліба не можа не верыць Рыгору.
Яго словы падмацаваны фактамі. Выйграная забастоўка — адзін з тых фактаў.
Каб не Рыгорава перакананне ў блізкасць вялікіх змен — Ліба не ўседзела б на сваёй службе.
Але яна ажыўляе службу занятым ад мужа натхненнем.
Лібу суцяшаюць інтымныя гутаркі з хворымі — гэта ж яна перадае ім суцешныя, а то і радасныя весткі з-за сцен надаеўшага ім будынка.
Жывыя, праўдзівыя навіны, а не падфарбаваную выдумку...
Лазарэт адрэзаны ад жыцця, ён — частка вайны, хоць вакол яго разгартаюцца падзеі, якія накіраваны на ахову жыцця не толькі хворых, а і здаровых.
Над гэтымі падзеямі рассцілаюць чорны валь штучнага геройства.
Подзвігі Брусілава.
Выступленні Румыніі на баку саюзнікаў.
Патрыятычныя маніфестацыі...
Для каго і каму яны патрэбны?
Чыё пачуццё яны ў сілах распаліць?
Хворыя ў лазарэтах разумеюць сэнс ваяўнічых выкрыкаў тылавых герояў.
Гукі «Коль славен» — для іх адваротныя пахавальныя песні.
Бляск абразоў — палуджаная мана ды ашуканства.
Лемантацыі газет — фалыпывы тон разбазыраных пісак.
— Праўда, сястрыца?
Вярней адкажа Ліба — яе адну пытаюць.
Яна разам з Рыгорам устанавіла ацэнку містыфікацыі грамадскіх настрояў.
Няхай уведаюць яе тыя, ад каго праўда схавана.
Выступленне Румыніі суліць новыя жахі зацягнутай вайны.
3-за высокіх муроў сталіцы пазірае здань трэцяе зімьт.
Агалелы, змучаны франтавік мусіцьме зноў курчыцца ў холадзе і ў голадзе, у мокрых ды гразкіх акопах.
Акопы, а не дом чакаюць вылечаных у лазарэце. Тыф і халера. Адкідкі ў гасцінцах. Модлы пра смерць.
Да чаго ж гэтыя абразы, гэта агіднае «спасі госпадзі», правакацыйнае «ўра»?
— Праўда, сястрыца?..
Люба перадае запытанне Рыгору.
Бач, і яна не без грамадскіх абавязкаў.
Іх мала, ды ці ж Ліба вінавата?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19